Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2021 году
Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў праходзіў у Порту на стадыёне «Эштадыю ду Драган», дзе сустракаліся паміж сабой ангельскія клюбы «Манчэстэр Сіці» і «Чэлсі». Гэта быў 66-ы фінал у гісторыі турніру. Першапачаткова фінал быў заплянаваны на стадыёне «Крастоўскі» ў расейскім Санкт-Пецярбургу, аднак праз пандэміі каранавірусу ў сьвеце было вырашына зрушыць усе фіналы на год пазьней.
Матч
рэдагавацьПершая палова матчу адзначылася актыўнай гульнёй «Чэлсі». На 39-й хвіліне лёнданцы, аднак, былі вымушаныя замяніць траўмаванага Т’ягу Сылву. На пляцоўцы зьявіўся Крыстыян Андэрсэн. За тры хвіліны да перапынку «Чэлсі» выйшаў наперад. Маўнт перадаў мяч Гавэрцу, які выйшаў сам-насам з Эдэрсанам, і, хоць брамнік высунуўся наперад, Гавэрц улучыў мяч за сьпіну галкіпэра ўжо ў пустую сетку[1]. Ні адзін з бакоў не ўносіў аніякіх зьмяненьняў у склад сваіх дружынаў у перапынак. «Манчэстэр Сіці» дамінаваў на першых хвілінах другога тайму[1]. На 57-й хвіліне Рудыгер быў папярэджаны за фол супраць Кевіна дэ Бройнэ, які атрымаў траўму, пакінуўшы поле праз страсеньне мозгу. Замест бэльгійца на пляцоўцы зьявіўся бразылец Габрыел Жэзус. За 21 хвіліну да сканчэньня матчу «Сіці» павялічыў ціск на браму суперніка, але «Чэлсі» пасьпяхова адбіў спробы манчэстэрцаў пацэліць мяч у браму. На апошняй хвіліне пасьля стрэлу Магрэза з краю штрафной «Чэлсі» мяч прайшоў крыху над бэлькай брамы, і матч быў завершаны перамогай «Чэлсі» зь лікам 1:0[1].
29 траўня 2021 20:00 (UTC+1) |
Манчэстэр Сіці | 0:1 | Чэлсі | Эштадыю ду Драган, Порту Гледачоў: 14 110 Судзьдзя: Антоніё Матэў Ляёс (Гішпанія) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Гавэрц 42' | |||
|
|