Аравічы

былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Араві́чы[1] — былая вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Прыпяці. Былі цэнтрам Аравіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіліся за 40 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі Даўляды — Хвойнікі; на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку.

Аравічы
трансьліт. Aravičy
Дата заснаваньня: перад 1526 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Аравіцкі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254848091
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°35′59″ пн. ш. 29°51′34″ у. д. / 51.59972° пн. ш. 29.85944° у. д. / 51.59972; 29.85944Каардынаты: 51°35′59″ пн. ш. 29°51′34″ у. д. / 51.59972° пн. ш. 29.85944° у. д. / 51.59972; 29.85944
Аравічы на мапе Беларусі ±
Аравічы
Аравічы
Аравічы
Аравічы
Аравічы
Аравічы

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Комплекс Киева-Пячэрскай лаўры сёньня. Здымак Ядвігі Вэрэсковай.

Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў памятным запісе 1526 году ігумена Сьвята-Міхайлаўскага (Залатаверхага) манастыра ў Кіеве Макарыя — «купилъ есми у Марка [папраўдзе: Макара] Орменина Киевского[a] две службе, у-въ Оревицкой волости[b] Лысковщину а Погоны». Названыя Аравічы і ў пацьвярджальнай грамаце манастыру караля Жыгімонта Старога, датаванай 30 сьнежня 1543 году: «Били намъ чоломъ игуменъ Филаретъ зо всими чернцы манастыря святого Михаила Золотоверхого, у Киеве, и поведили передъ нами, ижъ которыи две службе людей, на Припяти, у Воревичохъ[c], на имя Лысковщину и Погонную купилъ игуменъ святого Михаила небожчикъ Макарей...»[3].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Аравічы з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[4].

Карона Каралеўства Польскага

рэдагаваць
 
Герб Адравонж роду Храптовічаў япіскапа Мялеція.
 
Мялеці Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII ст.

4 чэрвеня 1570 году каралём Жыгімонтам Аўгустам выдадзена чарговая пацьвярджальная грамата манастыру на Лыскоўшчыну і Пагонную, у якой зноў згаданыя Аравічы, але воласьць названая слушна, хоць і ў скарочаным выглядзе: «…ижъ две службы людей на Припяти у въ Оревичахъ[d]… у волости Сороцкой игуменъ святого Михаила Золотоверхого, небожчикъ Макарей, купилъ…»[5]. Надалей, урэшце, крыніцы паведамілі і пра тое, хто валодаў самымі Аравічамі. У падатковым рэестры Кіеўскай зямлі, складзеным у 1581 годзе каралеўскім слугой і паборцам панам Мацеем Язерскім, Аравічы і яшчэ 15 сёл паказаныя прыналежнымі Кіева-Пячэрскаму манастыру[e] ў асобе яго архімандрыта, япіскапа ўладзімерскага Мялеція Храптовіча[7]. Уласнасьцю Пячэрскага манастыра сяло Аравічы (Orewicze) названа таксама ў вопісе рухомай і нерухомай маёмасьці, калі на пасаду яго архімандрыта ў 1593 годзе заступаў Нікіфар Тур[8].

Ад мяжы сяла Аравічы пачыналіся ўгодзьдзі сяла Краснасельле пана Мікалая Харлінскага[f] і сяла Лыскоўцаў Кіеўскага Сьвята-Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра ў асобе яго ігумена Іосіфа Міроўскага, што засьведчана ў дамове ад 20 сьнежня 1603 году[9].

 
Антымінс 1627 году для царквы ў Аравічах[10].

25 сакавіка 1627 году праваслаўны мітрапаліт кіеўскі і галіцкі Іоў Барэцкі асьвяціў антымінс на зьдзяйсьненьне боскай літургіі ў царкве Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы ў сяле Аравічах[g].

 
Партрэт Пятра Магілы. XVII ст.
 
Япіскап львоўскі і галіцкі Іосіф Шумлянскі. XVII-XVIII ст.

Згодна з тарыфам падымнага падатку 1628 года, з 7 дымоў сяла Аравічы архімандрыта Пятра Магілы і капітулы Кіева-Пячэрскага манастыра скарб мусіў атрымаць па 3 злотыя, з 2 агароднікаў па 24 грошы, з адной убогай халупы яшчэ 20 грошаў. 10 траўня 1682 году, кароль Ян Сабескі, зважаючы на страту Кіева ў войнах з Расеяй, дзеля чаго добры Кіева-Пячэрскага манастыра пазбавіліся гаспадароў, падараваў іх адміністратару Кіеўскай мітраполіі япіскапу львоўскаму і галіцкаму Іосіфу Шумлянскаму. Надалей яны пазначаліся, як прыналежныя манастыру, хіба намінальна. У пераліку сёлаў епіскапа, складзеным у ліпені т. г., названыя і Аравічы (Агревичи), але зь неверагодна вялікай колькасьцю двароў — ажно 64[h][11]. У 1683 годзе, калі добрамі Кіеўскай мітраполіі і Пячэрскай архімандрыі кіраваў чашнік падольскі Самуіл Шумлянскі, брат япіскапа, з 8 дымоў у Аравічах Пячэрскага манастыра выплачваліся 2 злотыя[12]. Згаданыя Аравічы ў рэестры рэвізіі 1686 году палескіх вёсак Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыі пры прыняцьці іх ад пана Журакоўскага, войскага галіцкага[13].

