Віктар Аляксандравіч Лукашэнка

(Перанакіравана з «Віктар Лукашэнка»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лукашэнка.

Ві́ктар Алякса́ндравіч Лукашэ́нка (нар. 1975, Магілёў, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Віктар Лукашэнка
3-і старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі
26 лютага 2021 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандар Лукашэнка
Памагаты прэзыдэнта Беларусі па нацыянальнай бясьпецы
2005 — 26 лютага 2021
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 лістапада 1975 (48 гадоў)
Магілёў, Беларуская ССР, СССР
Сужэнец: Лілія Лукашэнка[1]
Бацька: Аляксандар Лукашэнка
Маці: Галіна Лукашэнка
Адукацыя:
Узнагароды: Мэдаль «80 гадоў памежных войскаў»

Трэці старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэту (з 26 лютага 2021 году). Памагаты Аляксандра Лукашэнкі (свайго бацькі) па нацыянальнай бясьпецы (2005—2021), сябра Савету бясьпекі. Атрымаў ад бацькі званьне генэрал-маёру (2021).

Біяграфія рэдагаваць

Калі нарадзіўся сын Віктар, Аляксандар Лукашэнка быў адным з кіраўнікоў у горадзе Магілёве ці ў горадзе Шклове. Віктар Лукашэнка нарадзіўся 28 лістапада 1975 году (паводле іншых зьвестак — у 1976 годзе[2][3]. Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1999 годзе[2].

Служыў у спэцпадразьдзяленьні (ВОСАМ) памежных войскаў у Менску ў званьні капітану. Быў ганараваны мэдалём «За выдатнасьць у ахове дзяржаўнай мяжы»[4]. З сакавіка 2001 году зьяўляўся супрацоўнікам Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь у якасьці трэцяга сакратара, дарадніка ў аддзеле Заходняй Эўропы. З красавіка 2003 году працаваў начальнікам аддзела замежнаэканамічных сувязяў УП «НДІ сродкаў аўтаматызацыі» (галаўное прадпрыемства дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднаньня «Агат»). З 2005 году — памагаты прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бясьпецы[2]. З 5 студзеня 2007 году сябра Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь[5].

3 лістапада 2013 году сустрэўся ў Абу Дабі зь міністраў унутраных справаў ААЭ Сейфам аль-Нахаянам. Адначасна наведаў аўтагонкі «Формулы-1»[6]. 25 лістапада 2014 году паўторна сустрэўся зь міністрам унутраных справаў ААЭ Сейфам аль-Нахаянам і зноўку наведаў аўтагонкі «Формулы-1». Таксама правёў перамовы з прадстаўнікамі манаршай сям'і эмірату Абу-Дабі. Некалькі гадоў запар дагэтуль і надалей значыўся ганаровым госьцем мясцовых аўтагонак на Галоўную ўзнагароду «Формулы-1»[7]. 25 чэрвеня 2018 году ў Гудэрмэсе (Расея) сустрэўся з прэзыдэнтам Чачні Рамзанам Кадыравым, зь якім наведаў Расейскі ўнівэрсытэт, дзе рыхтавалі падразьдзяленьні спэцпрызначэньня[8].

Віктар зьвязваецца з беларускім бізнэсмэнам Аляксандарам Зайцавым(ru), які раней працаваў яго памочнікам[9][10][11]. Зайцаў зьяўляецца старшынёй рады дырэктароў кампаніі «Брэміна груп», для якой была створана адмысловая эканамічная зона ў Воршы ў 2018 годзе[12].

Віктар Лукашэнка абраны першым намесьнікам старшыні НАК Беларусі

У красавіку 2019 году стаў выканаўцам абавязкаў 1-га намесьніка старшыні Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. У лістападзе 2019 году быў абраны Алімпійскім сходам на гэтую пасаду. 19 лістапада 2019 году А. Лукашэнка прызнаў, што пра такое прызначэньне прасілі «нябедныя прадстаўнікі замежных дзяржаваў»[13]. 26 лютага 2021 году абраны старшынёй НАК Беларусі і сышоў з пасады памагатага ў нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта Беларусі[14]. 1 сакавіка 2021 году атрымаў вайсковае званьне генэрал-маёр запасу[15].

Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў рэдагаваць

Віктар Лукашэнка станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году[16]. Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, у якасьці ключавога чальца Савету бясьпекі Лукашэнка сыграў «ключавую ролю ў рэпрэсіўных мерах, накіраваных супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, у прыватнасьці, пры разгоне дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году»[17][18]. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[19].

6 лістапада 2020 году супраць яго, роўна як шэрагу іншых афіцыйных асобаў Беларусі, уведзены пэрсанальныя санкцыі Эўрапейскага зьвязу[20][21]. Згодна з рашэннем Эўрапейскай рады(be) на пасадзе дарадніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы й чальца Савету бясьпекі, а таксама займаючы нефармальную кіруючую пасаду над сіламі бясьпекі Беларусі, Віктар Лукашэнка «нясе адказнасьць за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якая праводзіцца дзяржаўным апаратам у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году, у прыватнасьці з адвольнымі арыштамі і жорсткім абыходжаньнем, уключаючы катаваньні мірных дэманстрантаў, а таксама з запалохваньнем і гвалтам у дачыненьні да журналістаў»[20].

У сваю чаргу восеньню 2020 году Канада[22], Вялікабрытанія[23], Швайцарыя[24][25] ўнеслі Віктара Лукашэнку ў свае «чорныя сьпісы». 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[26]. Таксама Віктар Лукашэнка знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за «афіцыйнае абгрунтаваньне палітычных рэпрэсіяў і фальсыфікацыяў на выбарах»[27].

У снежні 2020 году Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) вырашыў адхіліць ад усіх мерапрыемстваў МАК да далейшага паведамленьня ўсіх чальцоў Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Віктара Лукашэнку[28].

У кастрычніку 2020 году жонка Віктара Лукашэнкі Лілія згадана ў афіцыйным часопісе ЭЗ(ru) пры ўвядзеньні санкцыяў супраць «Dana Holdings», кампаніі, зьвязанаю з сэрбскімі бізнэсмэнамі Боянам і Нябойшай Карычамі, якая займаецца бізнэсам праз афшорную зону Кіпру[29][30]. 21 чэрвеня 2021 году Лілію Лукашэнка ўнесьлі ў санкцыйны спіс ЭЗ[31].

У 2022 годзе Віктар Лукашэнка трапіў у чорныя сьпісы Аўстраліі[32], Новай Зэляндыі[33] і Японіі[34].

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Жонка: Лілія Лукашэнка. 4 дзіцяці: Аляксандар (нар. у верасьні 2004), Вікторыя (нар. у 1998 годзе, таксама скончыла ФМА БДУ), Валерыя (нар. 22 ліпеня 2009)[35] і Яраслаў (21 жніўня 2013 году)[36].

У ліпені 2018 году на «Славянскім базары» ў Віцебску набыў у намёце Валерыя Ёсіпёнка 4 вышыванкі і пасьля прагляду вокладак з гербам «Пагоня» сказаў: «Так не хапала вашай крамы на сьвяце ў Александрыі» (Шклоўскі раён)[37].

Узнагароды рэдагаваць

  • Мэдаль «80 гадоў памежных войскаў»
  • Мэдаль «За выдатнасьць у ахове дзяржаўнай мяжы»[38]
  • Знакі «Выдатнік памежных войскаў» I і II ступені

