Мялеці Храптовіч
Мялеці Храптовіч (? — студзень 1593) — рэлігійны дзяяч Рэчы Паспалітай. Архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра (з 1572 году), япіскап уладзімера-берасьцейскі (з 1580 году).
Мялеці Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII стагодзьдзе | |
Герб «Адравонж» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | студзень 1593
|
Род | Храптовічы |
Бацькі | Іван Храптовіч |
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Храптовічаў гербу «Адравонж», сын Івана.
Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, потым манах Кіева-Пячэрскага манастыра, ягоны архімандрыт. У 1592 годзе дамогся ў канстантынопальскага патрыярха стаўрапігіі.
Па абраньні япіскапам уладзімера-берасьцейскім (1580 год), у 1590 годзе дазволіў мяшчанам Берасьця ўтварыць брацтва пры царкве Сьвятога Міколы і адкрыць школу на ўзор Львоўскай брацкай школы.
Да праекту царкоўнай уніі ставіўся непрыхільна[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Грыцкевіч А. Храптовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 719.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0