 
Леў Кішка, мітрапаліт кіеўскі. Невядомы мастак. XIX ст.
 
Партрэт япіскапа Атанаса Шаптыцкага. XVIII ст.

16 сакавіка 1706 году епіскап львоўскі і галіцкі Іосіф Шумлянскі за 6 300 злотых перадаў у трохгадовую арэнду братавай удаве Аляксандры Шумлянскай Беласароцкі ключ, у складзе якога і сяло Аравічы. 28 днём лістапада 1714 году датаваны кантракт, падпісаны ў Даўлядах паміж мітрапалітам кіеўскім Львом Кішкам і пісарам земскім мазырскім Тэафілам Лянкевічам-Іпагорскім на трохгадовую арэнду Беласароцкага ключа (у тым ліку сяла Аравічы) за 510 бітых талераў. 2 жніўня 1717 году мітрапаліт Леў Кішка аддаў Беласароцкі ключ з Аравічамі ў арэнду на тры гады харунжаму кіеўскаму Казімеру Стэцкаму за сымбалічныя 170 злотых. 12 сакавіка 1728 году пазначаны запіс у кнізе Оўруцкага гродзкага суда аб уводзе ў валоданьне Беласароцкім ключом наміната і адміністратара Кіеўскай мітраполіі япіскапа Атанаса Шаптыцкага[14].

 
Сьвята-Мікалаеўская царкава ў Аравічах. 1743 г.
 
Зьвестка пра ўніяцкага пароха і колькасьць верных на 1743 г.</ref>.
 
Партрэт архіяпіскапа Флярыяна Грэбніцкага. 1890 г.
 
Ясон Смагаржэўскі, мітрапаліт кіеўскі. 1890 г.

На 1734 год Аравічы ў складзе Беласароцкага ключа, як і раней, належалі Кіеўскай мітраполіі[15]. Паводле «Апісаньня цэркваў горада Рэчыцы і Рэчыцкага павету, падпарадкаваных Чарнігаўскай духоўнай кансысторыі» 1796 году, Раства-Багародзіцкай царкве ў Аравічах у 1737 годзе выдадзены фундуш мітрапалітам кіеўскім[i][16]. Але ў Генэральнай візыце Брагінскага дэканату, на 1743 год уніяцкая царква ў Аравічах, зь невядомай прычыны, названая іншым тытулам – Сьвятога Мікалая; тагачасны прыход, які ўзначальваў сьвятар Гэліяш (Ільля) Кміта, налічваў 98 двароў, дапушчаных да споведзі plus minus 250 душ[17].

Згодна зь земскай кнігай Кіеўскага ваяводзтва, 23 студзеня 1747 году ў валоданьне маёнткамі Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыіі, у тым ліку Беласароцкім ключом з Аравічамі, уведзены новы адміністратар архіепіскап Фларыян Грэбніцкі[18]. Паводле зьвестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Аравічы былі сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (зь ліку шляхты) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі[19]. У 1754 годзе з 27 двароў[j] (×6 — прыкладна 162 жыхары) вёскі Аравічы выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замка) 4 злотыя і 5 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 16 зл. і 22 гр.[20]

У 1777 годзе ў Аравічах на сродкі прыхаджанаў узьведзены новы драўляны будынак царквы Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы[21]. 14-21 кастрычніка 1780 году возны генэрал ваяводзтва Кіеўскага «i innych» Базыль Валынец увёў у валоданьне маёнткамі, у тым ліку Аравічамі ў складзе Беласароцкага ключа, новага кіеўскага мітрапаліта і адміністратара Кіева-Пячэрскай архімандрыі Ясона Смагаржэўскага. У канцы дакумэнту возны, ня ўмеючы пісаць, добрасумленна «znak krzyża świętego położył»[22].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Партрэт Тэадосія Растоцкага. 1891 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Аравічы апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[23]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што сяло Аравічы было ўласнасьцю Кіеўскай мітраполіі ў асобе яе галавы Тэадосія Растоцкага[24]. У мэтрычнай кнізе 1795 году Раства-Багародзіцкай прыходзкай царквы ў Аравічах маюцца зьвесткі пра нараджэньне і хрост 18 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак, 7 шлюбаў, пахаваньне 11 мужчын і 5 жанчын. Сьвятаром на той час быў Антоній Кміта, дзячком Аверкій Кміта[k].

 
Аравічы на ваенна-тапаграфічнай мапе Ф. Ф. Шубэрта. 1850 г.

Згодна з энцыкляпэдыяй «Гарады і вёскі Беларусі», у 1834 годзе ў Аравічах налічвалася 53 двары, сяло належала пану Горвату. На 1850 год — 66 двароў. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 236 жыхароў сяла Аравічы зьяўляліся прыхаджанамі царквы Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы[25].

У парэформавы пэрыяд сяло належала да Дзёрнавіцкай воласьці. У пачатку 1870 года ў Аравічах — 102 мужчынскія душы зь ліку сялян-уласьнікаў, прыпісаных да аднайменнага сельскага таварыства[26]. У сьпісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павету) Менскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Сьвята-Багародзіцкай прыходзкай царквы названыя настаяцель а. Самуіл Лісоўскі, в. а. штатнага псаломшчыка Капітон Лісоўскі. Да прыходу, акрамя сяла Аравічы, належалі вёскі Краснасельле, Дронькі і Пагоннае[27]. На 1879 год царкоўны прыход налічваў 497 душ мужчынскага і 599 душ жаночага полу верных сялянскага саслоўя[28]. У 1886 годзе ў сяле 39 двароў, 334 жыхары[29].

Паводле перапісу 1897 году, у Аравічах было 87 двароў з 513 жыхарамі, дзейнічалі хлебазапасны магазын, карчма. На 1909 год у паселішчы налічвалася 115 двароў, 774 жыхары[30].

Найноўшы час

рэдагаваць

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аравічы ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[31].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічнымі беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

 
Аравічы на мапе гэнштабу РККА Беларусі і Літвы. 1935 г.

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году Аравічы — цэнтар сельсавету ў Хвойніцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Гомельскай акругі. 30 сьнежня 1927 году сельсавет узбуйнены праз далучэньне да яго тэрыторый скасаваных Дронькаўскага, Краснасельскага і Паганянскага сельсаветаў. З 26 ліпеня 1930 году, як быў скасаваны падзел на акругі, — у складзе Хвойніцкага раёну БССР. У тым жа годзе арганізаваныя калгасы «Камунар» і «Перамога сацыялізму», працавалі вятрак, кузьня, ваўначоска, пачатковая школа, хата-чытальня, аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі. З 20 лютага 1938 году ў складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Аравічах было 237 двароў з 711 жыхарамі. У красавіку-траўні 1943 году ў вёсцы разьмяшчаўся Пуцілаўскі партызанскі атрад і штаб злучэньня С. А. Каўпака. Непадалёку на рацэ Прыпяці была разгромлена нямецкая флатылія. У жніўні 1943 году акупанты спалілі ў Аравічах 79 двароў і загубілі 21 жыхара.[32]. 81 вясковец загінуў на франтах.

З 8 студзеня 1954 году Аравічы — у межах Гомельскай вобласьці. Дзейнічала сярэдняя школа[33]. Паводле перапісу 1959 году, у вёсцы было 923 жыхары. Цэнтар саўгасу «Аравічы».

8 студзеня 1987 году Аравіцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Стралічаўскага сельсавета[34]. На момант скасаваньня сельсавет налічваў 7 населеных пунктаў: вёскі Аравічы, Дронькі, Краснасельле, Пагоннае, Хвашчоўка, пасёлкі Гнезьдзенка і Града.

Забудова

рэдагаваць

Плян Аравічаў складаецца з дугападобнай вуліцы, з шыротнай арыентацыяй, да яе цэнтру далучаецца кароткая простая вуліца. Забудова двухбаковая, дамы драўляныя, сядзібнага тыпу[35].

  1. ^ П. Г. Кляпацкі памылкова ўважаў яго і за першага вядомага ўладальніка Аравічаў[2]. Але апошнія названыя тут хіба дзеля лякалізацыі падараваных службаў.
  2. ^ Воласьць тая, пэўна, — Беласароцкая, бо Аравіцкай ніколі не існавала. Памылка ігумена, аднак, сьведчыць пра тое, што ў межах сучаснай Беларусі на левым беразе Прыпяці найбольш вядомым, прынамсі яму, сялом былі Аравічы.
  3. ^ Відавочна, паставіць на пісьме ажно дзьве запар галосныя літары, каб паведаміць, што службы знаходзіліся ў Аравіцкай «воласьці», аўтару запісу 1526 г. было ня менш цяжка, чым жыхару вёскі, беларусу, тое ж самае вымавіць. Так зьявілася паміж галоснымі "въ”. А ў грамаце 1543 г. пісар злучыў яго з назваю. Хоць наўрад ці беларускія Аравічы ён пераблытаў з украінскім сялом Ва́равічы (Ва́рэвічы) ў Оўруцкай воласьці, апошнія бо — далекавата ад Прыпяці. Таму дарэмна выдаўцы зборніка нібы падзялілі згадкі пра Аравічы паміж Беларусьсю і Украінай (гл.: Документальна спадщина. — С. 505, 511)
  4. ^ Устойлівае паўтарэньне ў найбольш раньніх кірылічных тэкстах тапанімічнай формы «Оревичи» супярэчыць прынятай у сучасным нарматыўным даведніку формы «Аровичи» ў якасьці расейскамоўнай назвы.
  5. ^ У хвойніцкай кнізе «Памяць» беспадстаўна сьцьвярджаецца, нібыта ў 1570 — 1580 гады Аравічы належалі Кіеўскаму Міхайлаўскаму (Залатаверхаму) манастыру[6]; тое паўторана і ў энцыкляпедыі «Гарады і вёскі Беларусі». Пачатак памылковаму меркаваньню, як заўважана вышэй, паклаў П. Г. Кляпацкі.
  6. ^ Уладальнік Астраглядавічаў і Хвойнікаў.
  7. ^ Сьвятар К. Нікольскі засьведчыў, што гэта быў адзін зь першых друкаваных антымінсаў.
  8. ^ Магчыма, вялося пра колькасьць падданых, а не двароў.
  9. ^ У гэтай позьняй крыніцы сказана, што мітрапалітам-фундатарам выступіў Феліцыян Валадковіч, але ў 1729—1745 гадох мітраполію ўзначальваў Афанасій Шаптыцкі
  10. ^ Усяго ў вёсцы налічвалася «szesnastka» дыму i «chałup siedm», а 1 дым у той час складалі 320 двароў.
  11. ^ Пісьмовая даведка іерэя Расьціслава Бандарэнкі, настаяцеля царквы Праабражэньня Гасподняга ў вёсцы Сялец Брагінскага раёну.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский – Т. 1: Литовский период. – Одесса, 1912. С. 311
  3. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 2. (1506 — 1544). — С.-Петербург, 1848. №. 140, 228
  4. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  5. ^ Акты, относящиеся к Южной и Западной России. Т. 1 (1361– 1598). – С.-Петербург, 1863. № 156
  6. ^ Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Хойнiцкага раена / Рэд. кал. М. А. Ткачоў [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн iмя Петруся Броўкi, 1993. С. 26
  7. ^ Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36 — 37
  8. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 1. Т. 1. Акты, относящиеся к истории православной церкви в Югозападной России. – Киев, 1859. С. 386
  9. ^ Документальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві ХVІ-ХVІІІ ст. з фондів Національної бібліотеки України імені В. І. Вернадського. Зб. док. [Текст] / Автори-укладачі: Ю. А. Мицик, С. В. Сохань, Т. В. Міцан, І. Л. Синяк, Я. В. Затилюк; Нац. акад. наук України, Нац. б-ка України ім. В. І. Вернадського, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського (далей: Документальна спадщина.). — Київ, 2011. № 300, 302, 303
  10. ^ Костантин Никольский. Об антиминсах православной русской церкви. — С.-Петербург, 1872 (уклейка).
  11. ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 10. – Киев, 1904. С. 357—363
  12. ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 389, 392, 495
  13. ^ Описание архива западнорусских униатских митрополитов (далей: Описание архива). Т. 1. 1470–1700. – С.-Петербург, 1897. № 986
  14. ^ Описание архива. Т. 2. 1701–1839. – С.-Петербург, 1907. № 1111, 1161, 1179, 1268
  15. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286
  16. ^ НГАБ у Мінску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 67
  17. ^ Візыты Брагінскага дэканату 1743 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. І. 2461. А. 295адв., 296
  18. ^ Описание архива. Т. 2. – № 1444
  19. ^ Ks. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148
  20. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 170
  21. ^ Описание церквей и приходов Минской епархии (далей: Описание). VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 114
  22. ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648–1798). — Киев, 1871. С. 642 — 644
  23. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  24. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
  25. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 677
  26. ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 70
  27. ^ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 463 — 464
  28. ^ Описание. — С. 115
  29. ^ Волости и важнейшие селения Европейской России. — С.-Петербург, 1886. Вып. 5. С. 112
  30. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 141
  31. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  32. ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 51, 53, 501
  33. ^ Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы . Ф. 3. Воп. 1. Спр. 12
  34. ^ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  35. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура

рэдагаваць