Сяргей Хаменка

беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Хаменка.

Сяргей Мікалаевіч Хаменка (нар. 21 верасьня 1966, Ясінаватая, Данецкая вобласьць, УССР, СССР) — савецкі вайсковец і дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Экс-намесьнік міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. Генэрал-маёр. Міністр юстыцыі (2021—2024)[2]. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.

Сяргей Хаменка
Дата нараджэньня 21 верасьня 1966(1966-09-21)[1] (58 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак вайсковец, дзяржаўны дзяяч
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені мэдаль „За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку“ мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1987 годзе скончыў Арджанікідзаўскую вышэйшую ваенную камандную Чырванасьцяжную вучэльню імя С.М. Кірава МУС СССР, у 1997 годзе — Вайсковую акадэмію імя Фрунзэ(be).

Праходзіў службу на розных камандных пасадах ва ўнутраных войсках МУС СССР і МУС Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе зьяўляўся першым намесьнікам камандзіра — начальнікам штаба вайсковай часьці 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь у Менску.

У 2009 годзе скончыў факультэт Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

З 2009 году займаў пасаду першага намесьніка начальніка штаба ўнутраных войскаў, затым — першага намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба.

30 чэрвеня 2014 году Хаменку прысвоена вайсковае званьне генэрал-маёра[3].

З 2014 году па 24 сьнежня 2019 году ўзначальваў Дэпартамэнт аховы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь(be).

24 сьнежня 2019 году прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь[4]. 8 кастрычніка 2020 году абраны старшынёю Беларускай асацыяцыі міні-футболу[5].

18 кастрычніка 2021 году прызначаны міністрам юстыцыі Беларусі[2].

У красавіку 2024 году вызвалены ад пасады міністра юстыцыі і прызначаны сябрам Савету Рэспублікі[6].

Узнагароды

рэдагаваць

Міжнародныя санкцыі

рэдагаваць

31 жніўня 2020 году Хаменка быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[9].

2 кастрычніка 2020 году Хаменка быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[10]. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Хаменка як намесьнік міністра ўнутраных справаў адказвае за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзіць МУС пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[10]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[11]. Акрамя таго, Хаменку ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[12], Канада[13] й Швайцарыя[14][15].

  1. ^ а б Лукашэнка назначыў экс-намесніка міністра ўнутраных спраў міністрам юстыцыі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва (рас.) — 1918.
  2. ^ а б Яшчэ адзін сілавік ва ўрадзе. Генэрал-маёр міліцыі будзе кіраваць Міністэрствам юстыцыі Радыё Свабода
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2014 года № 306 «О присвоении С. Н. Хоменко воинского звания»
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2019 года № 481 «О С. Н. Хоменко»
  5. ^ Разное. Хоменко, возглавивший Белорусскую ассоциацию мини-футбола, — замминистра МВД, генерал-майор
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь 11 апреля 2024 г. № 147
  7. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2002 года № 604 Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём «За бездакорную службу» І, ІІ, ІІІ ступені
  8. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2012 года № 571 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені»
  9. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС Радыё Свабода
  10. ^ а б Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl).
  11. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  12. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  13. ^ Backgrounder: Belarus sanctions. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-10-15). Праверана 2021-09-22 г.
  14. ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo(cs) (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
  15. ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.