Генадзь Буралкін

беларускі скульптар

Гена́дзь Васілевіч Бура́лкін (12 лютага 1942, Ленінагорск, Казаская ССР — 2 студзеня 2024) — беларускі скульптар.

Генадзь Буралкін
Дата нараджэньня 12 лютага 1942(1942-02-12)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 студзеня 2024(2024-01-02) (81 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак скульптар
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1976 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1976—1990 гадах скульптар Гарадзенскага мастацкага камбінату. З 1976 годзе удзельнічае рэспубліканскіх і міжнародных выставах. З 1980 — сябра Беларускага саюзу мастакоў, у 1990—2001 гадах — яго старшыня. Жыў і працуе ў Менску.

Творчасьць

рэдагаваць
 
Помнік шахцёрам-першапраходцам

Працаваў ў вобласьці станковай і манумэнтальнай скульптуры. Асноўныя тэмы ўзятыя з народнага жыцьця, зьнітаваныя з памяцьцю гісторыі, нацыянальнымі паданьнямі[2].

Яго творы адрозьніваюцца манумэнтальнасьцю, арганічным спалучэньнем абагульненых і рэалістычных дэталяў, вытанчанасьцю формаў, глыбокім філязофскім асэнсаваньнем гістарычных падзей[2]. Аўтар манумэнта шахцёрскай славы ў Салігорску (1976), мэмарыяльны знак у гонар 850-годдзя Горадні (1978), мэмарыяльных помніка «Георгій Пераможца» ў Бабруйску (1999), мэмарыял ахвярам трагедыі на Нямізе ў Менску (1999, у суаўтарстве з архітэктарамі Аляксандрам Чадовічам, Святланай Барысовіч, Людмілай Жлоба)[3][4], ансамбля воінам-пагранічнікам у Гародне (2004).

Выканаў скульптуры сэрыі «Скачок» (1998—2000), «Жыцень» (2000), «Берагіня» (2001—2002), «Абліччы камянёў» (2002), «Лель» (2003), станковыя кампазыцыі «Песьня пратэсту» (1977), «Вясна Перамогі» (1978), «Узьяднаньне Усходняй і Заходняй Беларусі» (1979), «Яблынька» (1981), шэраг жаночых партрэтаў (1980-я гг.), «Памяці В. Хары» (1987), «Музыка» (1990), «Двое», «Сын зямлі» (абодва 1991), «Лясное возера» (1992), «Кастусь Каліноўскі», «Белая Ганча», «Сумненьне» (усе 1993), «Вяртаньне белага анёла», «Сымон-музыка», «Адам і Ева» (усе 1994), «Скок» (1995), сэрыя «Прысьвячэньне П. Пікаса» (1996) і інш., графічныя сэрыі «Славянскія матывы», «Ноч на Івана Купалу», «Раніца» (усё 1995), «Усяночная» (2002) і інш. Афармленьне інтэр’ераў драматычнага тэатру (у суаўтарстве) і Дому грамадзянскіх абрадаў у Гародне (1970-я гг.)[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск), Мастацкім музэі імя П. Масьленікава (Магілёў), Мастацкім музэі г. Флагштафу ў штаце Паўночная Караліна (ЗША) і інш., у прыватных калекцыях у Беларусі і па-за яе межамі.

Генадзь Буралкін зьяўляецца аўтарам помніка заснавальніку і першаму вялікаму князю Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу. У 2009 годзе у гістарычным цэнтры Наваградка адбылося яго адкрыцьцё.

Творы Буралкіна знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, музэях Беларусі і іншых краін, прыватных калекцыях.

Узнагароды і званьні

рэдагаваць
  1. ^ https://bel.sputnik.by/20240104/skulptar-z-dushoy-paeta-pamyats-genadzya-buralkna-1082578568.html
  2. ^ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. Буралкін Генадзь Васілевіч.
  3. ^ Итоги ХІІ Республиканского смотра-конкурса
  4. ^ Открытие мемориала жертвам трагедии на Немиге (рас.). БДГ Деловая Газета (2002-05-30). Архіўная копія ад 11.3.2016 г.
  5. ^ Архіўная копія. Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017).

Літаратура

рэдагаваць