АК-107
Аўтаматы Аляксандрава-Калашнікава АК-107 (5,45×39 мм), АК-108 (5,56×45 мм НАТО), АК-109 (7,62×39 мм) былі распрацаваныя на Іжэўскім машынабудаўнічым заводзе на ґрунце аўтаматаў АК-74М, АК-101 ды АК-103 адпаведна. Адрозьніваюцца наяўнасьцю збалянсаванае аўтаматыкі, скарыстанай таксама ў мадэлях АЛ-7 ды АЕК-971. Збалянсаваная аўтаматыка істотна паляпшае кучнасьць стральбы чэргамі зь няўстойлівых станаў, у параўнаньні з АК-74М — на 15-20 %.
AK-107, АК-108 ды АК-109 | |
---|---|
AK-107 з падрульным ґранатамётам ҐП-30 | |
Тып | аўтамат |
Краіна паходжаньня | Расея |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | М. Калашнікаў, Ю. Аляксандраў ды В. Паранін |
Дата стварэньня | 1999 рок |
Вытворца | Іжэўскі машынабудаўнічы завод |
Характарыстыкі | |
Вага | 3,8 (без набояў) |
Даўжыня | 943 мм з разгорнутым прыкладам 700 мм з згорнутым прыкладам |
Даўжыня ствала | 415 мм |
Патрон | 5,45×39 мм (AK-107) 5,56×45 мм НАТО (АК-108) 7,62×39 мм (АК-109) |
Калібр | 5,45 мм (AK-107) 5,56 мм (АК-108) 7,62 мм (АК-109) |
Прынцып дзеяньня | адвод парахавых ґазаў, паваротная засаўка, збалянсаваная аўтаматыка |
Хуткастрэльнасьць | 850 стр/хв (АК-107) 900 стр/хв (АК-108) 900 стр/хв (АК-109) |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
900 м/с (АК-107) 910 м/с (АК-108) 750 м/с (АК-109) |
Прыцэльная далёкасьць |
1000 м |
Від боясілкаваньня | скрынчаты набойнік на 30, 45 набояў ды чатырохшараговы набойнік на 60 набояў |
Прыцэл | рэґулюемы адкрыты, прадугледжанае мацаваньне для аптычнага |
Гісторыя
рэдагавацьАўтаматы АК-107, АК-108 ды АК-109 распрацаваныя ў 1999 годзе канструктарамі Ю. Аляксандравым ды В. Параніным пасьля пасьпяховых вайсковых іспытаў у 1978 годзе каўроўскага аўтамата з збалянсаванаю аўтаматыкаю АЕК-971 канструкцыі С. Какшарова.
У 2011 годзе канцэрн ІЖМАШ прадэманстраваў палепшаны аўтамат АК-107 у якасьці магчымае замены аўтаматам АК-74М. Новы варыянт аўтамата АК-107 адрозьніваецца новаю вечкаю рульнае скрынкі з убудаванаю накіроўвалаю тыпу Пікатыні для хуткага й зручнага ўсталяваньня аптычных прыцэлаў. У задняй частцы рульнае скрынкі ўсталяваны рэґуляваны дыяптрычны прыцэл, які зьмяніў традыцыйны для аўтаматаў Калашнікава адкрыты цалік з U-вобразным прарэзам.
У верасьні 2012 року падчас іспытаў[1] для камплекту рыштунка «Ратнік» быў выпрабаваны байцамі падразьдзела арміі РФ новы варыянт АК-107, асаблівасьцю якога ў першую чаргу ё наяўнасьць крапежных плянкаў Пікатыні. Апрача гэтага новы аўтамат абсталяваны распрацаваным «ІЖМАШ» 60-набойным набойнікам і галяґрафічным прыцэлам расейскае вытворчасьці.
У 2014 годзе канцэрн «Калашнікаў» анансаваў карабін для практычнае стральбы «Сайга-107», ґрунтаваны на напрацоўках АЛ-7 ды АК-107[2][3]. Пазьней быў пераназваны ў Kalashnikov SR1.
Адмова ад прыняцьця на ўзбраеньне
рэдагавацьАднак, 22 чэрвеня 2014 року іспыты аўтаматычнай зброі для рыштунка «Ратнік» прайшлі аўтаматы двох вытворцаў: АК-12 канцэрна «Калашнікаў» ды А-545 каўроўскага завода імя Дзегцярова, паведаміў намесьнік старшыні Вайскова-прамысловае камісіі пры ўрадзе Расейскае Фэдэрацыі Алег Бачкароў[4]:
«Звычайна мы выходзіма на адзін узор. У працэсе папярэдніх іспытаў мы пераканаліся, што і тый, і тый аўтамат выйшаў. Цяпер важны момант для вытворцаў і для вайскоўцаў — абраць тый адзіны тып зброі, што будзе ў Расеі», - патлумачыў прадстаўнік Вайскова-прамысловае камісіі «Расейскай службе навінаў»
Такім чынам, з аўтаматаў з збалянсаванаю аўтаматыкаю дзяржаўныя іспыты РФ прайшоў не мадэрнізаваны АК-107, а аўтамат А-545 — пераемнік аўтамата АЕК-971 каўроўскага завода імя Дзегцярова.
Меркавалася на папярэднія іспыты конкурсу «Ратнік» падаць аўтаматы АК-107 ды АК-109, аднак пасьля завадзкіх выпрабаваньняў было вырашана адмовіцца ад аўтамата АК-109, бо ў калібры 7,62 мм паляпшэньня кучнасьці стральбы завадзкія іспыты ня выявілі.
Паводле галоўнага канструктара завода «Іжмаш» Уладзімера Злобіна, у АК-12 атрымалася дамагчыся такое жа кучнасьці стральбы, як у АК-107, заразом ад збалянсаванае аўтаматыкі ў ім адмовіліся празь зьніжэньне надзейнасьці й дарагоўлі вытворчасьці[5]. Гэта і стала вызначальным фактарам пры выніковым конкурсе, вынікі якога сталі вядомыя ў лютым 2015 року — асноўным аўтаматам вайсковага рыштунка вайскоўцаў «Ратнік» стаў новы АК-12[6].
Апісаньне
рэдагавацьСкарыстаная збалянсаваная аўтаматыка для павышэньня кучнасьці стральбы за кошт гашэньня ваганьняў засаўное ґрупы. У вузел аўтаматыкі даданы балянсір — другі ґазавы поршань, што адпавядае па масе засаўной ґрупе і рухаецца з засаўною ґрупаю ў процілеглых кірунках. Для сынхранізацыі хуткасьцяў засаўная рама і балянсір зьвязаныя праз зубчастыя рэйкі і шасьцярню, вось якое ўмацаваная ў рульнай скрынцы.
У момант стрэлу поршні рамы і балянсіра гуляюць ролю пярэдняе і задняе сьценкаў ґазавае камэры і выдаляюцца адзін ад аднаго. Імпульс пры саўраду засаўное ґрупы з рульнаю скрынкаю ў заднім стане гасіцца процілеглым імпульсам балянсіра на іншым канцы рульнае скрынкі. Пасьля адскоку засаўная ґрупа з поршнем рухаецца насустрач балянсіру, перанабівае зброю й праз шасьцярню цягне балянсір ў зыходны стан. Удар пры замыканьні засаўкі кампэнсуецца ўзьдзеяньнем балянсіра на поршань засаўкі праз спружыну-кампэнсатар. Аддача зброі ад стрэлу, — пакуль засаўка яшчэ ў замкнёным стане, — зьмяншаецца дульным тормазам.
Хаду поршаня даводзіцца скарачаць, паколькі два поршані рухаюцца ў адным, хоць і падоўжаным, канале. Таму тэмп агню ў аўтаматычным рэжыме ўзрастае з 600, як у АК-74М, да 850 − 900 стрэлаў на хвіліну.
Кучнасьць стральбы чэргамі зь няўстойлівых станаў, па некаторых адзнаках, можа павялічыцца ў 1,5-2 разу пры ўжываньні гэтае схэмы. У рэальнасьці яна павялічылася ў 1,2 разы. У той жа час, канструкцыя зброі ўскладняецца нязначна, асабліва ў параўнаньні з лафэтнаю схэмаю аўтаматыкі, што ўжываецца для паляпшэньня кучнасьці стральбы (напрыклад, у аўтаматыцы Ніканава АН-94).
Дадаткова могуць усталёўвацца аптычны й начны прыцэлы й 40-мм падрульныя ґранатамёты ҐП-25 «Вогнішча» або ҐП-30 «Абутак».
Засьцерагальнік-перамыкач рэжымаў агню аналяґічны іншым аўтаматам АК і мае дадатковы стан для стральбы чэргамі з адсечкаю ў 3 стрэлы. Як і ў іншых аўтаматах Калашнікава «сотае сэрыі», пры вытворчасьці ўжываюцца сучасныя палімэрныя матэрыялы.
Грамадзянскія варыянты
рэдагавацьНа ґрунце аўтамата АК-107 распрацаваны й сэрыйна выпускаецца грамадзянскі саманабойны карабін Kalashnikov SR1, на этапе стварэньня таксама вядомы як Сайга-107[7].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Испытания модернизированного АК-107 | Стрелковое оружие — Оружие пехоты
- ^ Журнал «Калашников» № 11/2014. Михаил Драгунов «С днём рождения! 80 лет Юрию Константиновичу Александрову» стр. 48
- ^ Сайт производителя Сайги-107
- ^ ВЗГЛЯД / Испытания для «Ратника» прошли и новый автомат Калашникова, и его конкурент
- ^ Главный конструктор «Ижмаша» рассказал об АК-12
- ^ Минобороны выбрало автомат для «Ратника» — это новый «калашников» Ак-12
- ^ Самозарядный карабин Калашников Калашников SR1 / Сайга МК 107 (Россия) - Modern Firearms (рас.) 2015-07-20 г. Праверана 2018-07-04 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Здымак карабіна «Сайга-107» (выгляд зьлева) на сайце канцэрну «Калашнікаў» | |
Здымак карабіна «Сайга-107» (выгляд зьлева) на сайце канцэрну «Калашнікаў» |
- описание АК-107/АК-108 на сайте allguns.info
- Ижевский машиностроительный завод
- В поисках баланса | Оружейный журнал "КАЛАШНИКОВ"
- Максим Попенкер Автомат Калашникова со сбалансированной автоматикой АК-107 / АК-108 (Россия). world.guns.ru. Праверана 2010-08-31 г. Архіўная копія ад 2012-05-18 г.
- Валерий Шилин 5,45-мм автомат АК-107 и 5,56-мм автомат АК-108. «Стрелковое оружие России». Праверана 2010-08-31 г.
- Фотография АЛ-7 на сайте guns.allzip.org
- Фотография АК-107 на сайте «Армия-2016»