Ружанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Ружа́нскі сельсавет (да 2015 году — Ружа́нскі пасялко́вы саве́т) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар савету — мястэчка Ружаны.

Ружанскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пружанскі раён
Адміністрацыйны цэнтар Ружаны
Колькасьць
населеных пунктаў
23
Дата ўтварэньня 29 траўня 2015
Насельніцтва
  • 4788 чал. (2019)
СААТА 1256755000
Месцазнаходжаньне Ружанскага сельсавету
Ружанскі сельсавет на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +3
Тэлефонны код +375 1632
Код аўтам. нумароў 1
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

1 сьнежня 2009 году рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №242 у склад пасялковага савету ўлучаныя ўсе населеныя пункты — Астравок, Буцькі, Варанілавічы, Верчыцы, Вітараж, Еськаўцы, Калазубы, Каплі, Клепачы, Ласасін, Перасадзічы, Таўцьвілы, Шчытна — ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету; а таксама ўсе населеныя пункты — вёскі Байкі, Блізная, Бор-Ліпы, Воля, Запольле, Кавалі, Карасі, Куляны, Малочкі, Манчыкі, Поланск, Уласавічы, Юндзілы і хутар Мікіцічы — ліквідаванага Ружанскага сельсавету[1].

29 траўня 2015 году пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[2].