Ціс
Ціс (Taxus) — род вечназялёных хвойных дрэваў і кустоў сямейства цісавых.
Вышыня да 10 м. Крона яйкападобная. Кара чырванаватая або бура-чырвоная. Ігліца лінейная, адзіночная, разьмешчана сьпіральна або ў 2 рады.
Ценевынослівая расьліна. Жыве да 2-3 тыс. гадоў.
Радзіма Эўропа, Азія, Паўночная Амэрыка.
На Беларусі інтрадукавана 3 віды, растуць у дэндрарыях і выкарыстоўваюцца на азеляненьне. Найбольш вядомы ціс эўрапейскі, або ягадны, ці нягной-трава.
Ціс мае шмат садовых форм. Устойлівы да гарадзкіх умоў. Драўніна трывалая да гніення.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦіс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |