Гарнізон

вайсковая база

Гарнізо́н — сталае месца пастою дадзенай вайсковай адзінкі ў мірны час.

Функцыю гарнізону выконваюць найчасьцей гарады, мястэчкі, форты, замкі, селішчы. Гарнізонны горад (вайсковы гарадок) — гэта акрэсьленьне месца, дзе знаходзяцца кашары.

Даўней: рымская мілітраная забудова, якая знаходзілася звычайна пры горадзе ў мэтах кантролю ці абароны. У гарнізонах навучалі жаўнераў, якіх рэкрутавалі з найбліжэйшага гораду. Падобны да форту.