5,56×45 мм
5,56×45 мм (.223 Remington (у дачыненьні да M193)) — малаімпульсны прамежкавы патрон, прыняты на ўзбраеньне краінамі NATO.
5,56×45 мм | |
---|---|
Асноўныя тыпы боепрыпасу 5,56×45 мм | |
Тып патрона: | Прамежкавы патрон |
Тып зброі, дзе выкарыстоўваецца Патрон: | Аўтаматы, кулямёты |
Гісторыя: | |
Выкарыстаньне: | NATO |
Вытворца: | Remington Arms |
Характарыстыкі: | |
Даўжыня патрона, мм: | 57,4 |
Сапраўдны калібр кулі, мм: | 5,7 |
Маса кулі, г: | 4 |
Дыямэтар шыі набойніцы, мм: | 6,43 |
Дыямэтар пляча набойніцы, мм: | 9 |
Дыямэтар дульца набойніцы, мм: | 9,58 |
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: | 940 |
Энэргія кулі, Дж: | ~1767 |
Выява на Вікісховішчы: | Category:5.56x45 mm NATO |
Папярэднім стандартным патронам NATO быў 7,62×51 мм, створаны на аснове вінтовачнага патрона .300 Savage і замяніўшы амэрыканскі .30-06 Springfield. Патрон калібра 7,62 крытыкаваўся як занадта магутны для сучасных аўтаматычных вінтовак і залішне цяжкі, з-за чаго насімы боезапас быў недастатковым для вядзеньня бою ў зьменлівых умовах вядзеньня вайны.
Краінамі NATO была прынята дамова па распрацоўцы адзінага калібра для стралковай зброі. У канцы 1950-х гадоў рознымі зброевымі фірмамі ЗША распрацоўваліся аўтаматычныя вінтоўкі малога калібра і высокай хуткастрэльнасьці, выкарыстоўвалыя патроны .222 Remington. Калі стала вядома, што парахавога зарада, выкарыстоўванага ў гэтым боепрыпасе, нядосыць, каб адказваць патрабаванням войска ЗША па прабіўной здольнасці і пачатковай хуткасьці, ArmaLite склала дамову з Remington Arms па стварэньні падобнага калібра, які стаў .222 Remington Special. Адначасова Springfield Armory стварыла боепрыпас, вядомы як .224 Springfield. Ён не адказваў патрабаваньням войска ЗША, таму пасьля выпускаўся як патрон для спартовай стральбы пад назвай .222 Remington Magnum. Каб .222 Remington Special не блыталі з іншымі калібрамі .222, яго пераназвалі ў .223 Remington, які стаў выкарыстоўвацца як стандартны 5,56×45 мм у ваеннай вінтоўцы AR-15, правобразе M16.
У 1970-х гадах краінамі НАТО было падпісана дамова на выбар другога, больш малога калібра, які заменіць 7,62 мм НАТО. З прадстаўленых калібраў быў абраны 5,56 мм, але не амэрыканскага ўзору (M193 Ball), а бэльгійскі ўзор кампаніі Fabrique Nationale SS109. У SS109 была цяжэйшая куля і ніжэйшая пачатковая хуткасць, што дазволіла ёй адказваць патрабаваньню прабіваць сталёвую каску на адлегласьці 600 мэтраў.
Тыпы патрона
рэдагавацьSS109/M855
рэдагавацьУ 1970 годзе НАТА прыняла рашэньне стандартаваць вінтовачныя і прамежкавыя патроны. Выпрабаваньні праводзіліся з 1977 па 1980 год. Былі разгледжаны найбольш распаўсюджанныя ці найбольш перспектыўныя варыянты:
- 5,56 мм XM177 (ЗША),
- 5,56 мм SS109 (Бэльгія),
- 4,85x49 мм (Брытанія),
- 4,7x33 мм (нямецкі бязгільзавы патрон).
Выбраць найбольш перспектовы варыянт было досыць цяжка, так як многія з іх былі прататыпы, але было ўстаноўлена што Бэльгійскі SS109, мае меншый кошт. Ён і быў стандартызаваны 28 Кастрычніка 1980 г.
SS109 быў распрацаваны ў 1970-х гадах для вінтоўкі FN FNC і кулямёта FN Minimi. SS109 створаны, каб прабіваць на дыстанцыі 600 мэтраў ліст сталі таўшсынёй 3,5 мм.
Асноўным канструктыўным адолзьненем SS109 ад амэрыканскага аналяга стаў іншы крок нарэзаў разьбы у канале ствала.
У ЗША SS109 атрымаў вайсковы індэкс M855 і ўпершыню быў выкарыстаны ў штурмавой вінтоўцы M16A2.
Параўнаньне боепрыпасаў
рэдагавацьПатрон | Маса кулі, г | Пачатковая хуткасьць кулі, м/с | Энэргія кулі, Дж |
---|---|---|---|
5,56×45 мм | 3,95—5,18 | 772—945 | 1700—1830 |
7,62×39 мм | 6,61-12,50 | 710 | 1991 |
7,62×51 мм | 9,33 | 838 | 3325 |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць5,56×45 мм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў