Пагоня Літоўская
Паго́ня Літо́ўская (Пагоня[1], Пагоня Вялікая[2]) — шляхецкі герб, адмена гербу ВКЛ.
Пагоня Літоўская | |
Pogoń Litewska | |
Пагоня, Пагоня Вялікая | |
Выява гербу ў стылізацыі Тадэвуша Гайля | |
Апісаньне | |
---|---|
Першыя згадкі | 1366 |
Носьбіт | шляхецкія роды |
Апісаньне
рэдагавацьУ чырвоным полі на срэбным кані вершнік у такой жа зброі, з паднятай у правіцы такім жа мечам, трымае блакітную[Крыніца?] тарчу з падвойным крыжам, залатым. Збруя, сядло і пасы блакітныя.
Мінуўшчына
рэдагавацьАдмена паходзіць з Галіцыйскага гербоўніку Зыбмахэра.
Роды
рэдагавацьАчкевіч, Альгімінавіч, Алькімовіч, Біцютэк, Барэмльскі, Барэмскі, Булгакаў, Быцютэк, Хаванскі, Чартарыскі, Даўмонт, Доўмант[3], Дульскі, Гедымін[4], Гурко, Ізяслаўскі, Ізапольскі, Кляёўскі, Кобрынскі, Канярэвіч, Капыльскі, Карэцкі, Кар’ятовіч, Карыятовіч, Кашэрскі, Кашырскі, Ковельскі, Крывіцкі, Крывецкі, Лінгвеневіч, Літвіновіч, Лукомскі, Мацкевіч, Морскі, Мажароўскі — Мажайскі, Мсьціслаўскі, Нядзельскі, навасельскі, Алелькавіч, Альгерд, Плюскаў, Плюшкаў, Паклонскі, Пастаўка, Пронскі, Прунскі, Радзікевіч, Рыбіцкі, Слуцкі, Судвой, Сьвідэрскі, Трубяцкі, Вандза, Варатынец, Заслаўскі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Herbarz polski Kaspra Niesieckiego powiększony dodatkami z późniejszych autorów, rękopismów, dowodów urzędowych i wydany przez Jana Nep. Bobrowicza,tom VII, Lipski 1841, str.352
- ^ Franciszek Piekosiński, Herbarz Kojałowicza — Ks.Wojciecha Wijuka Kojałowicza Herbarz Rycerstwa W.X.Litewskiego tak zwany Compendium, Kraków 1897, str.9
- ^ Я. С. Глінскі. Гербоўнік беларускай шляхты. — Мн.: Беларусь, 2018. — Т. 5. — С. 407—413. — ISBN 978-985-01-1252-1
- ^ Д. Ч. Матвейчык. Гербоўнік беларускай шляхты. — Мн.: Беларусь, 2016. — Т. 4. — С. 342—345. — ISBN 978-985-01-1175-3
Літаратура
рэдагаваць- Gajl, Tadeusz Herbarz polski od średniowiecza do XX wieku : ponad 4500 herbów szlacheckich 37 tysięcy nazwisk 55 tysięcy rodów. — L&L, 2007. — ISBN 978-83-60597-10-1