Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў
Бабру́йскі заво́д тра́ктарных дэта́ляў і агрэга́таў (БЗТДА) — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Бабруйску, што месьціцца на вуліцы Бахарава, д. 225. На 2013 год меў 5 сумесных зборачных прадпрыемстваў у Расеі (Новаперсіянаўка, Кастрычніцкі раён, Растоўская вобласьць; Рубцоўск, Алтайскі край; Пецярбург; Стэрлітамак, Башкартастан) і Славаччыне (Блатна па Астрове, раён Дунайска-Стрэда, Трнаўскі край). Валодаў 15 гандлёвымі прадстаўніцтвамі ў Беларусі: вёска Вароны (Віцебскі раён), Гомель, Ліда (Гарадзенская вобласьць), Магілёў, Менск і Слуцак (Менская вобласьць). Таксама меў 77 замежных гандлёвых прадстаўніцтваў у 30 краінах Азіі, Паўночнай Амэрыкі і Эўропы.
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў | |
Тып | урадавае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | жнівень 1945 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Бабруйск, Магілёўская вобласьць |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Аграновіч |
Галіна | машынабудаваньне |
Прадукцыя | апрысквальнік, барана, бульбакапальнік, касілка, трактар |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | 3,5 тыс. (2012)[2] |
Матчына кампанія | Менскі трактарны завод |
Гісторыя
рэдагавацьЗавод узьнік у 1945 годзе як міжраённая майстэрня капітальнага рамонту. У 1970 годзе яна відазьмянілася, перапрафіляфалася й атрымала сёньняшні назоў. У тым самым годзе завод увайшоў у вытворчае аб’яднаньне «Менскі трактарны завод». Сёньня БЗТДіА ёсьць буйнейшым прадпрыемствам Рэспублікі Беларусь, што выпускае запасныя часткі й камплектанты да трактараў «Беларусь».
Прадукцыя
рэдагавацьНа заводзе вырабляюцца дыскі счапленьня, раздатачныя каробкі, прамежкавыя апірышчы, гідраўзмацняльнікі, рукавы высокага ціску, дыскавыя колы, паваротныя цапфы, сілавыя валы, трактарныя крэслы, валы адбору моцы, паліваправоды й камплектанты да іх.
Партнэры
рэдагавацьДоўгі час супрацоўнічае з Расеяй, Украінай, Малдовай, краінамі Прыбалтыкі, Польшчай, Сэрбіяй, Вугоршчынай, Баўгарыяй, Турэччынай, Пакістанам, Эгіптам, Гішпаніяй, Віетнамам, ЗША.
Узнагароды
рэдагавацьЗавод узнагарооджаны прызамі «Nike» і «Golden standart-2002», міжнароднае праграмы «Партнэрства дзеля прагрэсу». Прадукцыя заводу неаднаразова адзначалася дыплёмамі расейскіх і міжнародных выставаў за сваю якасьць і ўзнагароджаная залатымі мэдалямі ў намінацыі «За высокую якасьць прадукцыі, што выпускаецца» й «Найлепшая прадукцыя для аграпрамысловага комплексу».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bztda.by/upload/doc/Информация%20%20БЗТДиА%20за%202021%20ЕПФР.pdf
- ^ Васіль Кулікоў. Мат замест дыялёга // Тут і цяпер, 10 ліпеня 2012 г. Праверана 15 жніўня 2013 г.
Літаратура
рэдагаваць- Брашура: Республиканское унитарное предприятие «Бобруйский завод тракторных деталей и агрегатов»: запасные части к тракторам МТЗ/«Bobruisk plant of tractor parts and units»: spare parts and units for the tractors «Belarus»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- СП у Башкірыі (рас.)
- СП у Славакіі (славацк.)