MPi AK-74N
MPi AK-74N — вырабленая ў НДР ліцэнзійная вэрсія АК-74.
MPi AK-74N | |
---|---|
Тып | аўтамат |
Краіна паходжаньня | НДР |
Гісторыя вытворчасьці | |
Вытворца | VEB Fahrzeug und Waffenfabrik «Ernst Thälmann», Suhl |
Вытворчасьць | 1982—1990 |
Характарыстыкі | |
Вага | (без набояў) MPi AK-74N: 3,45 кг MPi AKS-74N: 3,54 кг MPi AKS-74NK: 3,40 кг |
Даўжыня | MPi AK-74N: 940 мм (з разгорнутым / згорнутым прыкладам) MPi AKS-74N: 935 / 735 мм MPi AKS-74NK: 805 / 605 мм |
Даўжыня ствала | MPi AK-74N ды MPi AKS-74N: 415 мм MPi AKS-74NK: 344 мм |
Патрон | 5,45×39 мм |
Калібр | 5,45 мм |
Прынцып дзеяньня | адвод парахавых газаў, паваротная засаўка |
Від боясілкаваньня | скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў |
Прыцэл | адкрыты |
У 1958 годзе ў НДР распачатая ліцэнзійная вытворчасьць аўтамата АК. Вытворцам ліцэнзійных аўтаматаў, адзначаных як MPi-K, быў VEB Fahrzeug und Waffenfabrik «Ernst Thälmann». Ужо ў 1961 годзе MPi-K быў заменены на вытворчых лініях ліцэнзійнаю вэрсіяю аўтамата АКМ пад назваю MPi-KM. У 1972 року распачатая вытворчасьць мадэрнізаванае вэрсіі MPi-KM 72, але пад канец 1970-х рокаў стала ясна, што існуе неабходнасьць у замене MPi-KM на новую канструкцыю.
У 1981 годзе НДР набыла ліцэнзію на вытворчасьць АК-74. Па атрыманьні дакумэнтацыі ў зброю было вырашана ўвесьці некалькі зьменаў, і ў выніку паўстаў аўтамат, прыняты да ўзбраеньня як MPi AK-74N. Зьмены, унесеныя да АК-74, мелі дазволіць ужываць абсталяваньне, што выкарыстоўвалася для вытворчасьці MPi-KM. MPi АК-74N быў абсталяваны прыкладам і дзяржальняю, вырабленай з шэра-блакітнага (радзей цёмна-брунатнага) плястыка. Прыклад меў характэрную пункцірную тэкстуру. Вэрсія з прыкладам, які згортваўся, атрымала пазнаку MPi AKS-74N. Таксама быў зроблены аўтамат MPi AK-74NK, які адрозьніваецца ад MPi AK-74NK кароткаю руляю.
Аўтаматы MPi AK-74N былі паўстаўляліся ўсходне-нямецкай арміі й Народнай паліцыі з 1982 року. Іх вытворчасьць спынілася ў 1990 годзе, пасьля аб’яднаньня Нямеччыны.
Апісаньне
рэдагавацьАўтаматыка зброі працуе па прынцыпе выдаленьня ґазаў-выцісьняльнікаў з доўгім ходам ґазавага поршня. Замок замыкаецца шляхам павароту (2 ніта). Дзяржальня засаўкі з правага боку зброі, зьвязаная з паўзунком. Трыґерны мэханізм зь перамыкачом тыпу агню. Крыло засьцерагальніка/перамыкальніка на правым баку рульнае скрынкі ў абароненым становішчы зачыняе выманьне, у якой перасоўваецца наканечнік. Набойнікі на 30 набояў, узаемазамяняемыя з АК-74. Прыклад сталы (MPi AK-74N) або згарнуты (MPi AKS-74N ды MPi AKS-74NK). Прыцэльныя прылады складаюцца з мушкі й цэліка.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Walter John, Woźniak (Tł.) Ryszard, Kupidura (Tł) Przemysław Уводзіны // Broń systemu Kałasznikowa = Actual Questions of Inorganic Chemistry Course. — 2-е выд. — Warszawa: Wydawnictwo Bellona, 2002. — Т. 3. — С. 224. — 500 с. — ISBN 83-11-09395-4