Мельнскі мір

(Перанакіравана з «Мельнскі мір 1422 году»)

Ме́льнскі мір 1422 году заключаны паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога, 27 верасьня 1422 году каля возера Мельна, ля сутокаў рэк Вісла і Аса, пасьля няўдалай для Ордэна вайны, выкліканай спробамі дамагчыся ад папы Мартына V і імпэратара Сігізмунда I Люксэмбурскага абвяшчэньня несапраўдным Торунскага міру 1411 году. Паводле Мельнскага міру крыжакі саступалі Польшчы частку Куявіі зь Нешавай і канчаткова адмаўляліся ад прэтэнзіяў на Жмудзь, якая паводле ўмоваў Тарунскага міра мусіла быць перададзенай Ордэну пасьля сьмерці вялікага князя Вітаўта. Такім чынам Мельнскі мір завяршыў апошнюю вайну паміж Ордэнам і ВКЛ і канчаткова ўсталяваў мяжу паміж імі, якая праіснавала да Першай сусьветнай вайны.

Мельнскі мір
Падпісаная 27 верасьня 1422
 ·  месца каля возера Мельна

Літаратура

рэдагаваць