Беларускае слова (1926)
«Беларускае слова» — заходнебеларуская грамадзка-палітычная і літаратурная газэта палянафільскае і антыкамуністычнае арыентацыі, друкаваны орган Часовае беларускае рады, а затым Беларускае нацыянальнае рады. Фінансавалася польскай дзяржавай і выходзіла з 3 лютага 1926 году па 9 сакавіка 1928 году замест газэты «Грамадзкі Голас». Рэдактарам газэты быў Тодар Вернікоўскі. Газэта выступала за культурна-нацыянальную аўтаномію беларусаў у Польшчы, беларусізацыю праваслаўнай царквы, далучэньне Савецкай Беларусі да Заходняй. Крытыкавала Антона Луцкевіча як «нямецка-бальшавіцкага агента», асуджала выезд Францішка Аляхновіча ў СССР. Зьмяшчала літаратуразнаўчыя нарысы Язэпа Сьвятазара (Макара Краўцова) пра творчасьць Уладзімера Жылкі, Ядвігіна Ш., Канстанцыі Буйло, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Максіма Багдановіча. Акрамя гэтага, друкаваліся таксама літаратурныя творы Язэпа Сьвятазара, Ядвігіна Ш., Максіма Багдановіча, Баляслава Друцкага-Падбярэскага.
Беларуская слова | |
Тып | газэта |
---|---|
Выдавец | Часовая беларуская рада, Беларуская нацыянальная рада |
Галоўны рэдактар | Тодар Вернікоўскі |
Заснаваная | 3 лютага 1926 |
Закрытая | 9 лютага 1928 |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Беларускае слова» (1926—1928) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
- «Беларускае слова» 1-ы выпуск, 3 лютага 1926 году.
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |