Літаратурныя жанры

форма літаратурнага твору

Літарату́рныя жа́нры (па-француску: genre, ад лац. genus — «род, від») — устойлівыя разнавіднасьці літаратурных твораў, што склаліся ў працэсе гістарычнага разьвіцьця літаратуры. Нярэдка ў гэтым значэньні ўжываецца паняцьце літаратурны від. У аснове кожнага жанру ляжыць пэўны характар адлюстраваньня жыцьця, які выяўляецца ў адпаведнай форме твораў.

Кожны з трох асноўных родаў (эпас, лірыка, драма) мае свае жанры. Напрыклад:

Характарыстыка

рэдагаваць

Эпічныя жанры адрозьніваюцца адзін ад аднаго ступеньню складанасьці жыцьцёвага матэрыялу, працягласьцю адлюстраваньня часу дзеяньня, шырынёй ахопу зьяў рэчаіснасьці, лірычныя — асаблівасьцямі адлюстраваных у іх перажываньняў, пачуцьцяў, драматычныя — характарам жыцьцёвага матэрыялу й адносін аўтара да гэтага матэрыялу.

Існуюць таксама «зьмешаныя» жанры, у якіх спалучаны прыкметы розных родаў, напрыклад, ліра-эпічныя жанры (паэма, баляда). Многія жанры маюць у сабе элемэнты розных родаў (у рамане можа прысутнічаць лірычны або драматычны элемэнт, у драме — эпічны й гэтак далей).

Пры характарыстыцы мастацкіх твораў вызначэньне жанру можа быць недастатковым, таму акрамя паняцьця «жанр» ужываецца й тэрмін «жанравая форма», які выяўляе больш прыватныя асаблівасьці твора. Так, жанр раману можа мець разнавіднасьці: філязофскі, гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны й іншыя.

Жанравая сыстэма беларускай літаратуры такая, як і ў іншых эўрапейскіх літаратурах. Аднак некаторыя жанры, выкліканыя спэцыфічнымі ўмовамі яе разьвіцьця, ужо зьніклі (напрыклад, гутаркі), зьявіліся новыя (драматычная паэма).

Табліца жанраў

рэдагаваць
Некаторыя жанры паводле родаў
Лірыка Драма Эпас
лірычны верш трагедыя байка
песьня камэдыя легенда
элегія драма гісторыя
эпіграма вадэвіль раман
эпітафія фарс навэля
мастацкая памяць
казка

Літаратура

рэдагаваць