Вікіпэдыя:Праект:Тэматычны тыдзень/Месяц істотных артыкулаў

Скарачэньне:
ВП:ТТ/МІА
Беларускай Вікіпэдыі — 19

«Месяц істотных артыкулаў» — вікімаратон дапаўненьня і стварэньня артыкулаў са сьпісу 10 000 істотных артыкулаў.

Тэрміны: 12 жніўня — 12 верасьня 2023 году паводле беларускага часу (UTC+3) ад 19-х угодкаў Беларускай Вікіпэдыі.

Інфармацыя Варта дадаць у адпаведную сэкцыю ніжэй спасылку на кожны дапоўнены і створаны Вамі артыкул, каб Ваш унёсак у тэматычны месяц быў улічаны. Пры гэтым усялякі створаны зьмест патрэбна падмацоўваць надзейнымі крыніцамі. Удзельнікі вольныя самі абіраць усялякі артыкул са сьпісу, дзе ўжо маем звыш 5000 артыкулаў.

Арыентыр: артыкулы з пашыранага сьпісу істотных артыкулаў ахопліваюць усю дзейнасьць чалавечае цывілізацыі, біяграфіі найбольш выбітных асобаў гісторыі, фундамэнтальныя паняцьці навукі. Гэта зьвесткі, патрэбныя на любой мове. Прапануецца стварэньне і пашырэньне такіх артыкулаў з магчымым вылучэньнем у добрыя і абраныя. Іншамоўныя разьдзелы Вікіпэдыі па-ангельску і па-расейску могуць утрымліваць большую колькасьць зьвестак па вызначанай тэме.

Артыкулы мусяць:

  1. зьмяшчаць прынамсі 3000 байтаў;
  2. мець прыстойны стыль мовы і ня быць машынным перакладам;
  3. ня мець пазнакі праблемнасьці;
  4. быць зьмястоўнымі.

Кожны ўдзельнік, які створыць прынамсі 5 адпаведных умовам артыкулаў, атрымае адмысловую пазнаку.


Створаныя артыкулы рэдагаваць

Інфармацыя Дадайце спасылку на створаны артыкул у выглядзе # [[Назва артыкула]] — {{Вікіпэдыст|Імя ўдзельніка}}.

Палепшаныя артыкулы рэдагаваць

Дадайце артыкул, дапоўнены прынамсі на 1000 байтаў.

Дапаможныя сродкі рэдагаваць