П’ер Гёйб’ерг

дацкі футбаліст

П’ер-Эміль Гёйб’ерг (па-дацку: Pierre-Emile Højbjerg; нарадзіўся 5 жніўня 1995 году, Капэнгаген, Данія) — дацкі футбаліст, які выступае за францускі клюб «Алімпік» (Марсэль) (у арэндзе з «Тотэнгэм Готспуру») і нацыянальную зборную Даніі на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.

П’ер Гёйб’ерг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 жніўня 1995(1995-08-05)[1][2][3] (29 гадоў)
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Алімпік Марсэль
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2013
2013—2016
2015
2015—2016
2016—2020
2020—
2024—
Баварыя 2
Баварыя
Аўгсбург (арэнда)
Шальке-04 (арэнда)
Саўтгэмптан
Тотэнгэм Готспур
Алімпік Марсэль (арэнда)
44 (12)
17 (0)
16 (2)
23 (0)
109 (4)
145 (8)
12 (2)
Зборныя
2014— Данія 86 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Закончыўшы акадэмію «Капэнгагену», у 2010 годзе далучаецца да «Брэнбю» й ужо праз два гады пераходзіць у «Баварыю Мюнхэн»[4].

Выдатная гульня ў другой камандзе «Баварыі» (8 галоў у 30 матчах) прыводзіць да выкліку ў галоўную каманду й у сакавіку 2013 году Гёйб’ерг апыняецца на лаўцы запасных у матчы супраць «Баеру» зь Левэркузэну, але на поле гэтак і не зьяўляецца, а гэты матч становіцца адзінаю паразай «Баварыі» ў Бундэсьлізе сэзону 2012—2013 гадоў. 13 красавіка 2013 году Гёйб’ерг дэбютуе за галоўную каманду «Баварыі» й у прафэсійным футболе наогул матчам супраць «Нюрнбэргу», замяніўшы Джэрдана Шакіры на 71 хвіліне, матч скончыўся перамогай «Баварыі» зь лікам 4:0. На гэты момант Гёйб’ергу было 17 гадоў і 251 дзень і ён стаў самым маладым футбалістам «Баварыі», які гуляў за мюнхэнцаў у Бундэсьлізе[5], папярэдні рэкорд прыналежаў Давіду Алябу (17 гадоў і 256 дзён). 4 траўня 2013 году Гёйб’ерг правёў другі матч у Бундэсьлізе супраць «Барусіі» Дортмунд (нічыя 1:1), калі замяніў на 92 хвіліне Луіса Густава.

Узорам для перайманьня для Гёйб’ерга зьяўляецца Зынэдын Зыдан[6].

У 2011 годзе Гёйб’ерг быў названы гульцом году Даніі ва ўзросьце да 17 гадоў[7].

Міжнародная

рэдагаваць

Гёйб’ерг гуляў за зборныя Даніі розных узростаў. Зьяўляўся адным зь лідэраў юнацкай зборнай Даніі, за якую згуляў 6 матчаў і забіў у іх 3 галы. Гёйб’ерг лічацца адным з самых таленавітых гульцоў у Даніі. Гёйб’ерг таксама мае францускае грамадзянства, бо ягоная маці — напалову францужанка[8]. 28 траўня 2014 году гулец дэбютаваў за нацыянальную зборную Даніі ў матчы супраць зборнай Швэцыі, П’ер правёў у гэтым матчы усе 90 хвілінаў гульнявога часу.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Баварыя»:

  1. ^ а б в Pierre-Emile Höjbjerg // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Pierre Højbjerg // FBref (мн.)
  3. ^ а б в Pierre Hojbjerg // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Profile for Pierre-Emile Höjbjerg. transfermarkt.co.uk
  5. ^ Rekorde, Rekorde. www.fcbayern.telekom.de
  6. ^ Bayerns Supertalent: Zidane ist sein Vorbild. www.fussball-vorort.de
  7. ^ Talentpriser 2012—1987. www.dbu.dk
  8. ^ Pierre Højbjerg. www.footballzz.com

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць