ГП-30
ҐП-30 «Абутак» (Азначнік ГРАК — 6Г21) — 40-мм падрульны гранатамёт, Прыняты на ўзбраеньне СССР у 1989 годзе. Яго экспартны варыянт — «Ґранат».
ГП-30 | |
---|---|
ГП-30М | |
Тып | Падрульны гранатамёт |
Краіна паходжаньня | СССР |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | 1989 — дагэтуль |
Выкарыстаньне | СССР Расея |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Канструктарскае бюро прыборабудаваньня |
Дата стварэньня | 1989 год |
Вытворца | Канструктарскае бюро прыборабудавання |
Вытворчасьць | 1989 — дагэтуль |
Характарыстыкі | |
Вага | 1,3 кг (без ґранаты) 1,6 кг (з ґранатаю) |
Даўжыня | 280 мм |
Даўжыня ствала | 120 мм |
Шырыня | 70 мм |
Вышыня | 195 мм |
Патрон | САГ-25, САГ-25П, «Цьвік») |
Калібр | 40 мм |
Хуткастрэльнасьць | 5-6 стр/хв. (баявая) |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
76 м/с |
Прыцэльная далёкасьць |
400 м |
Від боясілкаваньня | аднанабойны |
Прыцэл | адкрыты |
Прызначаны для паразы аскепкавымі безнабойніцавымі боепрыпасамі САГ-25, САГ-25П і іншымі тыпамі стрэла САГ-25 адкрыта разьмешчанай і знаходзячыйся ў хованках жывое сілы насьцільным і навесным агнём. Мае ў два-тры разы большую пракычную хуткастрэльнасьць у параўнаньні з замежным аналяґам — М203 (ЗША) за кошт дульнага набіваньня. Запальны мэханізм саманапяцнага тыпу. Прыцэл мэханічны адкрытага тыпу, які ўлічвае дэрывацыю ґранаты. У адрозьненьне ад ГП-25 прыцэл разьмешчаны справа і не патрабуе пераключэньня на адлегласьці. У адрозьненьне ад ГП-25 ґранатамёт ҐП-30 «Абутак» менш працаёмкі ў вытворчасьці, агульная маса ґранатамёта паменшаная на 260 ґрамаў, зьмененая канструкцыя прыцэла.
У штатным выкананьні ґранатамёт ўжываецца пры ўсталёўцы яго на АК-74 (АКС-74), АК-74М, АКМ (АКМС), АК-101, АК-103, АК-107, АК-108, АН-94, АЕК-971 і АК-12. Магчымая дапрацоўка і ўстаноўка ґранатамёта на іншыя мадэлі аўтаматычных вінтовак і аўтаматаў.
Ёсьць наступныя мадыфікацыі:
- ҐП-30 выпуску 1989-2000 годоў.
- ҐП-30 выпуску 2000 году (адрозьніваецца ад ҐП-30 выпуску 1989 году).
- ҐП-30М выпуску 2005 году (мадыфікацыя падобная на ҐП-30 узроў 2000 году).