Танганьіка
Танганьі́ка — возера ў паўднёва-ўсходняй Афрыцы на тэрыторыі Замбіі, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Бурундзі і Танзаніі, але большасьць воднай тэрыторыі належыць Танзаніі (46%) і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (40%). Плошча паверхні 34 400 км². Знаходзіцца на вышыні 773 мэтраў над узроўнем мора, максымальная глыбіня складае 1435 мэтраў (другое па глыбіні пасьля Байкалу возера). Даўжыня возера — 650 км, шырыня 40—80 км, такім чынам, Танганьіка зьяўляецца самым доўгім прэснаводным возерам[1].
Возера
Танганьіка
Танганьіка на мапе Танзаніі ![]() ![]() Танганьіка | |||||||||||||||||
![]() |
У гэтым рэгіёне знаходзіцца так званая Вялікая Рыфавая даліна — гіганцкі разлом, які ўзьнік у выніку тэктанічных зрухаў. У даліне ўтварыўся шэраг азёраў, зь якіх найбольш вядомыя гэта Танганьіка, Малаві, Вікторыя, Эдўард, Ківу, возера Георга, Туркана і Альбэрт. Кожнае возера мае розную гісторыю і час утварэньня, істотная розьніца тычыцца і фаўны. Вада з возера трапляе ў раку Конга, і ў канчатковым рахунку — у Атлянтычны акіян.
Гісторыя
рэдагавацьМяркуецца, што людзі зьявіліся ў рэгіёне возера яшчэ ў каменным веку. Час ад сярэдняга каменнага веку да позьняга каменнага веку апісваецца як эпоха разьвітых паляўніча-зьбіральніцкіх групаў[2]. Спосабаў, якімі карэнныя жыхары рэгіёну лавілі рыбу, вядома шмат.
Першымі вядомымі дасьледнікамі, якія знайшлі возера, былі брытанскія дасьледнікі Рычард Бэртан і Джон Сьпік у 1858 годзе. Яны знайшлі яго падчас пошуку вытоку ракі Ніл. Сьпік працягнуў свае пошукі і знайшоў сапраўдную крыніцу ракі, якой аказалася возера Вікторыя. Пазьней міма возера з экспэдыцыяй праходзіў Дэйвід Лівінгстан.
Возера было месцам бітвы за возера Танганьіка падчас Першай сусьветнай вайны. З дапамогай парома Граф фон Гёцэн немцы цалкам захапілі кантроль над возерам на раньніх этапах вайны. Карабель выкарыстоўваўся як дзеля перапраўкі грузаў і пэрсаналу праз возера, гэтак і дзеля раптоўных нападаў на войскі Вялікабрытаніі і Бэльгіі[3]. Такім чынам, іхных сілам стала вельмі важна атрымаць кантроль над возерам. Пад камандаваньнем лейтэнанта-камандора Джэфры Спайсэра-Сымсана брытанскі каралеўскі флёт выканаў грандыёзную задачу па дастаўцы двух узброеных маторных чоўнаў Мімі і Туту з Ангельшчыны па чыгунцы, дарозе і рацэ ў Альбэрвіль на заходнім беразе возера. Два чаўны чакалі да сьнежня 1915 году і нечакана атакавалі немцаў, захапіўшы кананэрскі човен Кінгані. Яшчэ адная нямецкая суднiна, Гэдвіг, была затопленая ў лютым 1916 году, у выніку чаго Гёцэн стаў адзіным нямецкім караблём на возеры[3]. Каб пазьбегнуць страты карабля на карысьць брытанцаў, ён быў затоплены 26 ліпеня 1916 году. Пазьней суднiна была ўзьнятая ў 1924 годзе і перайменаваная ў Лімба[3].
У 1965 годзе аргентынскі рэвалюцыянэр Чэ Гевара выкарыстаў заходнія берагі Танганьікі ў якасці трэнавальнай базы для заірскіх паўстанцаў. Чэ і ягоныя байцы беспасьпяхова спрабавалі зрынуць урад ДР Конга, але паколькі НАСА амаль год уважліва сачыла за падрыхтоўкай да перавароту, небясьпека была своечасова прадухіленая.
Біяразнастайнасьць
рэдагавацьПаўзуны
рэдагавацьВозера Танганьіка і прылеглыя да яго балоцістыя тэрыторыі ёсьць домам для нільскіх кракадзілаў, у тым ліку вядомага гіганта Густава. Тут таксама месьцяцца арэалы розных відаў чарапахаў[4]. Кобра віду naja annulata ёсьць рэдкім падвідам зьмеяў, якія харчуюцца пераважна рыбай. Яна сустракаецца толькі ў возеры Танганьіка, дзе аддае перавагу скалістым берагам[4][5].
Цыхліды
рэдагавацьУ возеры жывуць ня менш за 250 эндэмічных відаў цыхлідаў[8], і, верагодна, маюцца яшчэ незафіксаваныя віды[9]. Амаль усе зь іх, то бок каля 98%, сустракаюцца толькі тут і анідзе больш, што робіць Танганьіку каштоўным біялягічным рэсурсам дзеля вывучэньня відатварэньня і эвалюцыі[10][11]. Цыхліды афрыканскіх Вялікіх азёраў, улучна з Танганьікай, дэманструюць найбольш разнастайную адаптыўную радыяцыю сярод хрыбетных[12]. Некаторыя эндэмічныя віды сустракаюцца крыху вышэй па цёку ў рацэ Лукуга, то бок адтоку з возера, але далейшы іхны распаўсюд ў басэйн ракі Конга абмежаваны геаграфічнымі і хімічнымі фактарамі, бо асяродзьдзе возера значна больш стабільнае і сталае ў параўнаньні з парогамі і хуткаплыннымі вучасткамі ракі Конга.
Акрамя таго, вада Танганьікі лужная і мае больш высокі ўзровень pH, якому цыхліды аддаюць перавагу, а таксама зьмяшчае больш кальцу і мінэралаў, чым кісьлінныя, насычаныя мутай воды Конга, якія зьбіраюць шмат арганічных рэшткаў з навакольных трапічных лясоў. У некаторых участках ракі Конга, далёка ад парогаў або бурных плыняў, назапашаныя асадкі і арганічныя рэчывы ствараюць зоны «чорнай вады» з высокай канцэнтрацыяй гарбавальных рэчываў, што ўтвараюцца ад гніеньня драўніны і лісьця, ствараючы асяродзьдзе, у якім цыхліды ня могуць жыць[13]. Тое ж самае тычыцца і многіх трапічных прэснаводных відаў, якія, верагодна, не змаглі б існаваць у прахалоднай і лужнай вадзе возера.
Зважаючы на тое, што ў Танганьіцы менш відаў цыхлідаў, чым у азёрах Малаві або Вікторыя, дзе адносна нядаўна было выбуховае павелічэньне відаў, што прывяло да зьяўленьня многіх цесна павязаных паміж сабою відаў[14], цыхліды Танганьікі ёсьць найбольш марфалягічна і генэтычна разнастайнымі[12][15]. Гэта зьвязана з старажытнасьцю возера, бо яно значна старэйшае за іншыя азёры[16]. Танганьіка мае найбольшую колькасьць эндэмічных родаў цыхлідаў сярод усіх афрыканскіх азёраў[12].
Усе цыхліды Танганьікі стасуюць да падсямейства pseudocrenilabrinae. З 10 трыбаў гэтага падсямейства палова пераважна або цалкам абмежаваная возерам, а яшчэ тры зь іх маюць свае віды ў Танганьіцы[17]. Некаторыя дасьледнікі прапануюць падзяляць цыхлідаў Танганьікі на 12—16 трыбаў[12]. Большасьць цыхлідаў Танганьікі жыве ўздоўж берагавой лініі на глыбіні да 100 мэтраў, але некаторыя глыбакаводныя віды рэгулярна апускаюцца да 200 мэтраў[18]. Віды trematocara былі знойдзеныя выключна на глыбіні большай за 300 мэтраў, што глыбей за іншыя вядомыя на сёньня віды цыхлідаў[19]. Некаторыя глыбакаводныя роды былі злоўленыя ў месцах, амаль пазбаўленых тлену, і застаецца незразумелым як яны там выжываюць[20]. Цыхліды Танганьікі ў асноўным бэнтальныя, то бок жывуць на дне або каля яго, і/ці прыбярэжныя[21]. Ніякія цыхліды Танганьікі ня ёсьць пэлягічнымі, за выключэньнем некаторых драпежнага роду bathybates[18]. Два віды з гэтага роду, як то bathybates fasciatus і bathybates leo, пераважна харчуюцца танганьіскімі сардзінамі[18][20]. цыхліды Танганьікі значна адрозьніваюцца паміж сабою, бо некаторыя зь іх ёсьць расьлінаедамі, дэтрытафагамі, плянктонажэрамі, вусякажэрамі, малюскажэрамі, пад’ядальнікамі, а таксама харчуюцца лускамі іншых рыбаў і драпежнічаюць на рыбаў[9]. Аднак гэтыя дыетычныя асаблівасьці могуць зьмяняцца ў залежнасьці ад магчымасьцяў. Гэтак, шматлікія віды танганьіскіх цыхлідаў з пэўнай дыетай часам могуць драпежнічаць на іншых рыбаў, калі іхныя папуляцыі павялічваюцца[22]. Паводзіны гэтых рыбаў пры нерасьце падзяляюцца на дзьве асноўныя групы, то бок тыя, што пакідаюць ікру ў пяску часта ў пячорах або скальных шчылінах, і тыя, што выношваюць ікру ў роце[23]. Сярод эндэмічных відаў два зь іх ёсьць найменшымі цыхлідамі ў сьвеце, як то neolamprologus multifasciatus і neolamprologus similis. Абодва віды жывуць у ракавінках і маюць даўжынёю 4—5 см[24][25]. Найбуйнешая цыхліда boulengerochromis microlepis, якая можа вырастаць да 90 см, таксама жыве ў Танганьіцы[6][9].
Іншыя рыбы
рэдагавацьВозера Танганьіка ёсьць домам для больш чым 80 відаў іншых рыбаў, пры гэтым блізу 60% зь іх ёсьць эндэмічнымі[8][26][27][28]. Адкрытыя воды пэлягічнай зоны заселеныя чатырма нецыхліднымі відамі, то бок тут жывуць два віды танганьіскіх сардзінаў, якія ўтвараюць найбольшую біямасу рыбаў у гэтай зоне і зьяўляюцца важнай здабычай для іншых рыбаў[21].
Сярод найбольш незвычайных рыбаў возера — эндэмічныя гнездавыя паразыты самы, у тым ліку synodontis grandiops[29] і synodontis multipunctatus[26][30]. Яны адкладаюць ікру сынхронна з цыхлідамі, якія выношваюць ікру ў роце. Цыхліды падбіраюць іх у рот, прымаючы за ўласныя. Калі зь яек сома вылупляюцца малькі, яны зьядаюць ікру цыхлідаў[26][30]. У басэйне возера сустракаюцца выключна шэсьць родаў сома[31][32]. Хоць род chrysichthys ня лічыцца эндэмічным, шэсьць ягоных відаў сустракаюцца толькі ў Танганьіцы, дзе жывуць як у плыткіх, гэтак і ў адносна глыбокіх водах[31]. На глыбіні яны зважчайна драпежнічаюць[20].
Малюскі і ракападобныя
рэдагавацьУсяго вядома 83 відаў прэснаводных сьлімакоў, зь якіх 65 ёсьць эндэмічнымі, і 11 відаў двухстворкавых, з 8-ю эндэмікамі сярод іх[33]. Многія зь мясцовых сьлімакоў незвычайныя для азёраў, бо маюць прыкметна патоўшчаныя ракавінкі і/ці выразны арнамэнт — рысы, якія часьцей сустракаюцца ў марскіх сьлімакоў. Гэтыя віды называюць морападобнымі[34]. Спачатку лічылася, што яны зьвязаны з падобнымі марскімі сьлімакамі, але цяпер вядома, што яны ня маюць дачынення адзін да аднаго. Іхны вонкавы выгляд, хутчэй за ўсё, абумоўлены высокай разнастайнасьцю асяродзьдзяў пражываньня ў возеры Танганьіка і эвалюцыйным ціскам з боку рыбаў, якія ядуць сьлімакоў[8][34][35]. Усяго 17 родаў прэснаводных сьлімакоў ёсьць эндэмічнымі для возера[34]. У возеры таксама сустракаецца ля 30 відаў не морападобных сьлімакоў, але толькі пяць зь іх ёсьць эндэмічнымі[34].
Ракападобных таксама вельмі шмат у Танганьіцы, пры гэтым тут сустракаецца больш за 200 відаў, зь якіх больш за палову ёсьць эндэмікамі[8]. Сярод усіх азёраў Рыфтавай даліны Танганьіка значна пераўзыходзіць астатнія паводле разнастайнасьці ракападобных і прэснаводных сьлімакоў як паводле агульнай колькасьці відаў, гэтак і паводле колькасьці эндэмікаў[36]. Напрыклад, адзіныя іншыя азёры Рыфтавай даліны, дзе ёсьць эндэмічныя віды прэснаводных крабаў, — гэта азёры Ківу і Вікторыя, кожнае зь якіх мае толькі два такія віды[37][38].
Экалягічныя загрозы
рэдагавацьВелізарныя рэсурсы возера і іхнае бескантрольнае выкарыстаньне прывялі да складанай экалягічнай сытуацыі ў тых краях, якая таксама павязаная з агульным зьбядненьнем і цяжкім сацыяльным станам насельніцтва, якое пражывае вакол Танганьікі. Рыбалоўная прамысловасьць возера грунтуецца толькі на шасьці відах рыбаў, двух прэснаводных відаў і чатырох відаў сардзінаў, а разам зт імі вынішчаюцца і іншыя экзатычныя віды рыбаў, якія больш анідзе ў сьвеце не сустракаюцца. Улоў нязначны, але забясьпечвае працай 100 тысячаў чалавек і харчаваньнем у дзесяць разоў большай колькасьці людзей. Возера таксама забясьпечвае наўпроставы доступ да чыстай пітной вады і ёсьць важным шляхам для гандлю паміж дзяржавамі. Навакольныя лясы ідуць на дровы, драўляны вугаль і розную іншую прадукцыю. Возера мае жыцьцёва важнае значэньне для прыкладна 10 мільёнаў чалавек, якія жывуць ля возера.
Пытаньне ў тым, як доўга возера Танганьіка будзе заставацца адзінай крыніцай жыцьця для ўсіх народаў, якія насяляюць ягоныя берагі і іхнай дзейнасьці. Выкарыстаньне разбуральных рыбалоўных прыладаў і павелічэньне рыбалоўных бандаў пагражаюць зьнясіленьнем рыбных запасаў. Забруджваньне побытавымі і прамысловымі адкідамі штогод павялічваецца ў дзесяць разоў. Адкіды жывёлагадоўчых бойняў, браварняў, фарбавых заводаў і вытворцаў акумулятараў у Бурундзі, а таксама значная частка побытавых адкідаў зь невялікіх гарадоў і паселішчаў вакол возера трапляюць беспасярэдне ў воды возера без ачысткі. Вялікая колькасьць ападкаў таксама трапляе ў возера без затрымкі, сьцякаючы ў возера цэлымі плынямі, паколькі высечка лясоў і апрацоўка глебы пашкодзілі глебавае покрыва ўзьбярэжжа Танганьікі. Увогуле, возера пакутуе ад бескантрольнай забудовы і незаплянаванай дзейнасьці і ўплыву чалавека.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Lake Tanganyika». Zambiatourism.com.
- ^ «East African Ecosystems and Their Conservation». New York: Oxford University Press.
- ^ а б в Foden, Giles (2004). «Mimi and Toutou Go Forth — The Bizarre Battle for Lake Tanganyika». Penguin.
- ^ а б Spawls, Howell, Drewes, and Ashe (2002). «A Field Guide to the Reptiles of East Africa». Academic Press, London. — ISBN 0-12-656470-1.
- ^ O’Shea, Mark; Mcintyre, P.B. (2005). «Boulengerina annulata stormsi (Storm’s water cobra). Attempted predation». Herpetological Review. 36 (2): 189.
- ^ а б «The 10 biggest cichlids». Practical Fishkeeping.
- ^ Weiss; Cotterill; Schliewen (2015). «A tribal level phylogeny of Lake Tanganyika cichlid fishes based on a genomic multi-marker approach». Molecular Phylogenetics and Evolution. 83: 56—71. — doi:10.1016/j.ympev.2014.10.009. PMID 25433288.
- ^ а б в г West, Kelly (28.02.2001). «Results and Experiences of the UNDP/GEF Conservation Initiative (RAF/92/G32) in Burundi, D.R. Congo, Tanzania, and Zambia». IW:LEARN Documents.
- ^ а б в Mortiff, Craig (24.12.2009). «Lake Tanganyika and its Diverse Cichlids». Cichlid Fish Forum.
- ^ Takahashi, T.; Hori, M. (2012). «Genetic and Morphological Evidence Implies Existence of Two Sympatric Species in Cyathopharynx furcifer (Teleostei: Cichlidae) from Lake Tanganyika». International Journal of Evolutionary Biology. 2012: 980879. — doi:10.1155/2012/980879. PMC 3363988. PMID 22675655.
- ^ Kornfield, Ivy; Smith, Peter A (2000). «African Cichlid Fishes: Model Systems for Evolutionary Biology». Annual Review of Ecology and Systematics. 31: 163–196. — doi:10.1146/annurev.ecolsys.31.1.163.
- ^ а б в г Meyer, Britta; Matchiner, Michael; Salburger, Walter (25.11.2013). «A tribal level phylogeny of Lake Tanganyika cichlid fishes based on a genomic multi-marker approach». Molecular Phylogenetics and Evolution. 83: 56–71. — doi:10.1016/j.ympev.2014.10.009. PMC 4334724. PMID 25433288.
- ^ Kullander, S.O.; Roberts, T.R. (2011). «Out of Lake Tanganyika: endemic lake fishes inhabit rapids of the Lukuga River». Ichthyol. Explor. Freshwaters. 22 (4): 355—376.
- ^ Turner, Seehausen; Knight, Allender; Robinson (2001). «How many species of cichlid fishes are there in African lakes?». Molecular Ecology. 10 (3): 793–806. — doi:10.1046/j.1365-294x.2001.01200.x. PMID 11298988.
- ^ Seehausen, O. (2015). «Process and pattern in cichlid radiations — inferences for understanding unusually high rates of evolutionary diversification». New Phytologist. 207 (2): 304—312. — doi:10.1111/nph.13450. PMID 25983053.
- ^ Nishida, M (1991). «Lake Tanganyika as an evolutionary reservoir of old lineages of East African cichlid fishes: Inferences from allozyme data». Experientia. 47 (9): 974—979. — doi:10.1007/bf01929896.
- ^ Sparks; Smith (2004). «Phylogeny and biogeography of cichlid fishes (Teleostei: Perciformes: Cichlidae)». Cladistics. 20 (6): 501—517. — doi:10.1111/j.1096-0031.2004.00038.x. PMID 34892958.
- ^ а б в Kirchberger; Sefc; Sturmbauer; Koblmuller (2012). «Evolutionary History of Lake Tanganyika's Predatory Deepwater Cichlids». International Journal of Evolutionary Biology. 2012: 716209. — doi:10.1155/2012/716209. PMID 22675652.
- ^ Loiselle, Paul (1994). «The Cichlid Aquarium». Tetra Press, Germany. — С. 304. — ISBN 978-1564651464.
- ^ а б в Lowe-McConnell, R.H. (1987). Ecological Studies in Tropical Fish Communities. — ISBN 0-521-28064-8.
- ^ а б Lindqvist, O.V.; H. Mölsä; K. Solonen; J. Sarvala, editors (1999). «From Limnology to Fisheries: Lake Tanganyika and Other Large Lakes». Springer. — С. 213—214. — ISBN 978-0792360179
- ^ Golcher-Benavides J, Wagner CE (2019). «Playing out Liem’s Paradox: Opportunistic Piscivory across Lake Tanganyikan Cichlids». The American Naturalist. 194 (2): 260–267. — doi:10.1086/704169. PMID 31318283.
- ^ Schliewen, U. (1992). «Aquarium Fish». Barron’s Educational Series. — ISBN 978-0812013504.
- ^ Froese, Rainer; Pauly, Daniel (eds.). «Neolamprologus multifasciatus». FishBase.
- ^ Froese, Rainer; Pauly, Daniel (eds.). «Neolamprologus similis». FishBase.
- ^ а б в Wright, J.J.; and L.M. Page (2006). «Taxonomic revision of Lake Tanganyikan Synodontis (Siluriformes: Mochokidae)». Florida Mus. Nat. Hist. Bull. 46(4): 99—154.
- ^ Brown; Britz; Bills; Rüber; Day (2011). «Pectoral fin loss in the Mastacembelidae: a new species from Lake Tanganyika». Journal of Zoology. 284 (4): 286—293. — doi:10.1111/j.1469-7998.2011.00804.x.
- ^ Wright, J.J.; Bailey, R.M. (2012). «Systematic revision of the formerly monotypic genus Tanganikallabes (Siluriformes: Clariidae)». Zoological Journal of the Linnean Society. 165 (1): 121—142. — doi:10.1111/j.1096-3642.2011.00789.x.
- ^ «Synodontis grandiops — Mochokidae». Planet Catfish.
- ^ а б Schliewen, U. (1992). «Aquarium Fish». Barron’s Educational Series. — ISBN 978-0812013504.
- ^ а б «Species in the Tanganyika». Fishbase.
- ^ Wright, J.J. (2017). «A new diminutive genus and species of catfish from Lake Tanganyika (Siluriformes: Clariidae)». J Fish Biol. 91 (3): 789—805. — doi:10.1111/jfb.13374. PMID 28744868.
- ^ Seddon, M.; Appleton, C.; Van Damme, D.; Graf, D. (2011). Darwall, W.; Smith, K.; Allen, D.; Holland, R.; Harrison, I.; Brooks, E. (eds.). «Freshwater molluscs of Africa: diversity, distribution, and conservation». IUCN. — С. 92—119. — ISBN 978-2831713458.
- ^ а б в г Brown, D. (1994). «Freshwater Snails Of Africa And Their Medical Importance». 2nd edition. — ISBN 0-7484-0026-5.
- ^ West, K.; Cohen, A. (1996). «Shell microstructure of gastropods from Lake Tanganyika, Africa: adaptation, convergent evolution, and escalation». Evolution. 50 (2): 672—682. — doi:10.2307/2410840. PMID 28568935.
- ^ Segers, H.; and Martens, K; editors (2005). «The Diversity of Aquatic Ecosystems». Developments in Hydrobiology. Aquatic Biodiversity. — С. 46. — ISBN 1-4020-3745-7.
- ^ Cumberlidge, N.; and Meyer, K. S. (2011). «A revision of the freshwater crabs of Lake Kivu, East Africa». Northern Michigan University.
- ^ Cumberlidge, N.; Clark, P.F. (2017). «Description of three new species of Potamonautes MacLeay, 1838 from the Lake Victoria region in southern Uganda, East Africa (Brachyura: Potamoidea: Potamonautidae)». European Journal of Taxonomy (371): 1—19. — doi:10.5852/ejt.2017.371.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Танганьіка. Флёра і фаўна. (анг.)