Уладзімер Маслоўскі

беларускі футбаліст

Уладзімер Маслоўскі (нар. 20 сьнежня 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Іслач».

Уладзімер Маслоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сьнежня 2000(2000-12-20)[1] (23 гады)
Рост 181 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 88
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2021 Смаргонь 43 (1)
2021 БДУ[d] 13 (7)
2022—2023 Маладэчна-2018 54 (8)
2024—4 Іслач

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец менскага РЦАР-БДУ. У 2019 годзе пачаў выступаць за дубль «Энэргетыка»-БДУ, а ў жніўні таго ж году выправіўся ў арэнду ў «Смаргонь», дзе пачаў пераважна выходзіць на замену. У пачатку 2020 году перайшоў у «Смаргонь» на трывалай аснове, замацаваўшыся ў пачатковым складзе каманды. 13 сакавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме сустрэчы супраць «Энэргетыка»-БДУ (0:3). У далешым працягваў часам выходзіць на замену.

У ліпені 2021 году пакінуў смаргонскі клюб[2] і неўзабаве далучыўся да сталічнага клюба БДУ з Другой лігі. З пачатку 2022 году пачаў трэнавацца з «Маладэчнам-2018» і ў красавіку афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[3]. Замацаваўся ў стартавым складзе маладэчанскага клюбу. У студзені 2023 году падоўжыў пагадненьне з «Маладэчнам»[4]. У студзені 2024 году трэнаваўся зь «Іслаччу» і ў лютым склаў двухгадовы кантракт з клюбам[5].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць