Факультэт міжнародных адносін БДУ
Факультэт міжнародных адносін БДУ (ФМА) — падразьдзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, заснаванае ў кастрычніку 1995 году.
Факультэт міжнародных адносін БДУ | |
2012 год | |
Заснаваны | 1 кастрычніка 1995 (29 гадоў таму) |
---|---|
Тып | дзяржаўны |
Колькасьць пэрсаналу | 300 (2018 г.) |
Колькасьць студэнтаў | 2500 (2018 г.) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°53′32″ пн. ш. 27°32′53″ у. д. / 53.89222° пн. ш. 27.54806° у. д.Каардынаты: 53°53′32″ пн. ш. 27°32′53″ у. д. / 53.89222° пн. ш. 27.54806° у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Знаходзіцца ў складзе | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Вэб-сайт | fir.bsu.by |
Факультэт міжнародных адносін БДУ |
Месьціцца ў Маскоўскім раёне Менску па вул. Ленінградзкай, д. 20 — насупраць Менскага чыгуначнага вакзалу. На 2018 год навучаньне па 6 спэцыяльнасьцях праходзіла каля 2500 студэнтаў, зь іх каля 500 іншаземцаў з 30 краінаў. Ажыцьцяўляся выкладаньне 17 замежных моваў. Само навучаньне праходзіла па-расейску. Факультэт налічваў звыш 300 супрацоўнікаў, зь іх 19 дактароў навук і 99 кандыдатаў навук. Асьпіранты і дактаранты факультэту абаранілі 11 доктарскіх і 72 кандыдацкія дысэртацыі[1].
Будова
рэдагавацьНа 2018 год Факультэт міжнародных адносін БДУ налічваў:
- 13 катэдраў — міжнародных адносін, дыпляматычнай і консульскай службы, міжнароднага права, міжнароднага прыватнага і эўрапэйскага права, міжнародных эканамічных адносін, міжнароднага турызму, мытнай справы, мовазнаўства і краіназнаўства Ўсходу, ангельскай мовы гуманітарных спэцыяльнасьцяў, ангельскай мовы эканамічных спэцыяльнасьцяў, германскіх моваў, раманскіх моваў, тэорыі і мэтодыкі выкладаньня расейскай мовы як замежнай[2];
- 7 цэнтраў — міжнародных дасьледаваньняў, інфармацыйна-аналітычны, дасьледаваньняў зьнешняй палітыкі ЗША, разьвіцьця аграэкатурызму, карэйскай мовы, іраназнаўства, турэцкай мовы і культуры[3].
Навучаньне
рэдагавацьНа 2018 год Факультэт міжнародных адносін БДУ рыхтаваў адмыслоўцаў па 6 спэцыяльнасьцях:
- міжнародныя адносіны — перакладнік-рэфэрэнт з 2 моваў і спэцыяліст у міжнародных дачыненьнях;
- міжнароднае права — юрыст-міжнароднік зь веданьнем замежных моваў;
- сусьветная эканоміка — эканаміст;
- міжнародны турызм — мэнэджар-эканаміст і перакладнік-рэфэрэнт з 2 моваў;
- мытная справа — мытнік;
- лінгвакраіназнаўства — перакладнік-рэфэрэнт з 2 моваў і ўсходазнаўца-міжнароднік[4].
Набор у магістратуру ажыцьцяўляўся па 6 спэцыяльнасьцях:
- гісторыя міжнародных адносін і зьнешняй палітыкі — магістар гістарычных навук;
- юрыспрудэнцыя — магістар юрыдычных навук;
- сусьветная эканоміка — магістар эканамічных навук;
- кіраваньне ў сацыяльных і эканамічных сыстэмах — магістар кіраваньня і эканомікі;
- мэнэджмэнт масавых падзейных мерапрыемстваў (2 гады);
- усходазнаўства — магістар усходазнаўства[5].
Падрыхтоўка дасьледнікаў у асьпірантуры й дактарантуры ажыцьцяўлялася па 9 спэцыяльнасьцях:
- гісторыя міжнародных адносін і зьнешняй палітыкі;
- сусьветная эканоміка;
- міжнароднае прыватнае права;
- эўрапейскае права;
- палітычныя інстытуты й этнапалітычная канфлікталёгія;
- тэорыя мовы;
- параўнальна-гістарычнае, тыпалягічнае і супастаўляльнае мовазнаўства;
- усходнія мовы;
- гісторыя і тэорыя культуры[6].
