Ветрына

мястэчка ў Беларусі

Ве́трына[3] — мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Сердава. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2077 чалавек[2]. Знаходзіцца за 22 на паўднёвы захад ад Полацку; на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Вільня, чыгуначная станцыя на лініі Полацак — Маладэчна.

Ветрына
лац. Vietryna
Вуліца мястэчка
Вуліца мястэчка
Герб Ветрына
Дата заснаваньня: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Полацкі
Сельсавет: Ветрынскі
Плошча:
  • 5,22 км²[1]
Вышыня: 151 м н. у. м.
Насельніцтва: 2077 чал. (2018)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 214
Паштовы індэкс: 211434
СААТА: 2238817906
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°24′42″ пн. ш. 28°28′30″ у. д. / 55.41167° пн. ш. 28.475° у. д. / 55.41167; 28.475Каардынаты: 55°24′42″ пн. ш. 28°28′30″ у. д. / 55.41167° пн. ш. 28.475° у. д. / 55.41167; 28.475
Ветрына на мапе Беларусі ±
Ветрына
Ветрына
Ветрына
Ветрына
Ветрына
Ветрына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ветрына — мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Ветрына ўпамінаецца ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя як мястэчка ў складзе Полацкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ветрына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лепельскага павету. У пачатку XX ст. Ветрынская воласьць налічвала 93 вёскі і 74 фальваркі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ветрына занялі войскі Нямецкай імпэрыі[4].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ветрына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ветрына вярнулі ў склад БССР, дзе яно стала цэнтрам райну (з 1931 году ў Полацкім раёне). У Другую сусьветную вайну з 11 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 21 студзеня 1958 году Ветрына атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку[5].

11 ліпеня 2004 году ў Ветрына ўрачыста кансэкравалі (асьвяцілі) новы касьцёл пад тытулам блаславёнага Юрыя Матулевіча[6]. 9 сьнежня 2004 году афіцыйна зацьвердзілі герб мястэчка: «у блакітным полі гішпанскай тарчы залаты млын»[7].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1893 год — 149 чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1993 год — 2,2 тыс. чал.[9]; 1995 год — 3,5 тыс. чал.[10]; 1999 год — 3031 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,7 тыс. чал.; 2008 год — 2,6 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 2,5 тыс. чал.; 2009 год — 2725 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 2220 чал.[12]; 2017 год — 2134 чал.[13]; 2018 год — 2077 чал.[2]

Інфраструктура

рэдагаваць

У Ветрыне працуюць прафэсійна-тэхнічная вучэльня мэханізацыі сельскай гаспадаркі, сярэдняя школа і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Будынак на падмурку сынагогі

Славутасьці

рэдагаваць

Каля Ветрына захавалася гарадзішча Глінскі замак, за возерам Гарадзёнак — старажытныя курганы.

Таксама каля мястэчка знаходзяцца вайсковыя абарончыя ўмацаваньні (доты).

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сынагога
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1811, зьнішчаная па 1911)
  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1728, зруйнаваная па 1924)
  1. ^ http://analytics.nca.by/res/docs/Ветрино_2012-2019.pdf
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 365
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  5. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 января 1958 г. «О преобразовании деревни Ветрино Ветринского района Витебской области в городской поселок»
  6. ^ Кансэкрацыя святыні ў Ветрына, Catholic.by
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь №60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области»
  8. ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 430.
  9. ^ ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 257.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 131.
  11. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць