Бо́на — мэліярацыйны канал у Берасьцейскай вобласьці Беларусі, левая прытока Мухаўцу. Даўжыня складае 34 км. Канал зьяўляецца найстаражытнейшай падобнай пабудовай на тэрыторыі Беларусі. Пачынаецца за 2 км ад вёскі Заор’е Маларыцкага раёну, працякае па Кобрынскім раёне і ўпадае ў раку Мухавец у Кобрыні.

Рака
Канал Бона
Вусьце каналу
Вусьце каналу
Агульныя зьвесткі
Выток ля вёскі Заор’е
Вусьце Мухавец
Каардынаты вусьця 52°12′49″ пн. ш. 24°19′48″ у. д. / 52.21361° пн. ш. 24.33° у. д. / 52.21361; 24.33Каардынаты: 52°12′49″ пн. ш. 24°19′48″ у. д. / 52.21361° пн. ш. 24.33° у. д. / 52.21361; 24.33
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 34 км

Мінуўшчына рэдагаваць

Пабудова каналу была распачатая на загад уласьніцы Кобрынскай эканоміі каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Боны Сфорцы. З 1550-х рокаў Бона пачала актыўную дзейнасьць па правядзеньні маштабнай аграрнай рэформы на належных ёй землях. У хадзе рэформы, што атрымала назоў валочная памера, праводзіліся абмер земляў і падзел іх на стандартныя надзелы — валокі. Апроч таго, праводзілася рэвізія, у хадзе якой былі сабраныя зьвесткі пра стан земляў.

Правядзеньне зямельнай рэформы, засяленьне раней неабжытых земляў зрабілі неабходным правядзеньне работ па мэліярацыі. Акрамя пабудовы каналу, названага ў гонар Боны, ёй была прадпрынятая таксама спроба асушэньня балота на поўдзень ад Кобрыню, а таксама, паводле некаторых зьвестак, будаўніцтва іншага каналу — ад Пінскага замку да вёскі Стытычава (за 5 км ад Пінску), дзе знаходзілася вялакакняская рэзыдэнцыя.

У 1939—1940 роках канал быў працягнуты ад вёскі Хідры да вёскі Заор’е.

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Кобрынскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 624 с.: іл. ISBN 985-6302-44-7.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Бона (канал)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў