Ізабелін (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Ізабе́лін[1]вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Ізабелін уваходзіць у склад Хідрынскага сельсавету. За 14 км на паўднёвы ўсход ад гораду і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 56 км ад Берасьця. На аўтадарозе Кобрынь — Дзівін.

Ізабелін
трансьліт. Izabielin
Першыя згадкі: 1563
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Кобрынскі
Сельсавет: Хідрынскі
Насельніцтва: 48 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1642
Паштовы індэкс: 225866
СААТА: 1243855026
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°6′35″ пн. ш. 24°25′7″ у. д. / 52.10972° пн. ш. 24.41861° у. д. / 52.10972; 24.41861Каардынаты: 52°6′35″ пн. ш. 24°25′7″ у. д. / 52.10972° пн. ш. 24.41861° у. д. / 52.10972; 24.41861
Ізабелін на мапе Беларусі ±
Ізабелін
Ізабелін
Ізабелін
Ізабелін
Ізабелін
Ізабелін

Гісторыя рэдагаваць

У 1563 годзе згадваецца як Гварычы — сяло ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 11 валок зямлі. У 1629 годзе ўпамінаецца зямянін Мікалай Вырыкоўскі.

Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні. У 1890 годзе Ізабелін — маёнтак (уладаньне Э. Выржыкоўскага) у Блоцкай (Балоцкай) воласьці, 362 дзесяціны зямлі. У 1905 годзе — 16 жыхароў.

З 1921 году ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, незаселены (на 1921).

У 1940 годзе хутары, 11 двароў, 38 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупавана нямецкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 году да ліпеня 1944 году. Паводле перапісу 1970 году Ізабелін налічваў 118 жыхароў. У 1999 годзе ў вёсцы налічвалася 33 гаспадаркі, 69 жыхароў, у складзе калгасу «Зара» (з 2004 году СВК «Узыходзячая зара»; цэнтар — вёска Хідры). Працавала крама.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2010 год — 48 жыхароў
  • 2005 год — 34 гаспадаркі, 65 жыхароў
  • 1999 год — 33 гаспадаркі, 69 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў рэдагаваць

З паўночнага ўсходу ад вёскі захаваўся парк былой сядзібы Вырыкоўскіх, прасьлежваецца пляніроўка.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 191

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць