Баляслаў Друцкі-Падбярэскі

беларускі пісьменьнік

Браніслаў Друцкі-Падбярэскі (таксама сустракаецца Баляслаў) (нар. 6 студзеня 1890, вёска Белая, Полацкі павет 1939?, Вілейка?) — беларускі літаратар, філёляг, грамадзкі дзеяч і палітык. Атрымаў юрыдычную адукацыю[1].

Браніслаў Друцкі-Падбярэскі
лац. Branisłaŭ Drucki-Padbiareski
Сігізмунд Кіпрыянавіч Падбярэзскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 сьнежня 1890 (133 гады)
Азіна, Полацкі раён
Памёр невядома
?
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар, лексыкаграф, грамадзка-палітычны дзеяч
Гады творчасьці 1920—1939
Жанр гумар, сатыра
Мовы беларуская, польская
Значныя творы Падручны беларуска-польскі слоўнік
Падручны беларуска-польскі слоўнік, 1929

Біяграфія

рэдагаваць

Насамрэч ён быў Сігізмундам Кіпрыянавічам Падбярэскім, паходзіў са шляхты Вількамірскага павету й жыў у мястэчку Сьвянцяны. Потым, каб падкрэсьліць шляхецкае паходжаньне, ён далучыў да свайго прозьвішча прыстаўку Друцкі, і таму «Браніслаў Друцкі-Падбярэскі» — гэта пазьнейшае імя ці псэўданім.

У 1915 годзе Падбярэскі, ратуючыся ад наступаўшых немцаў, пераехаў у Менск, дзе працаваў у земскім саюзе. У жніўні 1917 году у Петраградзе пабраўся шлюбам з Аленай Гурскай[1]. На пачатку 1920-х сябра віленскага Беларускага нацыянальнага камітэту. У 1920 годзе прыехаў у Польшчу й сьпярша жыў у Варшаве. Зь ліпеня 1920 году пасяліўся ў Новагародку, дзе ў 1922 годзе ўзначаліў выбарчы камітэт. Калі ў Новагародак зь Вільні прыяжджалі беларускія палітыкі, дык Падбярэскі прымаў іх і ладзіў сустрэчы з насельніцтвам[2][3]. Сам Падбярэзскі ў 1922 годзе быў кандыдатам у Сойм Польшчы. Пасьля паразы на выбарах пераехаў у Вільню, спрабаваў заняцца адвакацкай практыкай, але не атрымаў дазволу ад уладаў. Пэўны час працаваў сакратаром пры беларускім пасольскім клюбе й юрыстам газэты «Наш Сьцяг»[1].

Супрацоўнічаў з Часовай беларускай радай, прымаў удзел у заснаваньні «Беларускага клюба»[4]. У траўні 1926 зьбіраў подпісы на Гарадзеншчыне ад выбаршчыкаў у Беларускі пасольскі клюб з патрабаваньнем абраньня маршала Пілсудзкага прэзыдэнтам краіны. Дзякуючы гэтай кампаніі была выслана тэлеграма ад 140 вёсак[5]. Калі ў жніўні 1926 году перастала выдавацца газэта «Беларускае слова», былыя супрацоўнікі й паплечнікі Арсена ПаўлюкевічаАляксей Кабычкін і Баляслаў Друцкі-Падбярэскі адышлі ад яго й 7 кастрычніка 1926 года выйшаў першы нумар газэты «Беларуская хата» пад рэдакцыяй Аляксея Кабычкіна[6][7]. Падчас выбараў у Сойм Польшчы 1928 году балятаваўся па Лідзкай акрузе, але выбары былі прайграны[8].

Арыштаваны органамі НКВД увосень 1939 у рэдакцыі газэты «Вілейская праўда», куды Друцкі-Падбярэскі зайшоў як літаратар. Гэты факт засьведчыў журналіст Вульф Сосенскі[9]. Далейшых зьвестак няма.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкаваўся ў часопісах «Беларуская культура», «Беларускі радны» і газэтах «Беларускае слова», «Беларускі дзень», «Беларуская хата». Падрыхтаваў і выдаў пад рэдакцыяй В. Грышкевіча першы беларуска-польскі слоўнік.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. ^ а б в Лаўрэш, Леанід. Браніслаў Друцкі-Падбярэскі. Да 130-тых угодкаў з дня нараджэння. // Лідскі Летапісец : Краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часопіс. — 2020. — № 1(89). — С. 19, 20.
  2. ^ Рагуля Васіль. Успаміны.. — Нью-Ёрк: друкарня: Р. Крупка, 1957. — 128 с.
  3. ^ Рагуля Васіль. Успаміны.. — выданьне другое. — Менск: «Бацькаўшчына», 1993. — 96 с.
  4. ^ Горны А. С.. «Місія Айсянка»: да пытання аб палітычнай барацьбе паміж Беларускім пасольскім клубам і Часовай беларускай радай у Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду. // VIII Машеровские чтения: материалы междунар. науч.- практ. конференции студентов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 16-17 октября 2014 г. : зборнік артыкулаў. — Витебск: ВГУ, 2014. — С. 90, 91. — ISBN 978-985-517-457-9.
  5. ^ Аляксандар Горны. «Беларускія паланафілы і майскі пераварот у Польшчы 1926 года». // Беларусь у ХІХ-ХХІ стагоддзях: праблемы этнакультурнага і нацыянальна-дзяржаўнага развіцця : зборнік навуковых артыкулаў. — Гомель: 2013. — С. 121—127.
  6. ^ Чарнякевіч, Андрэй. Беларускія паланафілы і Грамада. 1925 - пачатак 1927 г. // Гістарычны альманах : навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс. — 2006. — № 12. — С. 76, 77.
  7. ^ Чарнякевіч, Андрэй. Беларуская Часовая Рада і яе месца і роля ў беларускім нацыяналіным руху ў Польшчы сярэдзіны 1920-х гадоў. / рэдкалегія: Коўкель І. І. і інш. // Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст.) : матэрыялы Рэсп. навук. канф. (Гродна, 23-24 кастр. 2008 г.). — Гродна: ГрДУ, 2009. — С. 284—291. — ISBN 978-985-515-200-3.
  8. ^ Аляксандар Горны. Удзел беларускіх паланафілаў у польскіх парламенцкіх выбарах у 1928 г. // Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności : Матэрыялы XX міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" (Гродна, 23-24 X 2014). — Менск: БудМедыяПраект, 2015. — Т. XV. — С. 255—. — ISBN 978-985-7091-53-9.
  9. ^ Слоўнік Маракова

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць