Канфлікты на постсавецкай прасторы

Канфлікты на постсавецкай прасторы — ґвалтоўныя палітычныя і этнічныя канфлікты ў краінах постсавецкае прасторы, што пачаліся неўзабаве перад афіцыйным распадам у сьнежні 1991.

Некаторыя з гэтых канфліктаў былі выкліканыя палітычнымі крызамі ў дзяржавах-пераемніцах. Іншыя ўлучаюць сэпаратысцкія рухі, што спрабуюць адарвацца ад аднае зь дзяржаваў-пераемніцаў.

Паводле Ґордана Гагна, між 1990 ды 2013 рокамі канфлікты на постсавецкай прасторы прывялі да гібелі сама меней 196 000 чалавек, не ўлучаючы пагромы й міжэтнічны ґвалт[1].

Усходняя Эўропа

рэдагаваць
Канфлікт Удзельнікі Пэрыяд Вынік
Прыднястроўскі канфлікт     |   2 сакавіка — 1 жніўня 1992 Пагадненьне пра спыненьне агню. Прыднястроўе дэ-факта застаецца незалежным[2].
Канстытуцыйная крыза ў Расеі   1992—1993 Перамога прэзыдэнта Ельцына; усталяваньне прэзыдэнцкае рэспублікі ў якасьці формы кіраваньня ў Расеі.
Эўрамайдан   21 лістапада 2013 — 22 лютага 2014 Адхіленьне Віктара Януковіча ад улады й фармаваньне колішняю апазыцыяю часовага ўраду; вяртаньне да Канстытуцыі 2004 року
Крымскі крызіс (2014)     |   24 лютага — 28 сакавіка 2014 Усталяваньне кантролю Расеяю над Крымам; увядзеньне санкцыяў з боку Захаду ў адносінах да Расеі
Вайна на Данбасе   |       з 5 красавіка 2014 Канфлікт ідзе

Паўночны Каўказ

рэдагаваць
Канфлікт Удзельнікі Пэрыяд Вынік
Асэтына-інгускі канфлікт     |   31 кастрычніка — 4 лістапада 1992 Сыход большае часткі інгускага насельніцтва з Паўночнае Асэтыі.
Грамадзянская вайна ў Чачэніі (1993—1994)   |     4 чэрвеня 1993 — 11 сьнежня 1994 Пачатак Першае расейска-чачэнскае вайны
Першая расейска-чачэнская вайна   |   11 сьнежня 1994 — 31 жніўня 1996 Захаваньне незалежнасьці Ічкерыі
Дагестанская вайна   |   2 жніўня — 15 верасьня 1999 Аднаўленьне кантролю над рэґіёнам Расеяю; пачатак Другое расейска-чачэнскае вайны
Другая расейска-чачэнская вайна   |   7 жніўня 1999 — 16 красавіка 2009 Ліквідацыя ЧРІ
Інгуская вайна   |   21 ліпеня 2007 — 19 траўня 2015 Аднаўленьне кантролю над рэґіёнам Расеяю

Цэнтральная Азія

рэдагаваць
Канфлікт Удзельнікі Пэрыяд Вынік
Грамадзянская вайна ў Таджыкістане  /   /        |           5 траўня 1992 — 27 чэрвеня 1997 Замірэньне; Эмамалі Рахмон перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах[3]
Этнічныя беспарадкі на поўдні Кыргыстану   |   10—16 чэрвеня 2010 Аднаўленьне кантролю над рэґіёнам Кыргыстанам.
Баі ў Рашцкім раёне Таджыкістану (2010)   |   22 верасьня 2010 — 14 красавіка 2011 Аднаўленьне кантролю над рэґіёнам Таджыкістанам.

Закаўказьзе

рэдагаваць
Канфлікт Удзельнікі Пэрыяд Вынік
Карабаская вайна  /  |  /    20 лютага 1988 — 12 траўня 1994 Нагорна-Карабаская рэспубліка дэ-факта становіцца незалежнаю.
Паўднёваасэтынская вайна (1991—1992)     |   5 студзеня 1991 — 24 чэрвеня 1992 Страта кантролю над 60% тэрыторыі рэґіёну Грузіяю. Паўднёвая Асэтыя дэ-факта становіцца незалежнаю.
Грамадзянская вайна ў Грузіі   22 сьнежня 1991 — 31 сьнежня 1993 Згуба Ґамсахурдыі; усталяваньне кантролю над краінаю Дзяржаўнаю радаю.
Вайна ў Абхазіі (1992—1993)       |   14 жніўня 1992 — 27 верасьня 1993 Абхазія дэ-факта становіцца незалежнаю.
Карабаскі канфлікт   |     1994 — дагэтуль Канфлікт ідзе
Вайна ў Абхазіі (1998)   |   20—26 траўня 1998 Захаваньне кантролю над рэґіёнам уладаю Абхазіі.
Мяцеж Акакія Эліавы   19—20 кастрычніка 1998 Перамога ўраду Грузіі.
Канфлікт у Кадорскай цясьніне (2001)   |     4—18 кастрычніка 2001 Захаваньне кантролю над рэґіёнам уладаю Абхазіі.
Крыза ў Панкіскай цясьніне   |   2001—2003 Аднаўленьне кантролю над рэґіёнам Грузіяю.
Аджарская крыза (2004)   |   23 лістапада 2003 — 6 траўня 2004 Поўнае падпарадкаваньне аўтаноміі ўраду Грузіі.
Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)       |   7 жніўня 2008 — 16 жніўня 2008 Параза грузінскіх войскаў; поўная страта Грузіяю кантролю над рэґіёнамі Паўночнае Асэтыі й Абхазіі[4].
Чатырохдзённая вайна   |     2—5 красавіка 2016 Замірэньне; страта часткі тэрыторыі Нагорным Карабахам.
  1. ^  Гагн, Ґордан M. Ukraine Over the Edge: Russia, the West and the "New Cold War". — ISBN 9781476628752
  2. ^ Trans-Dniester profile - BBC News. news.bbc.co.uk. Праверана 2017-06-18 г.
  3. ^ Tajikistan Civil War Global Security
  4. ^ Statement by President of Russia Dmitry Medvedev. Сайт прэзыдэнта Расеі. Праверана 2008-08-26 г. Архіўная копія ад 2 верасьня 2008 г.