Асырыс
Азырыс (па-лацінску: Osiris) — бог адраджэньня, цар замагільнага сьвету у старажытнаэгіпэцкай міталёгіі.
ГенэалёгіяРэдагаваць
Паводле згадваньняў у старажытнаэгіпэцкіх тэкстах і аповеду Плютарха, Азырыс быў старэйшым сынам бога зямлі Геба і багіні неба Нут, братам і мужам Ісыды, братам Нэфтыды, Сэта, бацькам Гора і Анубісу. Ён быў чацьвёртым з богаў, якія кіравалі на зямлі ў старадаўнія часы, пераняўшы ўладу прадзеда Ра, дзеда Шу і бацькі Геба. Магільны склеп Азырыса знаходзіўся ў Абідосе.
Міт і атрыбутыРэдагаваць
Калі Азырыс валадарыў у Эгіпце, ён навучыў людзей земляробству, садоўніцтву і вінаробству, але быў забіты сваім братам, богам Сэтам, які жадаў кіраваць замест яго. Жонка і сястра Азырыса Ісыда знайшла ягоны труп і стала аплакваць яго разам са сваёю сястрою Нэфтыдай. Ра, зьлітаваўшыся, паслаў бога з галавой шакала Анубіса, які сабраў часткі Азырыса, якія рассыпаліся (а па іншым варыянце — расьсечаныя Сэтам) і забальзамаваў цела. Ісыда выляпіла фалас з гліны (адзінаю часткаю цела Азырыса, якую Ісыда так і не змагла знайсьці, быў фалас: яго зьелі рыбы), высьвянціла яго і павялічыла да сабранага цела Азырыса. Ператварыўшыся ў самку каршуна — птушку Хат, Ісыда распластала крылы па муміі Азырыса, прамовіла чароўныя словы і зацяжарыла[1]. Гор і зачаты і народжаны для таго, каб выступіць натуральным мсьціўцам за сьмерць бацькі. У той жа час ён лічыць сябе і адзіным законным спадчыньнікам апошняга.
Пасьля працяглае цяжбы Гор прызнаецца правамоцным пераемнікам Азырыса і атрымлівае царства. Ён уваскрашае Азырыса, даўшы яму праглынуць сваё вока. Аднак Азырыс не вяртаецца на зямлю і застаецца царом мёртвых, пакідаючы Гора кіраваць царствам жывых.
Злучыўшы ў сабе ў розныя часы, з-за розных чыньнікаў, культы цара, бога, які памірае і ўваскрасае, сілаў прыроды, Нілу, быка, Месяцу, замагільнага судзьдзі на страшным судзе, міт пра Азырыса ўвабраў у сябе адлюстраваньне рэлігійных уяўленьняў шэрагу пасьлядоўных этапаў разьвіцьця эгіпэцкага грамадзтва.
Каранямі ж сваімі міт Азырыса глыбока сыходзіць у эпоху радавога грамадзтва, з уяўленьняў і абрадаў якога разьвіваюцца пасьля, у сувязі са зьменаю грамадзкіх адносінаў Эгіпту, і самыя характэрныя рысы культу Азырыса: культ цара і культ бога прадукцыйных сілаў прыроды. Рысы культу бога прадукцыйных сілаў прыроды праступаюць у міту Азырыса вельмі ясна.
Карона, якую носіць Азырыс, зроблена са сьцёблаў папірусу, ягоная сьвятая ладзьдзя таксама зроблена з гэтай расьліны. Ягоны знак джэд складаецца з устаўленых адна ў адну зьвязкаў трысьнягу. Далей, Азырыс заўсёды малюецца з той ці іншай расьлінаю: з сажалкі перад яго пасадам расьце ці лотас ці шэраг дрэў і вінаградная лаза; часам вінаградам абкружае і ўвесь полаг, пад якім сядзіць Азырыс; часам яго самога абкружаюць вінаградныя лозы.
Сапраўды гэтак жа і магільня Азырыса не малюецца без зеляніны: то побач з ёю расьце дрэва, на якім сядзіць душа Азырыса ў выглядзе фенікса; тое дрэва прарасло праз магільню, абвіўшы яе сваімі галінамі і каранямі; то з самае магільні растуць чатыры дрэва.
Азырыс і АнубісРэдагаваць
У Цыкле Азырыса Анубіс быў сынам Азырыса і Нефтыды.[2][3][4][5][6] Жонка Сэта Нефтыда закахалася ў Азырыса і, прыняўшы аблічча Ісіды, спакусіла яго. У выніку нарадзіўся бог Анубіс. Спалохаўшыся адплаты Сэта за здраду, Нефтыда кінула немаўля ў чаротавых зарасьніках, дзе яго потам знайшла багіня Ісіда. Пасьля бог Анубіс стаў дапамагаць Ісідзе ў пошуках часткаў Азырыса і прыняў удзел у бальзамаваньні ягонага ўзноўленага цела.
Да зьяўленьня культу Азырыса Анубіс быў галоўным бажаством Захаду. З росквітам культу Азырыса эпітэт кіраўніка Дуата і некаторыя функцыі Анубіса пераходзяць непасрэдна да бога Азырыса (у Старым Царстве ён увасабляў памерлага фараона). Сам жа Анубіс становіцца правадыром памерлых па Аменці (стар.-эг. «Захад») — вобласьць Дуата, праз якую душа трапляла на Суд Азырыса.
Анубіс зьяўляўся богам Дуата, яго кіраўніком і судзьдзём душаў памерлых да канца Старога Царства. Пазьней функцыі кіраўніка і галоўнага бога Дуата пераходзяць да Азырыса. Анубіс жа становіцца богам нэкропаляў і пахавальных містэрыяў. На Судзе Азырыса, апісаным у Кнізе Мёртвых Анубіс дапамагае судзіць душы памерлых.
Азырыс у антычнай літаратурыРэдагаваць
Неаднаразова згадваецца антычнымі аўтарамі[7]. Паводле Герадота, гэта бог, якога эгіпцяне атаясамляюць з грэцкім Дыянісам[8]. Дыядор адзначае яго сувязь з Прыяпам[9]. Паводле Тыбула, Азырыс першым зрабіў плуг і навучыў людзей земляробству[10].
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Рак И. В. Мифы Древнего Египта. СПб.: Петро-РИФ, 1993.
- ^ «Міфы народаў свету»
- ^ «Старажытнаегіпецкі слоўнік-даведнік»
- ^ «Слоўнік духоў і богаў нямеччына-скандынаўскае, эгіпэцкае, грэцкае, ірляндзкае, японскае міталёгіі, міталёгіі індзейцаў майя і ацтэкаў.»
- ^ Корш М. Кароткі слоўнік міфалогіі і старажытнасцяў. Спб.: Изд. А. С. Суворина, 1894.
- ^ «Слоўнік замежных словаў рускай мовы»
- ^ Любкер Ф. Рэальны слоўнік класічных старажытнасцяў. М., 2001. У 3-х тт. Т. 2. С. 504; Гл. Страбон. Геаграфія XVII; Нонн. Дзеі Дыяніса IV 270.
- ^ Герадот. Гісторыя II 42; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 1, 6
- ^ Диодор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 6, 3
- ^ Тыбул. Элегіі I 7, 27-48
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Асырыс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў