Вярблюд (Camelus) — жывёла клясы сысуноў, адносіцца да капытных у межах сямейства вярблюдавых, шырока вядомая сваім адметным тлушчавым адкладаньням у выглядзе гарбу на сьпіне. Уснуюць два віды вярблюдаў, адзін зь якіх мае адзін горб, а другі — два. Аднагорбыя вярблюды пражываюць у асноўным у сухіх пустэльных рэгіёнах Заходняй Азіі, у той час як вярблюд двухгорбы мае тэрыторыю пражываньня ў Цэнтральнай і Ўсходняй Азіі. Абодва віду зьяўляюцца хатнімі жывёламі, і выкарыстоўваюцца чалавека дзеля атрыманьня малака й мяса, а таксама ў якасьці працоўнай сілы.

Вярблюд
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
АтрадПарнакапытныя
СямействаВярблюдавыя
РодВярблюд
Бінамінальная намэнклятура
Camelus

Сярэдняя працягласьць жыцьця вярблюдаў складае ад 40 да 50 гадоў. Вярблюды могуць разганяцца ня толькі да хуткасьці 65 км/г пры бегу на кароткія дыстанцыі, але здольныя падтрымліваць сталую хуткасьць да 40 км/г. Паводле археалягічным дадзеных продкі сучасных вярблюдаў зьявіліся ў Паўночнай Амэрыцы ў часы палеагенавага пэрыяду, а затым распаўсюдзіліся на большай частцы Азіі. Народы старажытнага Самалі адамашнілі вярблюдаў да 2000 году да н. э.[1][2]

Этымалёгія

рэдагаваць

Лацінская назва Camelus ўзыходзіць праз грэцкае κάμηλος да агульнасэміцкага «гамаль» (араб. جَمَل‎, іўр. גמל). Паводле вэрсіі Фасмэра, вярблюд паходзіць з старажытнага запазычаньня з гоцкай крыніцы, у якім ulbandus значыў «слон». Гоцкае слова ўзыходзіць праз грэцкае ἐλέφας, «слон». На думку гісторыка Барыса Рыбакова, слова спрадвечна славянскае, якое азначае «шматходны», «шматблукальны»[3].

Бактрыяны

рэдагаваць
 
Бактрыян

Двухгорбы вярблюд бактрыян (лац. Camelus bactrianus), які жыве ў Цэнтральнай Азіі, быў прыручаны чалавекам шмат гадоў таму, аднак рэдкія табуны дзікіх бактрыянаў і па гэты дзень сустракаюцца ў пустэльнях Манголіі й Заходняга Кітая, дзе яны больш за ўсё пакутуюць ад недахопу вадапойла, паколькі чалавек, асвойваючы пустэльню, у першую чаргу займае адкрытыя крыніцы. Хатніх двухгорбых вярблюдаў разводзяць галоўным чынам у Казахстане й Манголіі, выкарыстоўваючы іх у тых жа мэтах, што й драмадэры. Сваю назву бактрыян атрымаў ад назвы старажытнай вобласьці Цэнтральнай Азіі Бактрыя, дзе ён мабыць упершыню быў прыручаны.

Дзікія бактрыяны прыкметна драбней за хатніх, а іхныя невялікія востраканцовыя гарбы падзеленыя даволі шырокай седлавінай. Вялікія гарбы хатняга бактрыяна часьцей за ўсё выкладзеныя адзін да аднаго, і паміж імі амаль няма прамежку. Па масе цела хатнія бактрыяны амаль не саступаюць драмадэрам.

Драмадэры

рэдагаваць

Дзікіх аднагорбых вярблюдаў драмадэраў (лац. Camelus dromedarius) у наш час не захавалася. У цэнтральных раёнах Аўстраліі можна сустрэць зьдзічэлых, раней завезеных туды аднагорбых вярблюдаў, якія бескантрольна размножваюцца з-за адсутнасьці сур’ёзных лімітуючых фактараў. На шырокіх тэрыторыях старога сьвету з засушлівым і гарачым кліматам драмадэры застаюцца важнымі гаспадарчымі жывёламі, якія выконваюць шматлікія функцыі й працягваюць адыгрываць важную ролю ў культуры асобных народаў сьвету.

Вярблюд у культуры

рэдагаваць
 
Герб Чалябінску
 
Герб Эрытрэі

Здаўна вярблюды выкарыстоўваліся ў войсках, з часоў антычнасьці й сярэднявечча, для перавозкі грузаў і вершнікаў, непасрэдна ў баі выкарыстоўваліся баявыя вярблюды ў складзе баявой кавалерыі й індывідуальна, часьцяком з мэтай застрашваньня суперніка.

У хрысьціянстве вярблюд сымбалізуе ўмеранасьць, годнасьць, каралеўскую кроў, паслухмянасьць, жыцьцёвую сілу й асацыюецца з чараўнікамі й Янам Хрысьціцелем, які насіў пояс зь вярблюджай шкуры. Вярблюд, прыклонены на калені для прыняцьця ношы, ўвасабляе пакору. У іранцаў вярблюд асацыюецца з цмокам. У рымлянаў вярблюд быў пэрсаніфікацыяй Арабіі на манэтах. Вярблюд зьяўляецца сымбалем мовы праграмаваньня Perl.

У горадзе Ахтубінск у Астраханскай вобласьці на плошчы імя Леніна ўсталяваны помнік двум вярблюдам Машцы й Мішу, якія служылі ў камандзіра гарматы сяржанта Рыгора Несьцерава й цягнулі гармату, якая зрабіла адзін зь першых залпаў па Райхстагу[4].

Геральдыка

рэдагаваць

Выявы вярблюда прысутнічаюць на некаторых гербах і сьцягах гарадоў і рэгіёнаў, але геральдычнай фігурай вярблюд не зьяўляецца.

Вярблюд выкарыстоўваўся на гербе Ісецкага правінцыі, цяпер вярблюд выкарыстоўваецца на гербах і сьцягах Чалябінска (аднагорбы, аднак дакладная колькасьць пагоркаў не зразумелая, бо вярблюд наўючаны цюкамі) і Чалябінскай вобласьці (двухгорбы). У «Поўным зборы законаў Расейскай імпэрыі» за 1830 годам гэтаму дадзена наступнае тлумачэньне: «наўючаны вярблюд ў знак таго, што ў гэты горад шмат іх з таварамі прыводзяць». Такім чынам, вярблюд сымбалізаваў гандаль, якім у той час у асноўным жыў горад[5].

Вярблюд таксама прысутнічае на гербе Эрытрэі.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

Вярблюдовыя ўюк хімл служыў мерай вагі, якая выкарыстоўвалася ў мусульманскіх краінах. Вага хімла ў розных рэгіёнах моцна адрозьнівалася, сярэдні (акруглены) хімл набліжаўся да вагі ў 250 кг.

  1. ^ Scarre, Chris (1993-09-15). «Smithsonian Timelines of the Ancient World». London: D. Kindersley. p. 176. ISBN 978-1-56458-305-5
  2. ^ Bulliet, Richard (1990-05-20) [1975]. «The Camel and the Wheel». Morningside Book Series. Columbia University Press. p. 183. ISBN 978-0-231-07235-9.
  3. ^ Рыбаков Борис Александрович. «Рождение Руси»
  4. ^ Апісавньне й памер помніка «Мы перамаглі!»
  5. ^ «Почему на гербе города изображен верблюд?» — газета «Уральский курьер»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Вярблюдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў