Рамзан Кадыраў
Рамза́н Ахма́тавіч Кады́раў (па-чачэнску: Къадири Ахьмадан кІант Рамзан; нарадзіўся 5 кастрычніка 1976 году, Цэнтарой, Курчалоеўскі раён, ЧІАССР, РСФСР, СССР) — расейскі дзяржаўны й грамадзкі дзяяч, кіраўнік Чачэнскай рэспублікі. Сын колішняга кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Ахмата Кадырава. Герой Расеі, генэрал-маёр міліцыі. Падчас Першай расейска-чачэнскай вайны ваяваў на баку чачэнцаў супраць Расеі. Пад час Другой вайны з Расеяй падтрымаў свайго бацьку й перайшоў на бок Расеі.
Рамзан Кадыраў лац. Ramzan Kadyraŭ | |
чач. Къадири Ахьмадан кІант Рамзан | |
Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі | |
---|---|
15 лютага 2007 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Уладзімер Пуцін |
Папярэднік: | Алу Алханаў |
Старшыня ўраду Чачэнскай рэспублікі | |
17 лістапада 2005 — 10 красавіка 2007 | |
Прэзыдэнт: | Уладзімер Пуцін |
Папярэднік: | Сяргей Абрамаў |
Наступнік: | Адэс Хайсултанаў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 кастрычніка 1976 (48 гадоў) в. Цэнтарой, Курчалоеўскі раён, ЧІАССР, СССР |
Партыя: | Адзіная Расея |
Сужэнец: | Medni Kadyrova[d] |
Дзеці: | Сыны Ахмат, Адам, Зэлімхан, дочкі Айшат, Карына, Хедзі, Табарік і Ашура |
Бацька: | Ахмат Кадыраў |
Маці: | Аймані Кадырава |
Адукацыя: | Інстытут права й торгу Махачкалы |
Узнагароды: |
прафэсар[d] (19 чэрвеня 2007) прафэсар[d] (27 жніўня 2014) ганаровы медаль «За заслугі ў справе абароны дзяцей Расіі»[d] |
Сям’я
рэдагавацьРамзан Кадыраў жанаты з Мэдняй Мусаеўнай Айдаміравай (нар. 7 верасьня 1978), якая кіруе домам моды, дзе шыюць ісламскае адзеньне. Яны маюць дзяцей: тры сыны — Ахмат (нар. 8 лістапада 2005), Зэлімхан (нар. 14 сьнежня 2006), Адам (нар. 24 лістапада 2007) і пяць дачок — Айшат (нар. 31 сьнежня 1998), Карына (нар. 17 студзеня 2000), Хедзі (нар. 21 верасьня 2002), Табарык (нар. 13 ліпеня 2004), Ашура (нар. студзень 2012).
Маці Рамзана Кадырава Аймані Нясіеўна Кадырава мае пасады ва ўрадзе Чачэнскай рэспублікі.
Паходжаньне
рэдагавацьДзяцінства
рэдагавацьРамзан Кадыраў нарадзіўся 5 кастрычніка 1976 году ў вёсцы Цэнтарой у ЧІАССР. Меў старэйшага брата Зэлімхана, які памёр у 2004 годзе. Мае сясьцёр: Зарган (нар. ў 1976), Зулай (нар. ў 1972). Рамзан Кадыраў вучыўся ў звычайнай сярэдняй школе. Дзе вучыўся далей невядома. Праўда ў 2004 годзе закончыў Унівэрсытэт у Махачкале й атрымаў дыплём юрыста.
Першая вайна з Расеяй (1994—1996)
рэдагавацьПад час Першай расейска-чачэнскай вайны разам з бацькам падтрымліваў чачэнскі бок. Ёсьць чуткі, што прымаў асабісты ўдзел ў баях.
Міжваенны час (1996—1999)
рэдагавацьУ міжваенны час знаходзіўся ўвесь час пры бацьку.
Пачатак службы для Расеі
рэдагавацьВосеньню 1999 году Рамзан разам з бацькам перайшоў на бок Расеі. Ягоны бацька й ён сам быў абвешчаны чачэнцамі здраднікам. Ахмат Кадыраў даў свайму сыну пасаду ў Часовым урадзе Чачэнскай рэспублікі. Рамзан стаў ахоўнікам свайго бацькі. З 2000 па 2002 гады — стаў інспэктарам сувязі й тэхнікі міліцыі пры МУС Чачэнскай рэспублікі. З траўня 2002 па люты 2004 гады стаў начальнікам гэтага аддзелу. У 2003 годзе Рамзан стаў начальнікам службы бясьпекі (аховы) прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі. У гэты час Рамзан займаўся перамовамі з чачэнцамі, якія маглі выступіць са зброяй у руках супраць А. Масхадава й яго паплечнікаў. Большасьць ягонага атраду былі колішнія прыхільнікі ЧРІ й А. Масхадава. У 2003—2004 гады займаў пасаду памочніка міністра МУС Чачэнскай рэспублікі. Пасьля забіцьця яго бацькі стаў першым намесьнікам кіраўніка ўраду Чачэнскай рэспублікі.
Кіраўнік ураду Чачэнскай рэспублікі (2005—2007)
рэдагаваць18 лістапада 2005 году кіраўнік ураду Чачэнскай рэспублікі Сяргей Барысавіч Абрамаў (кіраўнік ураду) папаў у дарожна-транспартае здарэньне й атрымаў раненьні. Яго абавязкі пачаў выконваць Рамзан Кадыраў. 28 лютага 2006 году Абрамаў заявіў аб сваёй адстаўцы й Рамзан Кадыраў стаў пастаянным кіраўніком ураду Чачэнскай рэспублікі. Паміж Кадыравым і кіраўніком Чачэнскай рэспублікі Алу Алханавым пачалася барацьба за прыхільнасьць з боку Пуціна. Гэтая барацьба пераўтварылася ў сапраўдныя баявыя дзеяньні. Пуцін вымушаны быў умяшацца. Рамзан Кадыраў быў падтрыманы Пуціным.
Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі
рэдагаваць15 лютага 2007 году Алханаў заявіў аб адстаўцы. Зараз жа Пуцін падпісаў указ аб прызначэньні Р. Кадырава выконваць абавязкі кіраўніка Чачэнскай рэспублікі. 5 красавіка Р. Кадыраў стаў кіраўніком Чачэнскай рэспублікі. Аднак варажнечу гэта прынізіла. У красавіку 2008 году паміж кадыраўскімі людзьмі й старымі чачэнскімі людзьмі не зьвязанымі з Рамзанам пачалася бойка. 15 красавіка ў Гудэрмэсе пачаліся баі з прыхільнікамі Суліма Ямадаева. Пуцін зноў падтрымаў Рамзана. Усе аддзелы не падпарадкаваныя Рамзану былі распушчаныя. 10 лістапада 2009 году Дзьмітры Мядзьведзеў даў званьне Р. Кадыраву генэрал-маёра міліцыі. 28 лютага 2011 году Дзьмітры Мядзьведзеў працягнуў кіраўніцтва Р. Кадырава ў Чачэнскай рэспубліцы. У студзені 2015 году Р. Кадыраў заявіў, што карыкатуры на Мухамэда не павінныя быць. У гэты час у Францыі былі забітыя людзі, якія раней забілі некалькі чалавек, што працавалі ў часопісе, які надрукаваў карыкатуры на Махамеда.
Вуліцы й паркі, названыя імем Рамзана Кадырава
рэдагавацьВуліцы Рамзана Кадырава:
- Іншае
- Завулак Рамзана Кадырава (Знаменскае)
- Плошча, прысьвечаная 100 дням кіраваньня Рамзана Кадырава на пасадзе галавы Чачэнскай рэспублікі (Грозны)
Крыніцы
рэдагавацьДзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|