Мінуўшчына
рэдагаваць1 кастрычніка 1995 году Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт заснаваў Факультэт міжнародных адносін (ФМА) на аснове катэдры міжнародных адносін Гістарычнага факультэту БДУ і катэдры міжнароднага права Юрыдычнага факультэту БДУ. Факультэт разьмясьцілі ў Першамайскім раёне Менску па вул. Акадэмічная, д. 25. 1 сьнежня 1995 году на ФМА БДУ ўтварылі яшчэ 2 катэдры: міжнародных эканамічных адносін і ангельскай мовы. 1 верасьня 1996 году дадалі катэдру ўсходніх моваў. З 1996 году грамадзкае аб’яднаньне «Разьвіцьцё» выдае пры ФМА «Часопіс міжнародных адносін і міжнароднага права». У кастрычніку 1998 году стварылі катэдру міжнароднага турызму. У 1998 годзе на ФМА БДУ абаранілі першую кандыдацкую дысэртацыю. У жніўні 2000 году заснавалі 2 катэдры: мытнай справы, міжнароднага прыватнага і эўрапейскага права. У верасьні 2000 году ў склад ФМА БДУ ўлучылі катэдру тэорыі й мэтодыкі выкладаньня расейскай мовы як замежнай. З 2001 году катэдру ангельскай мовы падзялілі на дзьве: гуманітарных і эканамічных спэцыяльнасьцяў. У сьнежні 2003 году на ФМА БДУ адчынілі Рэспубліканскі цэнтар кітаязнаўства, які з 2006 году стаў Інстытутам імя Канфуцыя. У 2004 годзе ў склад ФМА БДУ ўвайшлі катэдры сацыяльна-гуманітарных навук, культуралёгіі й сучасных замежных моваў Гуманітарнага інстытуту БДУ, якія знаходзіліся ў складзе факультэту да сакавіка 2009 году. У 2009 годьзе на ФМА БДУ адчынілі цэнтар карэязнаўства. У верасьні 2012 году факультэт пераехаў у новы навучальны корпус у Маскоўскім раёне Менску па вул. Ленінградзкая, д. 20 — насупраць Менскага чыгуначнага вакзалу[1].
Дэканы
рэдагаваць- Аляксандар Шарапа (1 кастрычніка 1995 — 2008)
- Віктар Шадурскі (з 1 верасьня 2008 году)
Выпускнікі
рэдагаваць- Уладзіслаў Фральцоў (1998) — доктар гістарычных навук (2018)
- Віктар Лукашэнка (1999) — памагаты прэзыдэнта Беларусі па нацыянальнай бясьпецы (з 2005 году)
- Алена Доўгань (2000) — доктарка юрыдычных навук (2014)
- Усевалад Янчэўскі (2000) — 2-і кіраўнік Беларускага парку высокіх тэхналёгіяў (з 2017 году)
- Дзьмітры Лукашэнка (2004) — старшыня Прэзыдэнцкага спартовага клюбу (з 2005 году)
- Сяргей Календа (2008) — пісьменьнік
- Марыя Валент (2011) — чэмпіёнка Эўропы па тайскім боксе (2010, 2013)
- Людміла Вядзернікава (2012) — тэхнічная кіраўніца Беларускага аддзяленьня Міжнароднага аб’яднаньня каратэ
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Віктар Шадурскі. Аб факультэце // Факультэт міжнародных адносін БДУ, 2018 г. Праверана 10 жніўня 2018 г.
- ^ Катэдры // Факультэт міжнародных адносін БДУ, 2018 г. Праверана 10 жніўня 2018 г.
- ^ Цэнтры // Факультэт міжнародных адносін БДУ, 2018 г. Праверана 10 жніўня 2018 г.
- ^ Абітурыенту (рас.) // Факультэт міжнародных адносін БДУ, 2018 г. Праверана 10 жніўня 2018 г.
- ^ Магістратура // Факультэт міжнародных адносін БДУ, 2018 г. Праверана 10 жніўня 2018 г.
- ^ Асьпірантура і дактарантура // Факультэт міжнародных адносін БДУ, 2018 г. Праверана 10 жніўня 2018 г.