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Пефтиев — бизнесмен в блокаде(недаступная спасылка) (рас.) // «Сильные новости» — общественно-демократический сайт Гомеля, 24.06.2011
  2. ^ а б в Віктар Аляксандравіч Лукашэнка (рас.)
  3. ^ Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ» (рас.)
  4. ^ Лукашэнка ўзнагародзіў свайго сына мэдалём (рас.)
  5. ^ Тэкст указу аб Віктару Лукашэнка(недаступная спасылка)
  6. ^ Віктар Лукашэнка правёў перамовы ў ААЭ і наведаў этап «Формулы-1» // Газэта «Новы час», 11 лістапада 2013 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
  7. ^ Віктар Лукашэнка зьлётаў у Абу-Дабі паглядзець на «Формулу-1» // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 28 лістапада 2014 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
  8. ^ Кадыраў паказаў Віктару Лукашэнку ўнівэрсытэт у Чачні, дзе навучаецца расейскі спэцназ // Радыё «Свабода», 26 чэрвеня 2018 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
  9. ^ Бизнесмен Зайцев покинул футбольный клуб «Динамо-Брест», который стал государственным
  10. ^ Александр Зайцев - ТОП 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси - 2019
  11. ^ The Enablers: Bat’ka, Bucks and Bando
  12. ^ Belarus president wants industrial, logistics hub in Orsha District sooner
  13. ^ Лукашэнка: прызначыць Віктара прасілі заможныя прадстаўнікі замежных краін // «Эўрарадыё», 19 лістапада 2019 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
  14. ^ Віктар Лукашэнка выбраны на пасаду прэзыдэнта НАК // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 26 лютага 2021 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  15. ^ Лукашэнка прысвоіў генэральскія званьні сілавікам і новаму прэзыдэнту НАК // БелТА, 1 сакавіка 2021 г. Праверана 2 сакавіка 2021 г.
  16. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11).
  17. ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  18. ^ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  19. ^ Денис Лавникевич (2016-02-15) Батьке простили старые грехи (рас.). Газета.ruПраверана 2021-09-10 г.
  20. ^ а б COUNCIL IMPLEMENTING DECISION (CFSP) 2020/1650 of 6 November 2020 implementing Decision 2012/642/CFSP concerning restrictive measures against Belarus
  21. ^ ЕС ввел санкции против Лукашенко, его сына Виктора и еще 14 деятелей режима. NEWSru.com(ru), 6 ноября 2020.
  22. ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en).
  23. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). gov.uk(en)Праверана 2020-12-25 г.
  24. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de).
  25. ^ Швейцария присоединилась к европейским санкциям против Беларуси (рас.). TUT.BY (2020-12-11). Праверана 2020-12-25 г.
  26. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  27. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
  28. ^ IOC EB TAKES PROVISIONAL MEASURES AGAINST NOC OF BELARUS (анг.). Міжнародны алімпійскі камітэт (2020-12-07). Праверана 2021-01-29 г.
  29. ^ “Арт Хаос” и санкции: что связывает невестку Лукашенко с кипрскими офшорами (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-12-19 г.
  30. ^ Lukashenko-linked firms active in EU member Cyprus (анг.) Праверана 2021-02-08 г.
  31. ^ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс. Радыё Свабода (2021-06-21). Праверана 2021-09-10 г.
  32. ^ Australia places additional sanctions on Russia and Belarus (анг.) Department of Foreign Affairs and Trade Архіўная копія ад 25 March 2022 г.
  33. ^ Russia Sanctions Regulations 2022 (анг.) New Zealand Legislation Праверана 2022-11-29 г.
  34. ^ 資産凍結等の措置の対象となるベラルーシ共和国の個人及び団体 (яп.) Праверана 2022-04-20 г. Архіўная копія ад 2022-03-27 г.
  35. ^ Аляксандар Лукашэнка стаў дзедам ў пяты раз(недаступная спасылка) (рас.) // KP.RU — Беларусь
  36. ^ Ірына Козьлік, газэта «Камсамольская праўда ў Беларусі». Аляксандр Лукашэнка зноў стаў дзядулем // «Эўрарадыё», 26 жніўня 2013 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
  37. ^ Віктар Лукашэнка набываў вышыванкі і разглядаў вокладкі з «Пагоняй» // «Эўрарадыё», 10 верасьня 2018 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
  38. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2001 г. №105 «Аб узнагароджаньні групы вайскоўцаў памежных войскаў дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць