Трнаўскі край
Трна́ўскі край (па-славацку: Trnavský kraj, па-вугорску: Nagyszombati járás) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацым цэнтрам у Трнаве.
Трнаўскі край | |
Trnavský kraj | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Славаччына |
Статус | край Славаччыны[d] |
Уваходзіць у | Заходняя Славаччына[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Трнава |
Дата ўтварэньня | 24 ліпеня 1996 |
Кіраўнік | Jozef Viskupič[d] |
Насельніцтва (2009) | 561 525 чал |
Плошча | 4174,2 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 767 м |
Месцазнаходжаньне Трнаўскага краю | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SK-TA |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьТрнаўскі край разьмешчаны ў заходняй частцы Славаччыны і аддзяляе Браціслаўскі край, самы заходні, ад астатняй Славаччыны. На поўнач ад краю праходзіць граніца з Чэхіяй, на поўдні — з Вугоршчынай. Частка краю на поўнач ад Малых Карпатаў уваходзіць у склад Загор’е (Славаччына).
Асноўнымі рэкамі ў краі зьяўляюцца Дунай з Малым Дунаем, Ваг, Дудваг і Морава.
Дэмаграфія
рэдагавацьКрай зьяўляецца найменшым у Славаччыне ў дэмаграфічным сэнсе, хоць і мае шчыльнасьць насельніцтва 133 жыхароў на км², што болей сярэдняга паказьніка па краіне (110 на км²). Найбуйнейшымі гарадамі зьяўляюцца: Трнава, П’ешцяны, Глогавец, Дунайска-Стрэда і Серадзь. Узровень урбанізацыі складае каля 49% жыхароў, якія жывуць у 16 гарадах. Згодна зь перапісам насельніцтва 2001 году, у краі пражывала 551 003 жыхары, 73,9% зь якіх зазначылі сябе славакамі; у краі пражывае таксама заўважная частка вугорцаў — 23,7%, а ў раёне Дунайска-Стрэда складаюць 87% усяго насельніцтва раёну. У краі таксама жыве пэўная колькасьць чэхаў і цыганаў (меней за 1%)[1].
Раёны
рэдагавацьТрнаўскі край складаецца з 7 раёнаў:
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Kopa, Ľudovít et al. The Encyclopaedia of Slovakia and the Slovaks. — Bratislava, Slovakia: Encyclopaedic Institute of the Slovak Academy of Sciences, 2006. — ISBN 80-224-0925-1
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Trnavský samosprávny kraj Афіцыйны сайт