Ху́ту (на руандзе: Hutu) — этнічная і сацыяльная група банту, вядомая таксама як абахуту ці бахуту. Паходзіць і працягвае жыць у рэгіёне Вялікіх Афрыканскіх азёраў, фармуючы там поруч з тутсі і тва асноўныя этнічныя групы. У асноўным пражываюць у Руандзе, Бурундзі і ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Лічыцца, што хуту ўпершыню эмігравалі ў рэгіён Вялікіх Афрыканскіх азёраў з Цэнтральнае Афрыкі падчас міграцыі банту[1].

Хуту
Hutu
Агульная колькасьць 23,5 млн чалавек
Рэгіёны пражываньня Бурундзі, Руанда, Дэмакратычная Рэспубліка Конга
Мовы руанда, кірундзі, француская, ангельская, суахілі
Рэлігіі хрысьціянства, часткова іслам
Блізкія этнасы тутсі, тва
  1. ^ Luis, J; Rowold, D; Regueiro, M; et al. (2004). «The Levant versus the Horn of Africa: Evidence for Bidirectional Corridors of Human Migrations». American Journal of Human Genetics. 74 (3): 532—544. doi:10.1086/382286. PMID 14973781.