Рыгор Сітніца
Рыго́р Сямё́навіч Сі́тніца (нар. 1 студзеня 1958, Курыцічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі графік, паэт. Ляўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» (2006).
Рыгор Сітніца | |
Дата нараджэньня | 1 студзеня 1958 (66 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, паэт, графік, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | графіка[d][1] і паэзія[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 1 студзеня 1958 году ў в. Курыцічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Пасьля заканчэньня шостай клясы сярэдняй школы на радзіме, па рэкамэндацыі настаўніка Івана Маліноўскага перавёўся вучыцца ў Менск, у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. Ахрэмчыка, якую скончыў у 1976 годзе. Пасьля паступіў на аддзяленьне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які скончыў у 1982 годзе. Вучыўся ў В. П. Шаранговіча.
З 1980 году прымае ўдзел ў рэспубліканскіх, замежных і міжнародных мастацкіх выставах і літаратурных імпрэзах. З 1983 году выкладае ў Беларускім каледжы мастацтваў. Выкладаў таксама ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
У 1985 годзе стаў сябрам Беларускага саюзу мастакоў, а ў 2007 годзе — першым намесьнікам грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз мастакоў». У 2013 годзе абраны кіраўніком Беларускага саюзу мастакоў.
Творчасьць
рэдагавацьТворы мастака знаходзяцца ў фондах наступных музэяў і збораў:
- Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь,
- Мастацкі фонд Беларускага саюзу мастакоў,
- Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва,
- Літаратурны музэй Максіма Багдановіча,
- Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы,
- Дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчынай вайны,
- Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава,
- Гісторыка-культурны музэй-запаведнік «Заслаўе»,
- Мастацкі збор Царквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Менску,
- Музэй і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча),
- Муніцыпальны мастацкі цэнтар гораду Бельска-Бяла (Польшча),
- Прыватны збор — калекцыя графікі Франса Салеса Грыля ў Мюнхене[2],
- Манастыр Сьвятога Георга на грэцкім востраве Касас, дзе мастак быў на плэнэры.
- Мастацкі збор Міністэрства марскога гандлю Грэцыі[3].
Рыгор Сітніца вядомы таксама як паэт і публіцыст. Яго творы друкаваліся ў Беларусі ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», а таксама за мяжой. Зьяўляецца ляўрэатам літаратурных прэмій «Полымя» (2001) і «Залаты апостраф» (2006).