Аляксандар Алелькавіч

Аляксандар Алелькавіч (? — 26 чэрвеня 1591) — грамадзкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Аляксандар Алелькавіч
А. Алелькавіч. Невядомы мастак, XVII ст.
А. Алелькавіч. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 26 чэрвеня 1591
Пахаваны
Род Алелькавічы
Бацькі Юры Юр’евіч Алелькавіч
Кацярына Тэнчынская[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік княскага роду Алелькавічаў, сын Юрыя і Кацярыны з Тэньчынскіх. Меў братоў Юрыя і Яна Сямёна, разам зь якімі падарожнічаў па эўрапейскіх унівэрсытэтах[1]. Наведаў Інгальштат, дзе перайшоў у каталіцтва, а таксама Страсбург, Базэль, Італію.

У 1582 пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Востраў у Слуцку, маёнткі на Случчыне, Петрыкаўскую воласьць у Мазырскім павеце, Ваўкалату ў Ашмянскім павеце, Сямёнавічы ў Менскім павеце.

Памёр у Кракаве, пахавалі князя ў Слуцку[2].

Літаратура

рэдагаваць