Імя

слова ці тэрмін, якой выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі

Імя́ — гэта ўласная назва прадмета, то ёсьць чалавека, жывёлы альбо пэрсанажа. У некаторых іншых мовах тэрмін, які абазначае ўласную назву прадмета (напрыклад, анг. name), можа абазначаць уласную назву любой іншай сутнасьці — арганізацыйнай адзінкі (напрыклад, прадпрыемства), рэчы, прадукту (брэнду), ідэі альбо канцэпцыі.

Апісаньне

рэдагаваць

Імя звычайна выконвае ідэнтыфікацыйную функцыю — адрозьнівае членаў адной клясы. Згодна з сучаснымі навуковымі дасьледаваньнямі, імёны ўтвараюць ідэнтыфікацыйны рэестар (індэкс) асобаў у межах пэўнай інфармацыйнай сукупнасьці.

Навуковым вывучэньнем імёнаў займаецца разьдзел мовазнаўства — анамастыка, які вывучае гісторыю, ужываньне й паходжаньне імёнаў, гэта значыць канатацыю імя. Іншая частка анамастыкі займаецца тэарэтычным вывучэньнем імёнаў, гэта значыць пытаньнем: што такое імя? Гэта тэорыя асноўнага значэньня імя.

Антрапанамастыка — частка анамастыкі, якая вывучае ўласныя імёны асобаў — імёны, прозьвішчы, псэўданімы.