Уладзімер Басалыга

беларускі мастак

Уладзі́мер Само́йлавіч Басалы́га (нар. 1 красавіка 1940, Слуцак, БССР7 чэрвеня 2020) — беларускі і савецкі графік. Брат Міхаіла Басалыгі.

Уладзімер Самойлавіч Басалыга
Basalyga Uladzimir.jpg
Уладзімер Басалыга пад час адкрыцьця выставы жывапису Леаніда Шчамялёва ў Музэі гісторыі Менска 28.12.2013
Дата нараджэньня 1 красавіка 1940 (80 гадоў)
Месца нараджэньня Слуцак, Менская вобласьць, БССР
Дата сьмерці 7 чэрвеня 2020(2020-06-07) (80 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня Кухты[d]
Грамадзянства СССР
СССР
Адукацыя Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Альма-матэр Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут і Школа №10 імя Сяргея Рубанава
Занятак маляр
Жанры кніжная ілюстрацыя
Плынь кніжная графіка, станковая графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Басалыга.

БіяграфіяРэдагаваць

У 1960 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава, у 1967 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1966 па 1971 гады працаваў галоўным мастаком Управы мастацкай прамысловасьці Міністэрства мясцовай прамысловасьці БССР, з 1971 па 1980 — галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР.

У пачатку 1980-х быў звольнены пасьля даносу ў КДБ, за тое, што ён крытыкаваў расейскага палкаводца Аляксандра Суворава, які здушыў паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі. Пасьля гэтага мастак 9 гадоў быў беспрацоўным. Усё наладзілася толькі з распадам Савецкага Саюзу[1].

З 1989 па 1992 — старэйшы выкладчык, з 1992 па 1999 — дэкан, дацэнт мастацкага факультэту Беларускай акадэмі мастацтваў. З 1999 — намесьнік старшыні, а з 2001 па 2007 — старшыня Беларускага саюзу мастакоў.

Жанаты, трое дзяцей, тры ўнукі.

Памёр 7 чэрвеня 2020 году[2].

ТворчасьцьРэдагаваць

Творчасьць Уладзімера Басалыгі як мастака-графіка пачынаецца з афармленьня зборніка вершаў Сяргея Грахоўскага. Сярод найбольш цікавых прац у кніжнай графіцы — ілюстрацыі да кнігі «Мая Іліяда» Ўладзімера Караткевіча, «Крык жураўліны» Максіма Танка, «Невадам зь Нёмана» Ларысы Геніюш. З канца 1970-х і ўсе 1980-я гады працаваў над графічнай сэрыяй «Помнікі дойлідзтва Беларусі», якую склалі больш за тры дзясяткі аўтарскіх твораў. На стварэньне сэрыі натхніў Уладзімер Караткевіч, якога Басалыга лічыў сябрам і аднадумцам.

У рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах удзельнічаў з 1963 году. Асноўныя жанры працаў: кніжная і станковая графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, эксьлібрысы.

Для творчасьці Ўладзімера Басалыгі характэрныя повязь з традыцыямі беларускага народнага мастацтва, яркая дэкарацыйнасьць, глыбокае пранікненьне ў задуму літаратурнага твору. Галоўныя тэмы творчасьці зьвязаныя з нацыянальнай культурай, традыцыйным побытам, народнымі вераваньнямі, беларускай мовай (сэрыя «Мова наша родная»), архітэктурай (распачатая ў 1977 годзе нізка «Помнікі дойлідзтва Беларусі» працягваецца і цяпер).

ТворыРэдагаваць

Выявы да кніг:

  • «Перазовы» Ніла Гілевіча (Менск, 1967),
  • «Ключ жураўліны» і «Хай будзе святло» Максіма Танка (Менск, 1972, разам з братам)
  • «Добро пожаловать!» Петруся Броўкі (Менск, 1972, разам з братам)
  • альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (Менск, 1972)
  • «Ладушки-Ладки» (разам зь Е. Лось, Н. Паплаўскай, 1977)

Станковые працы:

  • «Уважайте родное слово» (1976)
  • трыптых «Песня трудолюбию» (1976)
  • «Державы нашей сердце, цвети, родной мой Минск» (1976)
  • «Воспоминания о земле», «Земное и космическое» (1976)
  • сэрыя «Памятники зодчества Белоруссии» (1977)
  • партрэт Мікалая Гусоўскага (1980, літаграфія)

УзнагародыРэдагаваць

  • Мэдаль Францішка Скарыны (1990).
  • Больш за 40 дыплёмаў рэспубліканскіх, міжрэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Уладзімер Басалыгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Памёр Уладзімер Басалыга, беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў, Радыё Свабода, 8-06-2020
  2. ^ Памёр Уладзімер Басалыга, беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў