Ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
Ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь | |
Краіна | |
---|---|
Тып | ганаровая грамата[d] |
Дата заснаваньня | 31 ліпеня 1996 |
Асноўнае палажэньне
рэдагавацьВылучэньне
рэдагавацьПрадстаўленьне да ўзнагароджаньня Ганаровай граматай грамадзян ажыцьцяўляецца арганізацыямі Рэспублікі Беларусь самастойна на падставе пастановы працоўнага калектыву. Прадстаўленьне да ўзнагароджаньня Ганаровай граматай грамадзян можа ажыцьцяўляцца таксама па ініцыятыве Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных арганізацый, і падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласных і Менскага гарадзкога выканаўчых камітэтаў, другіх дзяржаўных органаў, кіруючых органаў грамадзкіх аб’яднаньняў.
Узнагароджаньне
рэдагавацьПастанова аб узнагароджаньні Ганаровай граматай афармляецца пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. Грамадзянам уручаецца Ганаровая грамата і грашовае ўзнагароджаньне ў памеры да 20 базавых велічынь або каштоўны падарунак на гэту суму. Выплаты ажыцьцяўляюцца за кошт сродкаў арганізацыі, у якой працуе грамадзянін, прадстаўлены да ўзнагароджаньня Ганаровай граматай.
Арганізацыям уручаецца толькі Ганаровая грамата.
Грамата і грашовае ўзнагароджаньне або каштоўны падарунак уручаюцца Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь ці па яго даручэньню:
- намесьнікам Прэм'ер-міністру Рэспублікі Беларусь;
- кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня;
- старшынямі абласных і Менскага гарадзкога выканаўчых камітэтаў
- іншымі службовымі асобамі
Гісторыя
рэдагавацьБыла заснаваная Пастановай Кабінэту Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 1996 году №494 «Аб Ганаровай грамаце кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь»[1], у парадак яе наданьня былі ўнесены зьмены Пастановамі ўраду ад 1997 [2] і 2004[3] году. Актуальнае Палажэньне аб Ганаровай грамаце Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь дзейнічае з 2009 году[4].
Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне замежных дзяржаў за дасягненьні ў дзяржаўнай, вытворчай, сацыяльна-культурнай дзейнасьці, умацаваньне абараназдольнасьці Рэспублікі Беларусь.
Сьпіс асоб, узнагароджаных Ганаровай граматай
рэдагаваць- Асноўная катэгорыя: Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 31 июля 1996 г. №494 «О Почетной грамоте Кабинета Министров Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 февраля 1997 г. №80 «О Почетной грамоте Совета Министров Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 января 2004 г. №12 «О Почетной грамоте Совета Министров Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2009 г. №18 «Аб Ганаровай грамаце Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь»