Беларуская хата (1926)

беларускі часопіс у Вільні

«Белару́ская ха́та» — заходнебеларуская газэта орган незалежнай дэмакратычнай Беларускай думкі. Выдавалася з 7 кастрычніка 1926 году ў Вільні на беларускай мове раз на тыдзень. Выданьне спынена на № 3 19 снежня 1926. Друкарня «Новачэсна» Біскупья 12, Вільня.

Беларуская хата
Тып часопіс
Выдавец Т-ва «Беларуская хатка ў Вільні»
Галоўны рэдактар Аляксей Кабычкін, М. Малейка
Заснаваная 7 кастрычніка 1926
Закрытая 1926
Палітыка орган незалежнай дэмакратычнай думкі
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Завальная вул. 7; Сьв. Анны 2; Вялікая вул. 56;

Рубрыкі — агляд прэсы, апошнія навіны, бібліяграфія, за тыдзень, палітычная хроніка, тутэйшая хроніка. На старонках газэты зьмяшчаліся навіны з Польшчы й з-за мяжы, інфармацыя «З украінскага жыцьця», юрыдычныя й гаспадарчыя парады[1]. Артыкул «У 20-я ўгодкі беларускай прэсы» у першым нумары газэта прысьвяціла першай легальнай беларускай газэты «Наша доля», у якім паведамлялася, што праз 20 гадоў колькасьць беларускіх пэрыядычных часопісаў і газэт дасягнула 119 і 35 аднадзёнак, і артыкул ў сувязі з 20-годдзем паэтычнай дзейнасьці Якуба Коласа[2]. Крытычны нарыс Макара Краўцова пра творчасьць Натальлі Арсенневай падпісан псэўдонімам Язэп Сьвятазар[3]. Апавяданьне пад псэўдонімам Г-ка «Татунькіна місія»[4][5]. Байкі Балеслава Друцкага[6][7].

Рэдактары-выдаўцы

рэдагаваць

Рэдактары-выдаўцы — Аляксей Кабычкін №№ 1, 2 й М. Малейка. № 3.

  1. ^ Б. Гутаркі аб гаспадарцы. Гнаеньне поля аборнікам. // Беларуская хата : газэта. — 1926. — № 2. — С. 9, 10.
  2. ^ Юбілей Якуба Коласа. // Беларуская хата : газэта. — 1926. — № 3. — С. 5, 6.
  3. ^ Язэп Сьвятазар. Паэтыцкая творчасьць Натальлі Арсеньневай. (Крытычны нарыс). // Беларуская хата : газэта. — 1926. — № 3. — С. 6—8.
  4. ^ Г-ка. Татунькіна місія. (Незвычайнае, але фактычнае здарэньне). // Беларуская хата : газэта. — 1926. — № 2. — С. 4—7.
  5. ^ Г-ка. Татунькіна місія. (Незвычайнае, але фактычнае здарэньне). // Беларуская хата : газэта. — 1926. — № 3. — С. 4—6.
  6. ^ Б. Друцкі. Сяляне і рака. // Беларуская хата : газэта. — 1926. — № 2. — С. , 10.
  7. ^ Б. Друцкі. Дзьве бочкі. // Беларуская хата : газэта. — 1926. — № 3. — С. 9.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць