Санкт-Паўлі Гамбург

«Санкт-Паўлі» (па-нямецку: St. Pauli) — нямецкі футбольны клюб з гораду Гамбургу. Заснаваны ў 1910 годзе. Нягледзячы на тое, што ў клюбу пакуль вельмі сьціплыя дасягненьні, разьмяшчае шматлікай фанацкай падтрымкай — пераважна левых палітычных поглядаў, як на радзіме, так і ва ўсім сьвеце. Футбольны клюб уваходзіць у склад аднайменнага спортклюбу. Апроч футбольнай каманды, у складзе клюбу ёсьць сэкцыі: рэгбі, боўлінгу, боксу, вэляспорту, настольнага тэнісу, амэрыканскага футболу, шахмат і іншых. Такім чынам, спартовае грамадзтва налічвае 8000 удзельнікаў.

Санкт-Паўлі
Поўная назва Fußball-Club St. Pauli von 1910 e.V.
Заснаваны 15 траўня 1910
Горад Гамбург, Нямеччына
Стадыён Мілернтор
Умяшчальнасьць: 29 063
Прэзыдэнт Оке Гётліх[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 Бундэсьліга 2, 1 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcstpauli.com (ням.)​ (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб быў заснаваны 15 траўня 1910 году, аднак сапраўды самастойнай каманда стала ў 1924 годзе, калі адкалолася ад спартовага таварыства «Hamburg-St. Pauli Turnverein 1862» («Гімнастычнае таварыства Гамбург-Санкт-Паўлі 1862»). Непасрэдна да 1945 году «Піраты» ўяўлялі «каманду-ліфт», якая са зьменным посьпехам выступала, то ў першай, то ў другой лігах. Чыньнікам такой нестабільнасьці была адсутнасьць трэнэра. Першыя два сэзоны пасьля канчатка вайны (1945/1946 і 1946/1947) клюб правёў у Гарадзкой лізе Гамбургу. Наступныя 16 сэзонаў — па 1963 год выступалі ў дывізіёне «Обэрліга Норд». З 1963 па 1974 год — у Рэгіянальлізе Норд, з 1974 па 1977 год — у новаўтворанай Другой Бундэсьлізе Норд. У сэзоне 1977/1978 каманда выйшла ў Першую Бундэсьлігу, але заняла 18 месца, і зноў панізілася ў клясе. Пасьля дэбютнага сэзону, каманда яшчэ 6 разоў выступала ў эліце, самы працяглы пэрыяд — з 1988 па 1991 год. Самае «важкае» дасягненьне — 10 месца ў сэзоне 1988/1989.

У 2006 годзе Санкт-Паўлі ў Кубку Нямеччыны дашлі да паўфіналу. У 2007 годзе вярнуліся ў другі дывізіён, дзе правялі два сэзоны, і, па выніках сэзону 2009/2010 ізноў забясьпечылі сабе пуцёўку ў эліту нямецкага футболу.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Бэн Фоль 2000
2   Аб Маноліс Саліякас 1996
3   Аб Кароль Мэтс 1993
4   Аб Давід Нэмэт 2001
5   Аб Гаўке Валь 1994
7   ПА Джэксан Ірвін (капітан) 1993
8   Аб Эрык Сьміт 1997
10   Нап Данэль Сынані 1997
11   Нап Яганэс Эгештайн 1998
14   Аб Фін Стывэнз 2003
16   ПА Карлё Бухальфа 1999
17   Нап Дапа Афалаян 1997
18   Нап Скот Бэнкс 2001
19   Нап Андрэас Альбэрс 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Эрык Альстранд 2001
21   Аб Лярс Рыцка 1998
22   Бр Нікала Васіль 1995
23   Аб Філіп Трой 2000
24   ПА Конар Мэткалф 1999
25   Аб Адам Дзьвігала 1995
26   Нап Эліяс Саад 1999
27   Нап Сыман Цолер 1991
28   Бр Сёрэн Алерс 1997
29   Нап Марган Гілявагі (ар. Лянс) 1998
30   Бр Саша Бурхэрт 1989
33   Нап Маўрыдэс 1994
34   Аб Мугамад Дагаба 2005
39   ПА Робэрт Вагнэр (ар. Фрайбург) 2003

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць


  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/35