Астравок (Берасьцейская вобласьць)
Астраво́к[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Астравок уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 25 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 51 жыхар, 28 двароў.
Астравок лац. Astravok | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Ружанскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 51 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 28 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225153[2] |
СААТА: | 1256856031 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′36″ пн. ш. 24°56′39″ у. д. / 52.77667° пн. ш. 24.94417° у. д.Каардынаты: 52°46′36″ пн. ш. 24°56′39″ у. д. / 52.77667° пн. ш. 24.94417° у. д. |
± Астравок | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Этымалёгія назвы
рэдагавацьПаводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад месцазнаходжаньня на востраве, акружаным з усіх бакоў вадою[4].
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[5].
За польскім часам — вёска[6] і фальварак у гміне Ружаны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[7].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). У 1940 — 586 жыхароў, 56 двароў.
У ліпені 1944 року гітлераўцы спалілі вёску і загубілі 19 жыхароў. Пасьля вайны адноўленая.
1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[8], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[9]..
Насельніцтва
рэдагавацьТранспарт
рэдагавацьАўтамабільныя дарогі Н533 Ружаны — Варанілавічы — Астравок[11] і Н1010 Таўцьвілы — Верчыцы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Островок (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 12 лістапада 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 244
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
- ^ Ostrówek (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 716
- ^ Ostrówek, вёска. Radzima.net. Праверана 12 лістапада 2012 г.
- ^ Ostrówek, фальварак. Radzima.net. Праверана 12 лістапада 2012 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Астравок // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 490
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 12 лістапада 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАстравок (Берасьцейская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў