Сердава
Возера
Сердава
Сердава | ||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сердава — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Начы. Знаходзіцца ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 1,1 км². Даўжыня 2,92 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня дасягае 9 м, сярэдняя складае 4,6 м. Аб’ём вады 5,04 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 6,86 км.
Апісаньне
рэдагавацьКатлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая ў кірунку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 мэтраў (на паўночным захадзе 30—35 мэтраў), на вышыні 2—6 мэтраў абразійны ўступ. Ёсьць дзьве вялікія (на поўдні і захадзе) і некалькі меншых затокаў, пяць выспаў агульнай плошчай 0,09 км². Берагі нізкія, часткова пад хмызьняком, на поўначы і захадзе часткова сплавінныя. На поўначы, паўднёвым усходзе і захадзе возера забалочаныя, парослыя хмызьняком. Абалона шырынёй 20—30 мэтраў.
Дно возера высланае пяском, глыбей за чатыры мэтры — ілам. Глыбіні да чатырох мэтраў займаюць каля 34% плошчы возера.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць два ручаі, на поўначы злучаецца ручаём з возерам Рудзёнкавам.
Флёра і фаўна
рэдагавацьШырыня паласы надводнай расьліннасьці 2—10 мэтраў, пашыраецца да глыбіні 2,2 мэтра, падводная расьліннасьць — да глыбіні 2,5—3,5 мэтраў.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, гусьцяра, краснапёрка, лінь, карась, мянтуз, [2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Уласаў Б. Сердава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 490.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.