Бярэзьніца (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Бярэ́зьніца[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 39 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБерасьце.

Бярэзьніца
трансьліт. Biareźnica
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Ружанскі
Вышыня: 173 м н. у. м.
Насельніцтва: 86 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225159[1]
СААТА: 1256755006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′42″ пн. ш. 24°54′35″ у. д. / 52.82833° пн. ш. 24.90972° у. д. / 52.82833; 24.90972Каардынаты: 52°49′42″ пн. ш. 24°54′35″ у. д. / 52.82833° пн. ш. 24.90972° у. д. / 52.82833; 24.90972
Бярэзьніца на мапе Беларусі ±
Бярэзьніца
Бярэзьніца
Бярэзьніца
Бярэзьніца
Бярэзьніца
Бярэзьніца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Царква ў Бярэзьніце, 1871 год

За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, 783 дзесяціны[3]. У 1886 року 402 жыхары, 33 двары, праваслаўная царква, піцейны дом. На пачатку XX стагодзьдзя 727 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). У 1940—1954 цэнтар сельсавету. 29 траўня 2015 году Ружанскі пасялковы савет, у склад якога ўваходзіла вёска, быў ператвораны ў сельсавет[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 163 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 142 жыхары, 89 гаспадарак; 2005 год — 121 жыхар, 78 двароў[6]; 2010 год — 86 жыхароў

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільныя дарогі Н533 РужаныВаранілавічыАстравок і Н550 Бярэзьніца — ДалкіКалазубы[7].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
  • Курганны могільнік дрыгавічоў XI—XIII стагодзьдзяў ва ўрочышчы Пель
  1. ^ Алфавитный список улиц по Березница (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 21 жніўня 2012 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 243
  3. ^ Bereźnica (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 108
  4. ^ Bereźnica, вёска. Radzima.net. Праверана 21 жніўня 2012 г.
  5. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  6. ^ Бярэзніца // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 496
  7. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 21 жніўня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць