«Будтрэст № 3» — дзяржаўнае будаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў чэрвені 1958 г. у Салігорску (Менская вобласьць). На пачатак 2015 г. меў 141 адзінку будаўнічай тэхнікі, у тым ліку 47 самазвалаў, 38 экскаватараў, 34 бульдозэры, 30 пагружальнікаў, 25 аўтамабіляў, 24 аўтамабільныя краны, 22 каткі, 16 трактароў, 15 аўтабэтоназьмяшальнікаў, 10 цягачоў і 9 вежавых кранаў. Складаўся з 5 будаўнічых управаў (№ 55, Слуцак; № 95; № 105; № 122; № 123), 2 мантажных і 3 спэцыяльных управаў. Меў уласны завод жалезабэтонных канструкцыяў і інфармацыйна-вылічальны цэнтар. У трэсьце працавалі 3616 работнікаў, у тым ліку 2612 будаўнікоў 28 прафэсіяў.

Будтрэст № 3
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы БВФБ:Стройтрест-3
Заснаваная 9 чэрвеня 1958 (66 гадоў таму)
Заснавальнікі Міністэрства будаўніцтва БССР
Разьмяшчэньне Салігорск, Менская вобласьць, Беларусь
Ключавыя фігуры Сяргей Ермалінскі
Галіна Будаўніцтва
Прадукцыя Басэйн, гасьцініца, кавярня, жытло, завод, руднік, стадыён
Абарачэньне 1329,944 млрд руб[1] (2014; $129,622 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак 105,797 млрд руб ($10,311 млн)
Чысты прыбытак 81,748 млрд руб ($7,966 млн)
Лік супрацоўнікаў 3419 (2014)
Матчына кампанія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

Дзейнасьць

рэдагаваць

«Будтрэст № 3» ажыцьцяўляе: земляныя, малярныя, сталярныя, тынкавальныя і цясьлярныя паслугі; усталяваньне пакрыцьцяў збудаваньняў, электраабсталяваньня будынкаў, падлогі; абліцоўваньне сьценаў, будаўніцтва трубаправодаў; узьвядзеньне лёгкай агароджы, зборных і маналітных бэтонных, драўляных, каменных і мэталічных канструкцыяў; азеляненьне, цяплаізаляцыю, ўсталяваньне вонкавых сетак, сантэхнікі і ўнутраных інжынэрных прыладаў.

Мінуўшчына

рэдагаваць

9 чэрвеня 1958 г. «Будтрэст № 3» заснавалі для ўзьвядзеньня руднікоў «Беларуськалія» і гораду Салігорска[3], чым прадпрыемства працягвае займацца ўвесь час свайго існаваньня. У 1975 г. трэст пабудаваў у Мікашэвічах (Лунінецкі раён, Берасьцейская вобласьць) найбольшы ў Эўропе драбільна-сартавальны завод «Граніт», што забясьпечыла прадпрыемства айчынным гранітным друзам. У 1973—1976 г. пабудавалі новую вытворчасьць пад «Слуцкі мясакамбінат». У 1978—1981 гг. узьвялі новы завод пад «Слуцкі сыраробчы камбінат». У 1997 г. трэст ператварылі ў ААТ «Салігорскпрамбуд». У 1999 г. у Менску ўзьвялі завод для вытворчасьці ралетаў на замову «Алютэх». У 2006 г. «Будтрэст № 3» закончыў будаўніцтва кампрэсарных станцыяў «Нясьвіская», «Крупская» і «Менская» (пасёлак Міханавічы) для газаправода «Ямал — Эўропа».

У 2007 г. у Менску пабудавалі гасьцініцу «Вікторыя». У красавіку 2008 г. прадпрыемству вярнулі назоў «Будтрэст № 3». За 2007—2011 г. пабудавалі 3105 кватэраў. У 2008 г. «Будтрэст № 3» узьвёў 26,719 тыс. м² жытла. У 2011 г. збудавалі 43 тыс. м² жытла ў гарадах Менскай вобласьці: Салігорск (439 кватэраў), Слуцак (100), Узда (100), Старыя Дарогі (80), Капыль (20). За 2011 г. выручка за падрадныя працы перавысіла 605 млрд рублёў, што склала каля 9% ад агульнай выручкі будаўнічых прадпрыемстваў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Таксама звыш паловы (633 з 1000) будаўнікоў на ўзьвядзеньні сухой вытворчасьці цэмэнту магутнасьцю 1,8 млн тонаў за год для «Крычаўцэмэнтнашыфэр» (Магілёўская вобласьць) працавалі на «Будтрэст № 3». У 2011 г. пабудавалі лядовую арэну ў Маладэчна. Прадпрыемства выступіла галоўным падраднікам пры ўзьвядзеньне гарадзкога стадыёна ў Барысаве. У сьнежні 2011 г. закончылі будоўлю цяплічнага комплекса для агракамбіната «Мачулішчы». «Будтрэст № 3» налічваў каля 5 тыс. супрацоўнікаў[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць