Хуткасьць гуку

хуткасьць распаўсюду мэханічных узрушэньняў

Хуткасьць гуку — гэта адлегласьць, якую праходзіць за адзінку часу гукавая хваля пры яе распаўсюджваньні ў пругкім асяродзьдзі. Пры 20 °C хуткасьць гуку ў паветры складае каля 343 мэтраў у сэкунду.

Хуткасьць гуку ў розных асяродзьдзях
0 °C, 101325 Па м/с км/ч
Азот 333 1202,4
Аміяк 415 1494,0
Ацэтылен 327 1177,2
Вадарод 1284 4622,4
Паветра 331 1191,6
Гель 965 3474,0
Тлен 316 1137,6
Мэтан 430 1548,0
Чадны газ 338 1216,8
Нэон 435 1566,0
Вуглекіслы газ 259 932,4
Хлёр 206 741,6
Вадкасьць
Вада 1403 5050,8
Ртуць 1383 4978,0
Цьвёрдыя целы
Алмаз 12000 43200,0
Жалеза 5950 21420,0
Золата 3240 11664,0
Літ 6000 21600,0
Шкло 4800 17280,0

Гісторыя выяўленьня хуткасьці гуку

рэдагаваць

Ужо ў антычных аўтараў сустракаецца ўказаньне на тое, што гук абумоўлены вагальным рухам цела (Пталемэй, Эўклід). Арыстотэль адзначае, што хуткасьць гуку мае канчатковую велічыню, і правільна ўяўляе сабе прыроду гуку. Спробы экспэрымэнтальнага вызначэньня хуткасьці гуку адносяцца да першай паловы XVII ст. Ф. Бэкан у «Новым арганоне» зьвярнуў увагу на магчымасьць вызначэньня хуткасьці гуку шляхам параўнаньня прамежкаў часу паміж выбліскам сьвятла й гукам стрэлу. Ужыўшы гэты мэтад, розныя дасьледчыкі (М. Мерсен, П. Гасендзі, У. Дэрхам, група навукоўцаў Парыскай акадэміі навук — Д. Касіні, Ж. Пікар, Гюйгенс, Ромер) вызначылі значэньне хуткасьці гуку (у залежнасьці ад умоў экспэрымэнтаў, 350—390 м/с). Тэарэтычна пытаньне аб хуткасьці гуку ўпершыню разгледзеў І. Ньютан у сваіх «Пачатках»; ён фактычна меркаваў ізатэрмічнасьць распаўсюджваньня гуку, таму атрымаў прыніжаную адзнаку. Правільнае тэарэтычнае значэньне хуткасьці гуку было атрымана Ляплясам. У 2020 годзе фізыкі разьлічылі максымальна магчымую хуткасьць гуку, якая складае 36 км/с (гэты паказьнік прыблізна ўтрая перавышае хуткасьць гуку ў дыямэнце (12 км/с), самым цьвёрдым вядомым матэрыяле ў сьвеце). Тэорыя прадказвае найбольшую хуткасьць гуку ў асяродзьдзі цьвёрдага атамарнага мэталічнага вадароду, пры ціску вышэй за 1 млн атмасфэр.