Тутсі
Ту́тсі (на руандзе: Tutsi) — этнічная група ў рэгіёне Вялікіх Афрыканскіх азёраў. Адносяцца да моўнай групы банту[1]. У асноўным жывуць у Руандзе і Бурундзі, дзе фармуюць другую паводле колькасьці этнічную групу пасьля хуту, якія дамінуюць у абодвух памянёных дзяржавах[2]. Гістарычна склалася, што тутсі гадавалі быдла, а таксама зь іх традыцыйна фармаваліся войскі. Да 1962 году на тутсі абапіралася бэльгійская каляніяльная адміністрацыя, то бок кароль Руанды паходзіў з тутсі, гэтак жа як шляхестцва таксама складалася з прадстаўнікоў тутсі[2]. Хуту фактычна падпарадкоўваліся тутсі. Па здабыцьці незалежнасьці Руанды ўладу атрымалі хуту, якія ў 1994 годзе ўчынілі генацыд тутсі. Пасьля перамогі Руандыйскага патрыятычнага фронту ў грамадзянскай вайне ў Руандзе палітыка ў дзяржаве скіравалася на замірэньне хуту і тутсі, а таксама ліквідаваньне этнічных канфліктаў.
Тутсі | |
Tutsi | |
Агульная колькасьць | 3 млн чалавек |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | Бурундзі, Руанда, Дэмакратычная Рэспубліка Конга |
Мовы | руанда, кірундзі, француская, ангельская, суахілі |
Рэлігіі | хрысьціянства (80%), іслам (5%) |
Блізкія этнасы | хуту, тва |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Rwanda | Language & Facts». Encyclopedia Britannica.
- ^ а б Brenneman, Richard (1969). «Rwanda, a Country Study». United States: US Government. — С. 46.