Вялікія Прусы
Вялі́кія Пру́сы[2] — вёска на паўднёвым захадзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавету.
Вялікія Прусы | |
трансьліт. Vialikija Prusy | |
Першыя згадкі: | канец XVI стагодзьдзя |
Былыя назвы: | Прускі, Прусы 1 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Капыльскі |
Сельсавет: | Цімкавіцкі |
Вышыня: | 174 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | ▼ 130 чал. (2010)[1] |
этнічны склад: | беларусы |
колькасьць двароў: | 55 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1719 |
Паштовы індэкс: | 223920 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°6′17″ пн. ш. 26°59′23″ у. д. / 53.10472° пн. ш. 26.98972° у. д.Каардынаты: 53°6′17″ пн. ш. 26°59′23″ у. д. / 53.10472° пн. ш. 26.98972° у. д. |
± Вялікія Прусы |
Разьмяшчэньне
рэдагавацьВялікія Прусы месьцяцца за 10 км на паўднёвы захад ад Капылю, 130 км ад Менску, 5 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі Асіпавічы — Баранавічы. Транспартныя сувязі па шашы Ўзда — Капыль і далей па аўтадарозе Капыль — Сьцяпуры — Цімкавічы. На паўднёвым усходзе разьбіты сад[1].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ канцы XVI стагодзьдзя сяло Прускі ўваходзіла ў склад Капыльскага княства (Наваградзкі павет, Вялікае Княства Літоўскае). У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ўласнасьць князя Льва Вітгенштэйна. У 1864 годзе адчынілі школу. У канцы 1860-х гадоў у вёсцы месьцілася праваслаўная царква. У 1870 годзе вёска Прускі 1 у Цімкавіцкай воласьці Слуцкага павету (Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя). У 1897 годзе ў вёсцы Прусы 1 працавала хлебазапасная крама. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёскі Прусы 1 і Прусы 2 абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). 4 кастрычніка 1920 году пад Прусамі адбыўся бой пяхотных дывізіяў 4-й арміі(pl) Польшчы і 17-й стралковай дывізіі 16-й арміі Расейскай СФСР. 19 лістапада 1920 году Першы Слуцкі полк БНР вызваліў вёску ў ходзе Слуцкага збройнага чыну[1].
4 сьнежня 1920 году 22-я брыгада 8-й стралковай дывізіі 16-й арміі РСФСР захапіла вёску, якая ўвайшла ў раён нэўтральнай паласы Семежаўскага рэвалюцыйнага камітэту (Беларуская ССР). Пад новы 1921 год адчынілі школу 1-й ступені з 2 настаўнікамі і 47 вучнямі, якая мела 3 дзесяціны ворыва. З 20 жніўня 1924 году ў Цімкавіцкім сельсавеце Капыльскага раёну (Слуцкая акруга, Беларуская ССР). У арэндным будынку беларускамоўнай школы працавала 2 настаўнікі — І.І. Насевіч і А.М. Насевіч. Налічвалася 64 вучні. У 1925 годзе вёска Вялікія Прусы пацярпела ад пажару. З 24 верасьня 1926 году ў Прускім сельсавеце з цэнтрам у мястэчку Цімкавічы. У пачатку 1930-х гадоў стварылі калгас «КІМ» і працавала кузьня. З 27 красавіка 1938 году ў складзе Менскай вобласьці. 29 чэрвеня 1941 году, у ходзе Нямецка-савецкай вайны, вёску захапілі нямецкія войскі, якія стварылі валасную ўправу. Увосень 1941 году ў вёсцы стварылі падпольную групу ў складзе 9 чалавек на чале з М.М. Ізюмскім. У сакавіку 1942 году на аснове групы стварылі партызанскі атрад імя Будзёнага, камісарам якога стаў малодшы паліткіраўнік Я.М. Янкоўскі. 16 ліпеня 1942 году атрад удзельнічаў у разгроме нямецкага гарнізона ў Цімкавічах і валасной управы ў Прусах. Улетку 1943 году большасьць вяскоўцаў перайшла да савецкіх партызанаў[1].
26—27 верасьня 1942 году нямецкія карнікі спалілі 258 жыхароў Вялікіх Прусаў[3]. 1 ліпеня 1944 году Чырвоная армія СССР заняла вёску. У ходзе Нямецка-савецкай вайны 39 жыхароў вёскі загінулі на фронце, яшчэ 10 — у партызанах. З 20 верасьня 1944 году — у складзе Бабруйскай вобласьці. З 8 студзеня 1954 году зноў у Менскай вобласьці. З 16 ліпеня 1954 году зноў у Цімкавіцкім сельсавеце. На 1970 год у вёсцы месьціліся цэнтар калгасу «Шлях камуны», пачатковая школа, клюб і крама[1]. У 1975 годзе на брацкай магіле загінулых у Нямецка-савецкую вайну, што на ўскрайку вёскі, усталявалі стэлу[3]. На 2007 год у складзе сельскагаспадарчай філіі «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс». На 2010 год працавала крама. Да 28 траўня 2013 году Вялікія Прусы знаходзіліся ў складзе Вялікараёўскага сельсавету[1].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1870 год — 145 жыхароў мужчынскай плоці і 51 двор; 1897 год — 489 жыхароў і 87 двароў + 97 жыхароў і 15 двароў (Прусы 2)
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 559 жыхароў і 92 двары + 104 жыхары і 18 двароў; 1917 год — 556 жыхароў і 107 двароў + 123 жыхары і 21 двор; 1924 год — 563 жыхары і 121 двор + 122 жыхары і 25 двароў; 1924 год — 582 жыхары і 121 двор; 1960 год — 231 жыхар + 85 жыхароў; 1970 год — 253 жыхары і 81 двор; 1997 год — 224 жыхары і 79 гаспадарак; 1999 год — 210 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 159 жыхароў і 61 гаспадарка; 2009 год — 123 жыхары; 2010 год — 130 жыхароў і 55 гаспадарак[1]
Ураджэнцы
рэдагаваць- Ігнат Казлоўскі (1917—1962) — герой Савецкага Саюзу (1945)
- А. М. Марозаў — заслужаны лекар Рэспублікі Беларусь[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж Васіль Удальцоў, Уладзімер Пракапцоў. Капыльскі раён (Вялікія Прусы) // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкляпэдыя / дыр.рэд.кал. Тацяна Бялова, нав.рэд. Аляксандар Лакотка. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2011. — Т. 8. Менская вобласьць. Кн. 2. — С. 156-157. — 464 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0554-6
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 195
- ^ а б Тацяна Лазоўская. Іх спасьціг лёс Хатыні // Зьвязда : газэта. — 21 жніўня 2013. — № 155 (27520). — С. 6. — ISSN 1990-763x.