Уладзімер
Уладзіме́р (Валадзімер, Вальдымэр, Валдымір) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Уладзімер лац. Uładzimier | |
Waldmer | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wald + Mero |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Валадзімер, Вальдымэр, Валдымір |
Зьвязаныя імёны | Meruald |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Уладзімер» |
Паходжаньне
рэдагавацьВалдмер, Валдэмар або Волдымар (Waldmer, Valdemar, Woldimar) і Мервалд (Meruald) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[2], а аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Мервін, Маргела, Нетымер; германскія імёны Mervinus, Mergell, Nitimerus) — ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[3].
Папулярнае тлумачэньне імя Ўладзімер (Уладзімір) даецца ў «Слоўніку асабовых уласных імёнаў», выдадзеным у 2011 годзе: ад славянскіх асноваў з значэньнем 'валодаць' і 'мір'[4]. Нямецка-расейскі філёляг Макс Фасмэр зьвязваў першую частку імя з царкоўнаславянскім владь 'улада', тады як другую частку лічыў роднаснай гоцкаму -mērs ('вялікі'), старажытнагрэцкаму ἐγχεσίμωρος ('славуты кап'ём'), старажытнаірляндзкаму mór, már ('вялікі'). Такім парадам, ён тлумачыў імя Ўладзімер як «вялікі ў сваёй уладзе»[5]. Меркаваньне пра паходжаньне другой часткі імя з германскіх моваў падтрымліваюць мовазнаўцы Андрэй Залізьняк[6], Фёдар Усьпенскі(be) і Ганна Літвіна(ru) ды іншыя[7].
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на тое, што германскі тэрмін wald (-old) адпавядае праславянскаму *voldъ — корань для 'валадарыць, панаваць', тым часам германскае mar, mer і стараславянскае меръ, миръ тлумачацца як 'вялікі, дужы, магутны, моцны, слаўны'. Такім парадкам, імя Ўладзімер значыла «Вялікі ўладай», «Слаўны ўладай»[8].
Скандынаўскія і ісьляндзкія пісьмовыя помнікі пасьлядоўна атаясамліваюць рускае імя Ўладзімер (пачынаючы ад Уладзімера Сьвятаславіча) з германскім імём Вальдэмар (лац. Valdimerus)[9].
У Прусіі бытавала імя Вальдымір: Woldemyr (1400 год)[10].
Германскае імя Woldemer бытавала ў XV ст. у Рызе[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: per Woldemarum filium Algherden (7 лістапада 1367 году)[12]; изгнаша oть себя Псковичи князя Литовского Володимера Торопецкого (Пскоўскі першы летапіс)[13]; князь Тимохвеи Володимеровичь (19 чэрвеня 1473 году)[14]; Mikołaj Włodymier (6 студзеня 1700 году)[15]; Jozefata Woldymer (1814 год)[16].
Носьбіты
рэдагаваць- Уладзімер Сьвятаславіч (каля 960/963 — 1015) — князь кіеўскі
- Уладзімер Полацкі (1140-я — 1216) — князь полацкі
- Уладзімер Альгердавіч (~1331 — па 1398) — князь кіеўскі, сын вялікага князя літоўскага Альгерда
- Уладзімер Пічэта (1878—1947) — беларускі і расейскі гісторык
- Уладзімер Дубоўка (1901—1976) — беларускі літаратар
- Уладзімер Караткевіч (1930—1984) — беларускі літаратар
- Уладзімер Высоцкі (1938—1980) — музыка і актор
- Уладзімер Арлоў (нар. 1953) — беларускі гісторык і літаратар
- Уладзімер Зяленскі (нар. 1978) — украінскі палітык і актор
Валдыміры (Wołdymir) — літоўскі шляхецкі род зь мястэчка Даўгелішкаў[17].
На 1909 год існаваў фальварак Вальдэмарава ў Наваградзкім павеце Менскай губэрні[18].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1105, 1509.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 196.
- ^ Владимир // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
- ^ Лекцыя акадэмика РАН і галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытуту славяназнаўства РАН Андрэя Залізьняка «Новгородская Русь по берестяным грамотам. Взгляд из 2012 года)» (гл. 44-ю хвіліну лекцыі, дзе разглядаецца кампанэнт «-мер») Архівавана 13 верасьня 2016 году.
- ^ Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв. Династическая история сквозь призму антропонимики. — М., 2006. С. 60.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 203—204.
- ^ Поппэ А. В. К истории имени Владимир // Труды отдела древнерусской литературы. Т. 61, 2010. С. 278.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 121.
- ^ Siliņa-Piņķe R. Rufnamen in Riga im 15. Jahrhundert: Überlegungen über eine schichtenspezifische Namengebung // Die Stadt und ihre Namen. Bd. 2., 2013. S. 248.
- ^ Договор между Тевтонским орденом в Ливонии и ВКЛ о пограничном режиме на реке Двине (1367), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 177.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 420.
- ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 274.
- ^ Mielegiany, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 208.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 31.
Літаратура
рэдагаваць- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён / навук. рэд. А. Лукашанец. — Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с. — ISBN 978-985-6941-10-1.