АК-74
5,45-мм аўтамат Калашнікава, АК-74 (індэкс ГРАУ — 6П20) — аўтамат калібру 5,45 мм, распрацаваны ў 1970 годзе савецкім канструктарам Міхаілам Калашнікавым і быў прыняты на ўзбраеньне ўзброеных сілаў СССР у 1974 годзе. Ёсьць далейшым разьвіцьцём АКМ. Распрацоўка АК-74 зьвязаная зь пераходам на новы малаімпульсны набой 5,45×39 мм.
АК-74 | |
---|---|
Тып | аўтамат |
Краіна паходжаньня | СССР |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | 1974 — дагэтуль |
Выкарыстаньне | Краіны-эксплюатанты |
Войны | Аўґанска-савецкая вайна Грамадзянская вайна ў Нікараґуа Узброеныя канфлікты на постсавецкай прасторы Грамадзянская вайна ў Сырыі |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Міхаіл Калашнікаў |
Дата стварэньня | 1974 рок |
Вытворца | Канцэрн «Калашнікаў» |
Кошт адзінкі | каля 1200 руб |
Вытворчасьць | 1974 — дагэтуль |
Адзінак створана | больш за 5 млн |
Мадыфікацыі | гл. Варыянты й мадэрнізацыі |
Характарыстыкі | |
Вага | (без набояў / наладкаваны) АК-74: 3,3 / 3,6 кг АКС-74: 3,2 / 3,5 кг АК-74М: 3,6 / 3,9 кг |
Даўжыня | АК-74: 940 мм) (з разгорнутым / згорнутым прыкладам) АКС-74: 940 / 700 мм АК-74М: 943 / 704 мм |
Даўжыня ствала | 415 мм |
Шырыня | 70 мм |
Вышыня | 195 мм |
Патрон | 5,45×39 мм |
Калібр | 5,45 мм |
Прынцып дзеяньня | адвод парахавых газаў, паваротная засаўка |
Хуткастрэльнасьць | ~600 стр/хв |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
910 м/с |
Прыцэльная далёкасьць |
1000 мм |
Найбольшая далёкасьць |
3150 (палёт кулі) 650 (эфэктыўная)[1] |
Від боясілкаваньня | скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў (можна выкарыстоўваць набойнікі на 45 набояў ад РКК-74) |
Прыцэл | адкрыты, мацаваньне для аптычнага не прадугледжанае (апроч АК-74М, АК-74Н, АКС-74Н) |
Канструкцыя новага аўтамата паўтарала АКМ. Істотнаю навінаю была дзьвюхкамэрная дульная прылада, якае выконвае заданьні дульнага тормаза, кампэнсатара й полымятушыльніка. Масіўны дульны тормаз дазволіў зьнізіць і так ня надта моцную аддачу яшчэ больш, што дазволіла палепшыць дакладнасьць і кучнасьць стральбы, асабліва хуткімі адзінкавымі стрэламі і чэргамі.
У 1974 годзе быў прыняты на ўзбраеньне ўзброеных сілаў СССР. Упершыню быў ужыты ў Аўґанска-савецкай вайне, далей ва ўсіх канфліктах постсавецкае прасторы. У цяперашні час гэты аўтамат выкарыстоўваюць большасьць краінаў Усходняе Эўропы й Азіі.
Гісторыя
рэдагавацьСтаноўчы досьвед выкарыстоўваньня малакалібарнага набоя ЗША прымусіў СССР пачаць працу па распрацоўцы аналяґічнага аўтаматнага набоя. У 1966 годзе галоўная ракетна-артылерыйскае кіраваньне выдала заданьне на распрацоўку новага аўтамата пад калібр 5,60 мм — так абазначаўся калібр малаімпульснага набоя па дне нарэзаў. Пасьля прынятага ў СССР вымярэньня калібру па палях нарэзаў абазначаўся як 5,45 мм. Дадзены набой быў распрацаваны ў ЦНДІдакмаш. Памяншэньне калібру давала памяншэньне масы набоя больш чым у 1,5 разоў. Значна павялічвалася пачатковая хуткасьць кулі, траекторыя палёту стала больш насьцільнаю, адлегласьць прамога стрэлу павялічвалася прыкладна на 100 м, памяншаліся час палёту кулі да мэты і яе знос бакавым ветрам, імпульс аддачы — усё гэта спрыяла паляпшэньню трапнасьці, асабліва пры стральбе чэргамі. То бок гаворка ішла ня проста пра паляпшэньне кучнасьці стральбы, а пра агульнае павышэньне баявой эфэктыўнасьці комплексу «набой-зброя». Канструкцыя падоўжанае кулі дазволіла забясьпечыць спалучэньне ўстойлівасьці на траекторыі з забойным дзеяньнем ня горш, чым у кулі набоя ўзору 1943 г.
У конкурсе на новы аўтамат прынялі ўдзел шэраг канструктараў і канструктарскіх ґрупаў ад Іжэўскага машынабудаўнічага завода, ЦНДІдакмаш, Каўроўскага мэханічнага завода. На «Іжмаш» прапрацоўвалася некалькі варыянтаў малакалібарнага аўтамата. Міхаіл Калашікаў і Аляксей Кракушын стваралі яго на ґрунце знаходзячагася ў вытворчасьці аўтамата АКМ. З 10 прадстаўленых на конкурсныя выпрабаваньні ўзораў да заключных вайсковых выпрабаваньняў дайшлі: каўраўскі аўтамат ЗА-006 Аляксандра Канстантынава з збалянсаванаю аўтаматыкаю й іжэўскі аўтамат А-3 з «клясычнаю» аўтаматыкаю. Жорскія выпрабаваньні выявілі, што ўзор Аляксандра Канстантынава меў перавагу па эфэктыўнасьці стральбы, але па службова-эксплюатацыйных і вытворча-эканамічных характарыстыках перавага была ў А-3. Пастановаю ЦК КПСС і Рады Міністраў СССР № 54-29 ад 18 студзеня 1974 г. і пасьлядоўным загадам Міністра абароны СССР № 49 ад 18 сакавіка 1974 р. на ўзбраеньне быў прыняты новы ўніфікаваны комплекс аўтамата Калашнікава, які ўлучае чатыры базавыя мадэлі аўтамата і столькі ж ручных кулямётаў. Ва ўмовах «гонкі ўзбраеньняў» магчымасьць хутка паставіць новае сямейства зброі на вытворчасьць, спрасьціць яго засваеньне і эксплюатацыю ў войсках гуляла не апошнюю ролю[2]. Нароўні з папярэднім, да аўтаматаў быў прыняты новы багнет-нож з спрошчанаю формаю ўмацаванага клінка й больш зручнаю дзяржальняю[3].
Апісаньне канструкцыі
рэдагавацьНоваўвядзеньні
рэдагавацьІстотнаю навінаю была дзьвюхкамэрная дульная прылада, якая выконвае заданьні дульнага тормаза, кампэнсатара й полымятушыльніка. Масіўны дульны тормаз дазволіў зьнізіць і так не занадта моцную аддачу яшчэ больш, што дазволіла палепшыць дакладнасьць і кучнасьць стральбы, асабліва хуткімі адзінкавымі стрэламі і чэргамі. Аднак ён мае і пэўны брак — накіроўвае ўдарную гукавую хвалю галоўным чынам у бок, і гук стрэлу адчуваецца суседзямі стралка з бакоў даволі хваравіта[2].
Мэханізм аўтаматыкі
рэдагавацьПры стрэле парахавыя ґазы паступаюць у ґазавую камору. Ґазавы поршань пачынае рухацца назад разам з засаўною рамаю. Засаўная рама праходзіць некаторую адлегласьць да падзеньня ціску ў канале рулі, затым зкос на яе ўнутранай паверхні цісьне на выступ засаўкі і паварочвае яго. Пры адмыканьні засаўкі адбываецца папярэдняе зрушэньне якая знаходзіцца ў патроньніку набойніцы. Гэта памяншае счапленьне набойніцы зь сьценкамі патроньніку і прадухіляе яе разрыў пры наступный экстракцыі. Расшчапіўшыся з рульнаю скрынкаю, засаўка падгружаным выкідальнікам здабывае стрэляную набойніцу і рухаецца назад разам з засаўною рамаю, пры гэтым сьціскаецца зваротная спружына й напячваецца цынгель. Стрэляная набойніца, стукнуўшыся аб жорсткі адбівальнік рульнае скрынкі, выкідваецца направа праз акно рульнае скрынкі. Дасягнуўшы крайняй задняй кропкі, засаўная рама з засаўкаю пад дзеяньнем зваротнае спружыны ідуць наперад, засаўка падхоплівае чарговы набой з набойніка і дасылае яго ў патроньнік. Параўнальна масіўная засаўная рама пры лёгкай засаўцы, становішча рухомых дэталяў у рульнай скрынцы і вынас асноўнае масы рамы за межы рульнае скрынкі забясьпечваюць працу сыстэмы нават пры моцнай запыленасьці[2].
