Кубак Нямеччыны па футболе
Кубак Нямеччыны па футболе (па-нямецку: Deutscher Fußball-Bund-Pokal) — штогадовы кубак Нямеччыны, які праходзіць ў фармаце алімпійскай сыстэмы. У спаборніцтве прымаюць удзел 64 каманды, уключаючы ўсе клубы Бундэсьлігі й Другой Бундэсьлігі. Ён лічыцца другім па значнасьці нацыянальным тытулам у нямецкім футболе пасьля чэмпіянату.
Кубак Нямеччыны па футболе | |
Заснаваны | 1935 |
---|---|
Колькасьць камандаў | 64 |
Дзейны чэмпіён | Айнтрахт Франкфурт — 5-ы тытул (2017—2018) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Баварыя — 18 тытулаў |
Вэб-сайт | www.dfb.de |
Сэзон 2018—2019 гадоў |
Спаборніцтва было заснавана ў 1935 годзе пад назвай Tschammer-Pokal. Першым пераможцам стаў «Нюрнбэрг». У 1937 годзе «Шальке-04» была першай камандай, якая перамагла ў турніры двойчы запар. Tschammer-Pokal быў прыпынены ў 1945 годзе ў сувязі з Другой сусьветнай вайной і распаўся пасьля краху нацысцкай Нямеччыны. У 1948 годзе кубак быў адноўлены як DFB-Pokal. Ізноў «Нюрнбэрг» выйграў першы тытул. «Баварыя» заваявала больш за ўсіх кубкаў — 18.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- DFB Pokal на сайце DFB