Ударна-спускавы мэханізм
рэдагавацьУдарна-спускавы мэханізм цынгелевага тыпу з цынгелем, які верціцца на восі й П-вобразнаю вітою баявою спружынаю. Спускавы мэханізм дапускае вядзеньне аўтаматычнага й адзінкавага агню. Адзіная дэталь выканае функцыі перамыкача відаў агню і сьцяжковага неаўтаматычнага засьцерагальніка. Пры ўлучаным засьцерагальніку ён блякуе спускавы гачок, шаптала адзінкавага й аўтаматычнага агню і перашкаджае руху назад засаўное рамы, часткова перакрываючы падоўжны паз між рульнаю скрынкаю і яе вечкаю, пры гэтым ён таксама ахоўвае рульную скрынку ад трапленьня ўсярэдзіну бруду. Усе дэталі аўтаматыкі й ударна-спусковы мэханізм сабраныя ў рульнай скрынцы[2].
Праца пры аўтаматычнай стральбе
рэдагавацьПры пастаноўцы перамыкача на аўтаматычны агонь сэктар перамыкача вызваляе прамакутны выступ спускавога гачка і застаецца ў выразе шаптала адзінкавага агню. Спускавы гачок атрымлівае магчымасьць паварочвацца вакол сваёй восі; шаптала адзінкавага агню ад павароту разам з спускавым гачком утрымліваецца сэктарам перамыкача. Пры націску на хвост спускавога гачка яго фіґурны выступ выходзіць з зачапленьня з баявым напяцьцём цынгеля. Цынгель пад дзеяньнем баявое спружыны паварочваецца па сваёй восі й энэрґічна наносіць удар па ўдарніке. Ударнік байком разьбівае капсуль набоя. Адбываецца стрэл[4].
Праца пры адзінкавай стральбе
рэдагавацьПры пастаноўцы перамыкача ў становішча на адзінкавы агонь сэктар перамыкача вызваляе прамакутны выступ спускавога гачка, цалкам выходзіць з выраза шаптала адзінкавага агню й пры стральбе ў працы ўдарна-спускавога мэханізму ўдзел не прымае. Пры націску на хвост спускавога гачка яго фіґурны выступ выходзіць з зачапленьня з баявым напяцьцём цынгеля. Цыгель пад дзеяньнем баявое спружыны паварочваецца на сваёй восі і энэрґічна наносіць удар па ўдарніке. Адбываецца стрэл. Пасьля першага стрэлу часткі й мэханізмы зробяць тую ж працу, што і пры аўтаматычнай стральбе, але наступнага стрэлу не адбудзецца, бо разам з спускавым гачком павярнулася наперад шаптала адзінкавага агню і яго зачэп ўстаў на шляху руху баявога напяцьця цынгеля[4].
Набойнік
рэдагавацьКанструкцыя набойніка
рэдагавацьНа пярэдняй сьценцы набойніка ёсьць зачэп, а на задняй — апорны выступ, з дапамогаю якіх набойнік мацуецца да рульнае скрынкі. На задняй сьценцы корпуса ўнізе ёсьць кантрольная адтуліна для вызначэньня поўнага рыштунку набойніка набоямі. Сьценкі корпуса для трываласьці зробленыя рабрыстымі. Зьнізу корпус зачыняецца вечкаю. У вечцы ёсьць адтуліна для выступу стопарнае ліштвы. Усярэдзіне корпуса зьмяшчаюцца падавач і спружына з стопарнаю ліштвою. Падавач утрымліваецца на верхнім канцы спружыны пры дапамозе ўнутранага загіну на правай сьценкі падавача; падавач мае выступ, які забясьпечвае шахматнае разьмяшчэньне набояў у набойніке. Стопарная ліштва замацаваная неад’емна на ніжнім канцы спружыны і сваім выступам ўтрымлівае вечка набойніка ад перамяшчэньня[4].
Сілкаваньне набойніка
рэдагавацьСілкаваньне зброі ажыцьцяўляецца з скрынчатага, сэктарнага набойніка з плястмасавым корпусам і шахматным разьмяшчэньнем на 30 набояў. Набойнікі першапачаткова вырабляліся з памяранцава-карычневага плястыка, пазьней сталі вырабляць з чорнага плястыка. Ёсьць адмысловае прыстасаваньне для набоя набойнікаў з ладункі, якая ўмяшчае да 15 набояў[3].
Разборка й зборка[4]
рэдагавацьПарадак няпоўнае разборкі
рэдагаваць- Адлучыць набойнік.
- Праверыць, ці няма набоя ў патроньніку, для чаго адпусьціць засьцерагальнік уніз, паставіўшы яго ў становішча «АВ» (аўтаматычны) ці «ОД» (адзінкавы агонь), адвесьці за дзяржальню засаўную раму назад, агледзіць патроньнік, адпусьціць дзяржальню засаўное рамы і спусьціць цынгель з баявога напяцьця.
- Выняць пянал з прыладамі з гнязда прыклада.
- Адлучыць шомпал.
- Адучыць дульны тормаз-кампэнсатар.
- Адлучыць вечку рульнае скрынкі.
- Адлучыць зваротны мэханізм.
- Адлучыць засаўную раму з засаўкаю ад рульнае скрынкі.
- Адлучыць засаўку ад засаўное рамы.
- Адлучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю.
Парадак зброкі пасьля непоўнае разборкі
рэдагаваць- Далучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю да рулі.
- Далучыць засаўку да засаўное рамы.
- Далучыць засаўную раму з засаўкаю да рульнае скрынкі.
- Далучыць зваротны мэханізм.
- Далучыць вечку рульнае скрынкі.
- Спусьціць цынгель з баявога напяцьця й паставіць на засьцерагальнік: націснуць на спускавы гачок і паднятць перамыкач уверх да адмовы.
- Далучыць дульны тормаз-кампэнсатар.
- Далучыць шомпал.
- Укласьці пянал у гняздо прыклада.
- Далучыць набойнік да аўтамата.
Адлегласьці стральбы
рэдагавацьКучнасьць аўтаматычнага агню палепшылася ў параўнаньні з АКМ амаль у 2 разы (па лінейных памерах). Кучнасьць адзінкавага агню — прыблізна на 50 %[5].
Адлегласьці стральбы складае:
- Па адзінкавых наземных і паветраных цэлях — 500 мэтраў;
- Па наземных ґрупавых цэлях — 1000 мэтраў.
Адлегласьці прамога стрэлу:
- Па грудной постаці — 440 мэтраў;
- Па роставай постаці — 625 мэтраў.
Патрабаваньні нармалёвага бою для АК-74:
- усе чатыры прабоіны зьмяшчаюцца ў круг дыямэтрам 15 см на адлегласьці 100 м.
- сярэдняя кропка трапленьня адхіляецца ад кантрольнае кропкі ня больш чым на 5 см у любым кірунку.
Праверка бою ажыцьцяўляецца стральбою адзінкавымі па праверачнай мішэні альбо чорным прамакутніке вышынёю 35 см і шырынёю 25 см, умацаванага на белай тарчы вышынёю 1 м і шырынёю 0,5 м. Адлегласьць стральбы — 100 м, становішча — лежачы з упору, без багнет-нажа, набоі — з звычайнаю куляй, прыцэл — 3.
Паказчыкі сумарнага расьсейваньня куляў з сталёвым сардэчнікам пры стральбе кароткімі чэргамі з прыведзенага да нармалёвага бою АК-74: | |||
---|---|---|---|
Адлегласьць стральбы, м | Сумарныя верагодныя адхіленьні па вышыні, см | Сумарныя верагодныя адхіленьні па баках, см | Энэрґія кулі, Дж |
100 | 6 | 8 | 1089 |
200 | 12 | 16 | 853 |
300 | 18 | 24 | 657 |
400 | 24 | 32 | 500 |
500 | 30 | 40 | 373 |
600 | 36 | 48 | 255 |
700 | 42 | 56 | 196 |
800 | 48 | 64 | 157 |
900 | 55 | 73 | 137 |
1000 | 62 | 82 | 118 |
Дзе верагоднае адхіленьне — палова шырыні цэнтральнае паласы расьсейваньня, якая ўмяшчае 50% усіх трапленьняў[6]. Сумарнае адхіленьне ўлічвае ў сябе адхіленьні куляў і сярэдніх кропак трапленьня.
Цалкам, можна адзначыць значнае паляпшэньне кучнасьці стральбы адносна АКМ і тым больш АК. У якасьці прыкладу разгледзім сумарная верагоднае адхіленьне на далёкасьці 800 м (па вышыні і па шырыні адпаведна):
Варыянты
рэдагавацьСавецкія й расейскія варыянты
рэдагавацьЗ самага пачатку аўтамат вырабляўся ў чатырох варыянтах:
- АК-74 — аснаўны варыянт.
- АКС-74 (Азначнік ГРАК — 6П21) — варыянт АК-74 з рамачным мэталічным прыкладам, што згортваецца на левы бок. Створаны для выкарыстоўваньня ў паветрана-дэсантных вайсках.
- АК-74Н — «начны» варыянт АК-74 з бакавою ліштваю для мацаваньня начных прыцэлаў (напрыклад, 1П78).
- АКС-74Н — «начны» варыянт АКС-74 з бакавою ліштвою для мацаваньня начных прыцэлаў (напрыклад, 1П78).
- АК-74М (Азначнік ГРАК — 6П34) — АК-74 мадэрнізаваны. Мае палімэрны прыклад, што згортваецца на левы бок і ўнівэрсальнае мацаваньне «ластаўчыная сустава» на левам баку рульнай скрынкі для мацаваньня прыцэлаў, як аптычных, гэтак і начных. Такім чынам АК-74М замяніў адразу чатыры мадэлі: АК-74, АКС-74, АК-74Н і АКС-74Н.
Цаўё і рульная накладка ґазавае трубкі выкананыя з ударатрывалага шкланапоўненага рэактапляста АГ-4В. Мэталічныя дэталі таксама абароненыя ад карозіі адмысловым пакрыцьцём. Зьмены закранулі і дульны тормаз, які атрымаў адкрытыя камэры, што дазваляе ажыцьцяўляць яго чыстку не здымаючы.
Для памяншэньня верагоднасьці мэханічнага пашкоджаньня вечка рульнае скрынкі, яе мацаваньне было ўзмоцненае. У канструкцыі накіравальнага стрыжня зваротнае спружыны зьявіўся фіксатар, што дазваляе страляць з падрульнага ґранатамёта ҐП-25 ці ҐП-30 без выкарыстаньня дадатковага мацаваньня вечка рульнае скрынкі, неабходнага ў такіх выпадках для АК-74.
З новымі аўтаматамі магчыма выкарыстаньне рэфлектарных прыцэлаў ПК-А і ПК-01, а таксама КОБРА і 1П78. У 1991 годзе АК-74М быў прыняты на ўбраеньне і пачата яго сэрыйная вытворчасьць на Іжэўскім машынабудаўнічым заводзе.
- АК-74М3 — выставачны асобнік, створаны для паказу на МАКС-2011 як частка баявога рыштунка «Ратнік». Уяўляў сабой некалькі дапрацаваны варыянт АК-74. Аднак з назваю новага ўзору паўстала замешка: па традыцыі мадэрнізаваныя аўтаматы кадуюцца літараю «М» (напрыклад, АК-АКМ), але аўтамат АК-74М ужо існаваў. Тады, ня мудруючы, зброі далалі «МЗ». Афіцыйнае расшыфроўкі гэтай абрэвіятуры няма.[10] Зьмены ўключаюць у сябе мацаваньне вечкі рульнае скрынкі на шарнір, ліштва Пікаціні на цаўё і вечкі рульнае скрынкі, на якія могуць ўсталёўвацца лязэрны мэтапаказальнік, рэфлектарны прыцэл, начная насадка для прыцэла. Выкарыстоўваецца падрульны ґранатамёт ҐП-34. Меркавалася, што дадзеныя з аўтамата на манакуляр шалома будуць перадавацца альбо па канале Bluetooth, альбо па правадах.
Замежныя варыянты
рэдагаваць- Arsenal AR-M — баўгарская сэрыя.
- Kbs wz.96 Beryl — польскі варыянт, створаны на ґрунце Тантала пад набой 5,56×45 мм.
- Kbk wz. 88 Tantal — польскі варыянт.
- ČZ 2000 — чэхаславацкі варыянт, які ня быў прыняты на ўзбраеньне.
- К-3 — армянскі булпап-аўтамат на ґрунце АК-74.
- MPi AK-74N — варыянт вытворчасьці НДР. Выпускаліся варыянты MPi-AKS-74N — з згортвуюшчымся прыкладам, MPi-AKS-74NK — з згортвуюшчымся прыкладам і скарочанаю руляю даўжынёю 317 мм[11].
- NGM-81 — вугорскі варыянт.
- PA md. 1986 — румынскі варыянт. Экспартнае абазначэньне AIMS-74.
- Хазры — аўтамат распрацаваны для Азэрбайджану Іжэўскім заводам на ґрунце АК-74М. Выпускаецца з 2011 року па расейскай ліцэнзіі.
- Дзік — украінскі булпап-аўтамат на базе АК-74, распрацоўка спыненая.
Адзнака аўтамата
рэдагавацьЗброя | Боепрыпас | Вага набоя | Вага набітага набойніка | Максымальная колькасьць боепрыпасаў на 10 кґ |
---|---|---|---|---|
АК (1949) | 7,62×39 мм | 16,3 г | 30 наб. набойнік — 0,82 кґ | 12 набойнікаў — 9,2 кґ на 360 набояў[12] |
M14 (1959) | 7,62×51 мм | 25,4 г | 20 наб. набойнік — 0,75 кґ | 13 набойнікаў — 9,7 кґ на 280 набояў[12] |
АКМ (1959) | 7,62×39 мм | 16,3 г | 30 наб. набойнік — 0,66 кґ[13] | 15 набойнікаў — 9,9 кґ на 450 набояў |
M16 (1962) | .223 Remington | 11,8 г | 20 наб. набойнік — 0,32 кґ | 31 набойнікаў — 9,93 кґ на 620 набояў[12] |
АК-74 (1974) | 5,45×39 мм | 10,2 г | 30 наб. набойнік — 0,53 кґ | 18 набойнікаў — 9,54 кґ на 540 набояў |
АК-74М (1992) | 5,45×39 мм | 10,2 г | 30 наб. набойнік — 0,50 кґ | 19 набойнікаў — 9,57 кґ на 570 набояў |
M4 (1994) | .223 Remington | 11,8 г | 30 наб. набойнік — 0,48 кґ[14] | 20 набойнікаў — 9,6 кґ на 600 набояў |
Параўнаньне АК-74М з сучаснымі аўтаматамі краінаў сьвету
рэдагаваць АК-74М[15] |
Colt M4A1[16] |
FN SCAR L-STD[17] |
HK416 14,5"[18] |
HK G36[19] |
Steyr AUG A3[20] |
Beretta ARX-160[21] |
SIG SG 550[22] | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Зьнешні выгляд | ||||||||
Рок прыняцьця на ўзбраеньне | 1991 | 1994 | 2007 | 2005 | 1997 | 2005 | 2009 | 1990 |
Вага (без набойніка), кґ | 3,40 | 2,95 | 3,65 | 3,56 | 3,77 | 3,9 | 3 | 4.1 |
Даўжыня аўтамата з разгорнутым прыкладам, мм | 940 | 838 | 890 | 950 | 999 | 745 | 950 | 998 |
Даўжыня рулі, мм | 415 | 368 | 351 | 420 | 480 | 455 | 406 | 528 |
Ужываны набой | 5,45×39 мм | 5,56×45 мм | 5,56×45 мм | 5,56×45 мм | 5,56×45 мм | 5,56×45 мм | 5,56×45 мм | 5,56×45 мм |
Рэжым стральбы | адзінкавы, аўтаматычны |
адзінкавы, аўтаматычны |
адзінкавы, аўтаматычны |
адзінкавы, аўтаматычны |
адзінкавы, аўтаматычны |
адзінкавы, аўтаматычны |
адзінкавы, аўтаматычны |
адзінкавы, адсечка па 3 стрэлы, аўтаматычны |
Тэмп стральбы, стрэлаў/хв | 650 | 700—950 | 550—650 | 850 | 750 | 680—750 | 700 | 700 |
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с | 900 | 950 | 800 | 917 | 920 | 992 | н/д | 980 |
Эфэктыўная адлегласьць стральбы, м | 650 | 500 | 600 | 500 | 500 | 500 | 600 | 650 |
Ёмістасьць набойніка, набояў | 30 (45/60) | 30 (20/100) | 30 (20/100) | 30 (20/100) | 30 (100) | 30 (42) | 30 (100) | 20 (5/10/30) |
Стандартны прыцэл | адкрыты | дыяптрычны | дыяптрычны | дыяптрычны | аптычны 3,5Х каліматарны |
аптычны 1,5Х | адкрыты | дыяптрычны |
Мацаваньне для прыцэлаў | ластаўчыная сустава | планка Пікатыні | плянка Пікатыні | плянка Пікатыні | плянка Пікатыні | плянка Пікатыні | плянка Пікатыні | плянка Пікатыні |
Падрульны ґранатамёт | ГП-25 ГП-30 ГП-34[23] |
M203 | FN40GL | AG-C/EGLM | HK AG36 | M203 | GLX 160 | GL 5040 |
Годнасьці
рэдагавацьВысокая надзейнасьць працы ў цяжкіх умовах. Прастата і таннасьць у вытворчасьці. У варыянтах АК-74М/АК-74М3 — падтрымка ўсталяваньня сучасных прыцэльных і тактычных прыстасаваньняў, што, па сутнасьці, ёсьць спосабам мадэрнізацыі аўтамата, і падтрымка двухрадковых скрынчатых набойнікаў, аналяґічных Steyr AUG, вырабленых з ударатрывалага плястыка, з бакавымі ўстаўкамі з празрыстага палімэра для візуальнага кантролю колькасьці боепрыпасаў ў набойніку.
Бо адною з прычынаў стварэньня АК-74 была зьмена калібру выкарыстоўванага аўтаматам набоя з 7,62×39 мм на 5,45×39 мм, зброя мае меншую аддачу і, адпаведна, большую дакладнасьць стральбы, больш насьцільную траекторыю палёту кулі.
Бракі
рэдагавацьУ параўнаньні з М16А2 АК-74 мае больш нізкую дакладнасьць стральбы адзінкавым агнём (у 1,28 разы з прычыны лепшае ў 1,44 разы кучнасьці бою набояў SS109), аднак у 1,34—1,43 пераўзыходзіць пры стральбе чэргамі[24], але ў М16А2 лепш эрґаноміка і значна павысілася надзейнасьць. У параўнаньні з амэрыканскім карабінам М4A1, АК-74 мае больш нізкую дакладнасьць стральбы адзінкавым агнём, але больш высокую пры стральбе чэргамі.[25]
У параўнаньні з аўтаматамі з збалянсаванаю аўтаматыкаю АЕК-971, АК-107/АК-108, АК-74 мае ў 1,5—2 разы больш нізкую кучнасьць стральбы чэргамі з-за няўстойлівых станаў.
З тактычнага пункту гледжантня, у АК-74 адсутнічае змога хуткае зьмены рулі, як у М16 FN SCAR; а таксама рэжым стральбы чэргамі фіксаванае даўжыні, які пазьней быў дададзены ў аўтаматы «сотае сэрыі» АК101-2, АК102-2, АК103-2, АК104-2, АК105-2.
У адрозьненьне ад заходніх аўтаматаў з рульнаю скрынкаю, што праламляецца ў АК-74 здымная вечка рульнае скрынкі (рэсывэра) не дае магі разьмясьціць плянкі Пікатыні, таму даводзіцца карыстацца кранштэйнамі тыпу «Ластаўчыная сустава», што парушаюць цэнтроўку зброі і павялічваюць вагу.
У АК-74 няма магчымасьці зьмены рэжымаў агню адною рукою, як у M4. Адсутнічае змога выкарыстаньня зьмены напрамку выкіду набойніцы, як у TAR-21 і зьмены разьмяшчэньня рычага перанабіваньня, як у Beretta ARX-160.
Зьмена АК-74
рэдагавацьУ сувязі з аб’ектыўным састарэньнем аўтамата ды ўзрослымі патрабаваньнямі вайскоўцаў у пляне кучнасьці агню, паўстаў запыт на новы аўтамат на зьмену АК-74.[26][27] Заразом асноўная барацьба разгарнулася між каўроўскім А-545 й іжэўскім АК-12.[28][29][30][31][32][33][34]
У выніку 21 лютага 2015 Мінабароны абрала аўтамат Калашнікава АК-12 у якасьці асноўнага аўтамата для рыштунку вайскоўцаў «Ратнік». Такі выбар быў абумоўлены больш нізкім коштам вытворчасьці і меншаю вагою аўтамата ў параўнаньні з А-545.[35].
Для мадэрнізацыі ўжо існуючых аўтаматаў АК-74М і АК сотае сэрыі распрацаваны камплект «Обвес»[36][37], які дазваляе ўсталяваць плянку Пікатыні, новы полымятушыльнік й прыклад.
Краіны-эксплюатанты
рэдагаваць- Азэрбайджан: у 2010 годзе Расея й Азэрбайджан заключылі кантракт на арґанізацыю ліцэнзійнай вытворчасьці мадэрнізаваных аўтаматаў Хазры ў Азэрбайджане.[38]
- Аўганістан[39]
- Армэнія[39]
- Баўгарыя[39]
- Беларусь: ёсьць найбольш распаўсюджаным аўтаматам ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусі[39]
- Вугоршчына: клён АК-74 пад пазначэньнем NGM-81.[40]
- Грузія[39]
- Грэцыя: АК-74М[41]
- Ірак : варыянт Kbk wz. 88 Tantal.[42]
- Казахстан[39]
- Кіпр: АК-74М выкарыстоўваецца Ўзброенымі сіламі Кіпру.[43]
- КНДР : клён АК-74 пад пазначэньнямі Тып 98.[44]
- Куба[45]
- Кыргыстан [39]
- Малдова[39]
- Манголія [39]
- Нямеччына: пасьля аб’яднаньня Нямеччыны былі прынятыя на ўзбраеньне Бундэсвэру клёны АК-74, АКС-74 і АКС-74У — MPi-AK-74N, MPi-AKS-74N і MPi-AKS-74NK ў якасьці зброі абмежаванага стандарту.[46]
- Польшча: варыянты Kbk wz. 88 Tantal й Kbs wz.96 Beryl.[47][48]
- Расея: некалькі мільёнаў, плянуецца паступова ўтылізаваць выпрацаваны рэсурс зброі.[49]
- Румынія: варыянт PA md. 1986.[50]
- Сырыя [51]
- Таджыкістан [39]
- Туркмэністан [39]
- Узбэкістан [39]
- Украіна [39]
- Філіпіны
- Эстонія [39]
- Ярданія [39]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Персональный сайт — АВТОМАТ КАЛАШНИКОВА АК74м
- ^ а б в г [1] Апісаньне АК-74 на сайце gunrf.ru
- ^ а б Апісаньне АК-74 на сайце weaponland.ru
- ^ а б в г Дапаможнік па АК-74
- ^ Таблицы стрельбы по наземным целям из стрелкового оружия калибров 5,45 и 7,62 мм. Военное выдавецтва, Москва, 1977 год.
- ^ Асновы пальное падрыхтоўкі
- ^ Настаўленьне па стралковай справе 7,62-мм аўтамат Калашнікава (АК) (1958)
- ^ Настаўленьне па стралковай справе. 7,62-мм саманабойны карабін Сіманава. 1962 рок
- ^ Настаўленьне па стралковай справе. 7,62-мм мадэрнізаваны аўтамат Калашнікава (АКМ і АКМС). 1983 рок, стар. 154
- ^ Телеканал "Звезда" (10 марта 2017, 09:34) В ожидании АК-12: чем воюет российский спецназ
- ^ Ausrüstung der Spezialaufklärer der NVA - Datenblatt
- ^ а б в Dockery, Kevin Future Weapons. — New York, NY, USA: . — ISBN 978-0-425-21215-8
- ^ Настаўленьне па стралковай справе. 7,62-мм мадэрнізаваны аўтамат Калашнікава (АКМ ды АКМС). — 3-е выд. — М.: Воениздат, 1983. — 160 с., ил.
- ^ TM 9-1005-319-23&P
- ^ 5,45 мм автоматы Калашникова АК74М, АК105 Архіўная копія ад 2011-11-30 г.
- ^ Colt M4A1 carbine
- ^ SCAR®-L STD Архіўная копія ад 2012-08-18 г.
- ^ HK416 — 16.5" — CAL. 5.56 MM X 45 NATO
- ^ G36 — CAL. 5.56 MM X 45 NATO
- ^ STEYR AUG A3 Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць Архіўная копія ад 2014-07-10 г.
- ^ Beretta ARX-160
- ^ SG 550 Standard Rifle
- ^ 40 мм подствольный противопехотный гранатомет ГП-34 Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць Архіўная копія ад 2011-12-06 г.
- ^ В.Н. Дворянинов Боевые патроны стрелкового оружия, том 4. — 1. — 33 с.
- ^ АК-74 супраць M4
- ^ Минпромэнерго Удмуртии о проигрыше АК-12: «В отрасли — острая конкуренция и лоббирование интересов» // IZH.KP.RU Комсомольская правда в Ижевске
- ^ Автомат АК-12 требует доработки/Вести FM
- ^ Новый автомат АК-12 Минобороны может принять на вооружение после экспертизы — ОРУЖИЕ РОССИИ, Информационное агентство Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць Архіўная копія ад 2013-10-29 г.
- ^ Минобороны может принять АК-12 концерна «Калашников» на вооружение только после экспертизы // KP.RU
- ^ Ростех :: Новости :: Испытания АК-12 завершатся весной
- ^ Ижевский автомат АК-12 примут на вооружение после испытаний // KP.RU
- ^ ВЗГЛЯД / Испытания для «Ратника» прошли и новый автомат Калашникова, и его конкурент
- ^ Завершение испытаний стрелково-гранатометного вооружения для российской армии
- ^ Дмитрий Семизоров, гендиректор ЦНИИТОЧМАШ. 09 февраля 2015
- ^ Минобороны выбрало автомат для «Ратника» — это новый «калашников» Ак-12
- ^ Комплект модернизации Автоматов Калашникова можно будет установить за 15 минут
- ^ Новейшие снайперские винтовки представили на форуме «Армия-2016» Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць Архіўная копія ад 2016-11-13 г.
- ^ Компания «Расабаронэкспарт» прапанавала Азэрбайджану арґанізаваць ліцэнзійную вытворчасьць бронемашыныў «Тыгр»
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о Jones, Richard D. Jane’s Infantry Weapons 2009/2010. Jane’s Information Group; 35 edition (January 27, 2009). ISBN 978-0-7106-2869-5.
- ^ Автомат (штурмовая винтовка) NGM-81(недаступная спасылка)
- ^ Greek Military Photos — Greek Army
- ^ Uzbrojenie Wojska Polskiego w XXI wieku
- ^ http://www.efenpress.gr/2010/02/ak-74.html
- ^ North Korea country handbook
- ^ Los jóvenes en la vanguardia defensiva // «Juventud Rebelde» от 17 ноября 2016
- ^ апісаньне MPi-AK(недаступная спасылка) на сайце weaponland.ru
- ^ апісаньне Kbk wz. 88 Tantal(недаступная спасылка) на сайце weaponland.ru
- ^ апісаньне KbkS wz 96 Beryl(недаступная спасылка) на сайце weaponland.ru
- ^ ЦАМТО / Навіны / Мінабароны Расеі да 2015 року ўтылізуюць 4 млн ад. пальное зброі — «Известия»(недаступная спасылка)
- ^ апісаньне PA md. 86(недаступная спасылка) на weaponland.ru
- ^ AK-74M, Т-72Б і «Сонцапёк»: якае расейская зьроя заўважаная ў Сырыі
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАК-74 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў